номер 9, страница 8, часть 2 - гдз по Літаратурнаму чытанню 3 класс учебник Жуковіч

Літаратурнае чытанне, 3 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2023, голубого цвета, часть 2

Авторы: Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2023 - 2026

Часть: 2

Цвет обложки: голубой с аистом

ISBN: 978-985-893-311-1 (ч. 1), 978-985-893-312-8 (ч. 2), 978-985-893-310-4 (общ.)

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 2. Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае. Недалікатны сын (Беларуская народная казка) - номер 9, страница 8.

№9 (с. 8)
Условие. №9 (с. 8)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 3 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2023, голубого цвета, Часть 2, страница 8, номер 9, Условие

9. Вызначце часткі твора: зачын, асноўную частку і канцоўку.

Решение. №9 (с. 8)
скриншот решения
Літаратурнае чытанне, 3 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2023, голубого цвета, Часть 2, страница 8, номер 9, Решение Літаратурнае чытанне, 3 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2023, голубого цвета, Часть 2, страница 8, номер 9, Решение (продолжение 2)

Ч. 2, стар. 8

9.Вызначце часткі твора: зачын, асноўную частку і канцоўку.

Зачын: Жыў у аднаго чалавека сын. Вялікі ўжо вырас, а ніколі бацьку бацькам не называў.

— Кузьма, — крычыць сын на бацьку, — ідзі араць!
Кузьма, загані свіней у хлеў!

Крыўдна бацьку, ды што зробіш: малога не перавучыў, а цяпер і рады не дасі.

Смяюцца людзі з Кузьмовага сына.

— Дурань, — кажуць, — як гэта можна, каб бацьку не паважаць!

А яму хоць бы што: не слухае ні бацькі, ні людзей.

Асноўная частка: Аднаго разу паехаў Кузьма з сынам па сена. Наклалі вазы ды едуць дахаты: бацька на адным возе, сын — на другім. Мінулі гладкую дарогу, уехалі ў лес. Тут пайшлі карчы ды выбоіны.

Злез бацька з сена, ідзе збоку, за возам наглядае, каб не абярнуўся. А сын ляжыць на сваім возе ды толькі камандуе:

— Кузьма, вунь яма — падтрымай воз! Кузьма, правядзі маю кабылу па ўзбочыне, а то кола за корч зачэпіцца!

Бегае бацька ад воза да воза, не можа ўправіцца. А сын толькі выскаляецца з яго:

— Маладзец, Кузьма! Добра стараешся.

Узлаваўся бацька і перастаў бегаць да сынавага воза.

У адным месцы сынаў воз трапіў у высокую выбоіну і перакуліўся... Сын шлёпнуўся носам у гразь.

Устаў ён і лае бацьку:

— Бачыш, Кузьма, што ты нарабіў!

Паднялі воз і паехалі далей. Сын ужо і на сена не палез. Ідзе збоку ды ўсё бурчыць на бацьку.

Даехалі да крутога павароту. Бацька свой воз падпёр плячом і аб'ехаў паварот, а сын пашкадаваў сілы траціць.

Воз перакуліўся і падмяў яго пад сябе.

— Кузьма! — крычыць сын з-пад сена. — Падымі воз!

Маўчыць бацька як вады ў рот набраўшы. Дастаў з кішэні капшук, закурыў люльку. «Паляжы ж там, калі ты такі разумны», — думае бацька.

Клікаў, клікаў сын Кузьму, а той як аглух. Сыну ўжо і дыхаць цяжка. Напалохаўся ён, заенчыў не сваім голасам:

— Бацька, ратуй!

Канцоўка: Зарадаваўся Кузьма, што сын нарэшце-такі назваў яго бацькам. Падняў воз і кажа да сына, усміхаючыся:

— На свеце, брат, жывучы, усяго нажывеш — і Кузьму бацькам назавеш!

З таго часу і пайшла гэта прыказка.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 3 класс, для упражнения номер 9 расположенного на странице 8 для 2-й части к учебнику 2023 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению №9 (с. 8), автора: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), 2-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.