, страница 69, часть 2 - гдз по Літаратурнаму чытанню 2 класс учебник Жуковіч

Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, часть 2

Авторы: Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2022 - 2026

Часть: 2

Цвет обложки: голубой, зелёный с солнцем, с радугой

ISBN: 978-985-893-199-5 (ч. 1), 978-985-893-200-8 (ч. 2), 978-985-893-198-8

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 2. Лiтаратурнае чытанне 2 клас. Усмешка вясны - страница 69.

(с. 69)
Условие.  (с. 69)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 2, страница 69, Условие

1. Чаму Ірынка не пазнала свой двор? Знайдзіце і прачытайце адпаведныя радкі.

2. Як дзеці ляпілі снежную бабу? Прачытайце.

3. Які непрыемны выпадак адбыўся з Ірынкай?

4. Чаму дзяўчынка з такой настойлівасцю шукала згубленыя рукавічкі? Знайдзіце адказ і прачытайце.

Падрыхтуйце падрабязны пераказ апавядання па плане.

План

1. Святочны і прыгожы двор.

2. Сябры паклікалі Ірынку.

3. Як дзеці снежную бабу ляпілі.

4. Прапалі Ірынчыны рукавічкі.

5. Настойлівая дзяўчынка.

6. Рукавічкі знайшліся.

Решение.  (с. 69)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 2, страница 69, Решение Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 2, страница 69, Решение (продолжение 2) Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 2, страница 69, Решение (продолжение 3)

Ч. 2, стар. 69

1. Чаму Ірынка не пазнала свой двор? Знайдзіце і прачытайце адпаведныя радкі.

Ірынка не пазнала свой двор, таму што на дварэ была ўжо зіма.

Зачытаць:

Глянула Ірынка ў акно і не пазнала свайго двара: такі ён святочны, такі прыгожы.

2. Як дзеці ляпілі снежную бабу? Прачытайце.

Зачытаць:

Скачалі дзеці вялізны снежны шар, паставілі яго сярод двара ды ўзяліся другі рабіць. Зрабілі другі, крыху меншы, І паставілі яго на той першы.

Юра: Тулава ёсць. Трэба галаву рабіць.
(сказаў Юра)

Скачалі дзеці са снегу трэці, яшчэ меншы шар і паклалі на самы верх.

Надзейка: А цяпер трэба зрабіць нашай снежнай бабе вочы, нос і рот.
(сказала Надзейка)

Пакорпаўся Юра ў адной кішэні, пакорпаўся ў другой і знайшоў дзве новенькія гайкі, якія яму пашчасціла атрымаць на аўтазаводзе, калі іх клас на экскурсію туды хадзіў. Уставіў Юра снежнай бабе замест вачэй гайкі. Цудоўныя вочы атрымаліся. А там, дзе павінен быць нос, уторкнулі бабе таўшчэзную моркву.

3. Які непрыемны выпадак адбыўся з Ірынкай?

З Ірынкай адбыўся непрыемны выпадак: у час, калі яны ляпілі снежную бабу, яна згубіла свае рукавічкі.

4. Чаму дзяўчынка з такой настойлівасцю шукала згубленыя рукавічкі? Знайдзіце адказ і прачытайце.

Зачытаць:

Ірынка: Мае рукавічкі... Іх мне бабуля ўвосень звязала... Гэта яе апошні падарунак... Я так любіла іх, так берагла... Няма ў мяне больш бабулі і рукавічак яе няма...
(плакала Ірынка)

Ч. 2, стар. 69

Падрабязны пераказ апавядання па плане

План

  1. Святочны і прыгожы двор.
  2. Сябры паклікалі Ірынку.
  3. Як дзеці снежную бабу ляпілі.
  4. Прапалі Ірынчыны рукавічкі.
  5. Настойлівая дзяўчынка.
  6. Рукавічкі знайшліся

1. Святочны і прыгожы двор

Ноччу выпаў снег. Ён заслаў усю зямлю і дахі дамоў бялюткім чыстым абрусам, надзеў на слупкі парканаў пушыстыя шапкі, засыпаў кусты і кветнікі.

Глянула Ірынка ў акно і зусім не пазнала свій двор, ён стаў святочны, такі прыгожы.

2. Сябры паклікалі Ірынку

На вуліцы ўжо бегалі сябры дзяўчынкі Юра, Надзейка, Віця. Яны там ужо гулялі ў снежкі. Убачылі, што Ірынка ў акно глядзіць, падбеглі і клічуць:

Сябры: Ірынка, ідзі да нас, будзем снежную бабу ляпіць.

Ірынка: Іду! (Крычыць праз акно і бяжыць апранацца.)

3. Як дзеці снежную бабу ляпілі

Многа насыпала снегу за ноч. Добрую бабу можна было зляпіць.

Скачалі дзеці вялізны снежны шар, паставілі яго сярод двара ды ўзяліся другі рабіць. Зрабілі другі, крыху меншы, і паставілі яго на той першы.

Юра: Тулава ёсць. Трэба галаву рабіць.
(сказаў Юра)

Скачалі дзеці са снегу трэці, яшчэ меншы шар і паклалі на самы верх.

Надзейка: А цяпер трэба зрабіць нашай снежнай бабе вочы, нос і рот.
(сказала Надзейка)

Пакорпаўся Юра ў кішэнях і знайшоў дзве новенькія гайкі. Уставіў іх снежнай бабе замест вачэй. Цудоўныя вочы атрымаліся. А там, дзе павінен быць нос, уторкнулі бабе таўшчэзную моркву.

Прыгожая выйшла баба, вясёлая. Да самага абеду гулялі дзеці каля снежнай бабы, прыхарошвалі, падпраўлялі.

4. Прапалі Ірынчыны рукавічкі

А калі дзеці ўжо нагуляліся, пачалі збірацца дамоў. Ірынка раптам успомніла пра свае рукавічкі і ўсклікнула:

Ірынка: А дзе ж мае рукавічкі?! Я іх вось тут, каля гэтага слупка, паклала, калі бабу пачалі ляпіць.

Надзейка: Зараз знойдзем твае рукавічкі. Нікуды яны не дзенуцца.
(сказала Надзейка)

Доўга дзеці шукалі рукавічкі, але так і не знайшлі.

Ірынка: Мае рукавічкі... Іх мне бабуля ўвосень звязала... Гэта яе апошні падарунак... Я так любіла іх, так берагла... Няма ў мяне больш бабулі, і рукавічак яе няма...
(плакала Ірынка)

5. Настойлівая дзяўчынка

Пад вечар дзеці зноў пайшлі гуляць на вуліцу. Выйшла на двор і Ірынка. Тале яна была сумная, ёй не хацелася гуляць. Хадзіла яна па двары, ва ўсе куточкі зазірала, шукала свае рукавічкі.

Дзяўчынка: І куды ж яны маглі падзецца? Можа, іх снежная баба схавала?
(уздыхала дзяўчынка)

Сцямнела. У вокнах ужо засвяціліся агеньчыкі. На двары стала пуста і ціха. Засталася снежная баба адна.

6. Рукавічкі знайшліся

Ноччу пацяплела. А пад раніцу прайшоў дождж, і ад снежнай бабы амаль нічога не засталося, толькі маленькі грудок снегу, а на ім... чырвоныя Ірыны рукавічкі. Відаць, дзеці не заўважылі, як закачалі іх разам са снегам у шар, з якога рабілі снежную бабу.

Прачнулася раніцай Ірынка, паглядзела ў акно і вачам сваім не паверыла.

Ірынка: Рукавічкі? Бабуліны рукавічкі!
(радасна ўсклікнула яна і пабегла да дзвярэй)

На дварэ свяціла сонейка, і ад учарашняга снегу толькі лужынкі адны засталіся. Відаць, ужо прыйшла пара яму растаць.

Решение не найдено

Решение не найдено

К сожалению, к этому заданию ещё не сделаны ответы.
Если вдруг Вы нашли ответ, пожалуйста, напишите его в комментариях. Вы очень поможете остальным учащимся.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 2 класс, для упражнения расположенного на странице 69 для 2-й части к учебнику 2022 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению (с. 69), автора: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), 2-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.