, страница 134, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 2 класс учебник Жуковіч

Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2022 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: голубой, зелёный с солнцем, с радугой

ISBN: 978-985-893-199-5 (ч. 1), 978-985-893-200-8 (ч. 2), 978-985-893-198-8

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Лiтаратурнае чытанне 2 клас. Зiмовыя прыгоды - страница 134.

(с. 134)
Условие.  (с. 134)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 134, Условие

1. Дзе, у горадзе ці вёсцы, жыў Андрэйка? Падмацуйце сваю думку радкамі з тэксту.

2. Чым спадабаўся вам герой апавядання?

3. Ці лёгка было Андрэйку ачышчаць ад снегу свой двор і двор бабкі Агаты? Якія радкі твора сведчаць пра гэта? Прачытайце іх.

4. Чаму Янка Галубовіч назваў гэта апавяданне «Андрэйка-памочнік»? Вызначце адносіны аўтара да Андрэйкі.

5. Што хацеў сказаць чытачам аўтар твора?

6. На колькі сэнсавых частак можна падзяліць апавяданне? Падбярыце загалоўкі да кожнай з іх. Падрабязна перакажыце змест твора.

Загадка

Белым пухам замяло
І палеткі, і сяло...
Мост праз рэчку хутка ляжа.
А што гэта, хто адкажа?

Уладзімір Мацвеенка.

Решение.  (с. 134)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 134, Решение Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 134, Решение (продолжение 2) Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 134, Решение (продолжение 3) Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 134, Решение (продолжение 4)

Ч. 1, стар. 134

1. Дзе, у горадзе ці вёсцы, жыў Андрэйка? Падмацуйце сваю думку радкамі з тэксту.

Андрэйка жыў у вёсцы.

Радкі з твора:

"У снежнай завірусе паступова знікаюць абрысы далёкага лесу".

"Доўга не думаючы, Андрэйка абуў валёнкі, апрануў паліто і выйшаў на двор".

"Потым каля хлеўчука парадак навёў. Хацеў ужо дамоў ісці, як пачуў, што ў хлеўчуку каза замэкала. Наскуб са стажка сена і казе ў катушок укінуў".

2. Чым спадабаўся вам герой апавядання?

Герой апавядання мне спадабаўся сваёй працавітасцю. Яго ніхто не прасіў, ён сам пабачыў, што наваліла шмат снегу і вырашыў дапамагчы бацькам і суседцы пачысціць дарожкі ад снегу. Гэта гаворыць аб тым, што ён думае не толькі аб сваёй карысьці, але і клапаціцца аб тых, хто навокал.

3. Ці лёгка было Андрэйку ачышчаць ад снегу свой двор і двор бабкі Агаты? Якія радкі твора сведчаць пра гэта? Прачытайце іх.

Андрэйку было нялёгка ачышчаць свой двор і двор бабкі Агаты ад снегу.

Радкі з твора:

"Пад валёнкамі ціха паскрыпваў снег, ветрык апякаў твар. Але Андрэйка не зважаў на гэта. Ён працаваў".

"Ледзь з ёй справіўся, параскідаў снег у бакі".

4. Чаму Янка Галубовіч назваў гэта апавяданне «Андрэйка-памочнік»? Вызначце адносіны аўтара да Андрэйкі.

Аўтар называў апавяданне "Андрэйка-памочнік", таму што Андрэйка сапраўды быў памочнікам. Яго ніхто не прасіў, ён сам разумеў, што трэба дапамагчы.

Аўтар паважае свайго героя. Ён ім захапляееца.

5. Што хацеў сказаць чытачам аўтар твора?

Аўтар твора хацеў нам паказаць, што трэба дапамагаць сваім бацькам. Дапамагаць тым, каму патрэбна наша дапамога. Быць уважлівымі людзьмі, каб ведаць, каму мы можам дапамагчы. Калі, нават, гэта будзе нейкая жывёла.

6. На колькі сэнсавых частак можна падзяліць апавяданне? Падбярыце загалоўкі да кожнай з іх. Падрабязна перакажыце змест твора.

Частка 1

Сумна Андрэйку аднаму ў хаце. Бацькі на рабоце, а ў яго – зімовыя канікулы.

За акном падаў снег. Андрэйка доўга глядзеў, як прыліпаюць да шыбы бухматыя сняжынкі. У снежнай завірусе паступова знікаюць абрысы далёкага лесу.

Частка 2

Пасля абеду хлопчык зноў глянуў у акно і вачам сваім не паверыў: рэдкія сняжынкі кружыліся ў паветры. Але снегу намяло па калені!

Доўга не думаючы, Андрэйка абуў валёнкі, апрануў паліто і выйшаў на двор. Схадзіў у пуню па невялікую драўляную лапату. І ўзяўся за работу. Спачатку прачысціў дарожку да хлява, потым да студні.

Пад валёнкамі ціха паскрыпваў снег, ветрык апякаў твар. Але Андрэйка не зважаў на гэта. Ён працаваў.

Частка 3

Скончыў адкідваць снег на сваім падворку, успомніў пра бабку Агату, суседку іхнюю. Вунь яе хата, насупраць стаіць, на дзвярах – замок. Ускінуў на плячо лапату і цераз вуліцу падаўся на бабчын двор.

А там вышэй Андрэйкі снежная гурба ўздыбілася. Ледзь з ёй справіўся, параскідаў снег у бакі. Потым каля хлеўчука парадак навёў.

Частка 4

Хацеў ужо дамоў ісці, як пачуў, што ў хлеўчуку каза замэкала. Наскуб са стажка сена і казе ў катушок укінуў.

Частка 5

Вечарам да іх завітала бабка Агата. Акінула вачыма хату, прысела на ўслон і спытала:

Бабка Агата: А дзе ж Андрэйка, памочнік мой?

Маці: Спіць ужо, — адказала маці.

Бабка Агата: Ведама ж, напрацаваўся гэтак! Каб не Андрэйка, то я і ў двор свой не зайшла б, так намяло. Яшчэ і казу маю пакарміў. Во, гасцінца яму прынесла...

Бабка Агата дастала з кішэні і паклала на стол дзве вялікія антонаўкі.

Варыянт 1План
  1. Снег.
  2. Работа лапатай.
  3. Дапамога бабцы Агаты.
  4. Сена для казы.
  5. Неспадзяваная госця.
Варыянт 2План
  1. Андрэйку сумна.
  2. Андрэйка прыбірае свой двор.
  3. Клопат аб суседцы.
  4. Пакарміў казу.
  5. Падзяка бабкі Агаты.
Варыянт 3План
  1. Снегапад.
  2. Ачыстка ад снегу двара.
  3. Успомніў пра бабку Агату.
  4. Галодная каза.
  5. Працавіты памочнік.

Ч. 1, стар. 134

Загадка
Белым пухам замяло
І палеткі, і сяло...
Мост праз рэчку хутка ляжа.
А што гэта, хто адкажа. (Зіма)

Решение 2.  (с. 134)

1. Андрэйка жыў у вёсцы. Пра гэта сведчаць радкі з тэксту: «Завіруха за адну ноч засыпала снегам усю вёску, хаты стаялі ў гурбах па самыя вокны».

2. Герой апавядання, Андрэйка, спадабаўся мне сваёй дабрынёй, працавітасцю і спагадлівасцю. Ён, не раздумваючы, узяўся за цяжкую працу, каб дапамагчы адзінокай старой суседцы, бабці Агаце.

3. Андрэйку было нялёгка ачышчаць ад снегу свой двор, а тым больш двор бабкі Агаты. Пра гэта сведчаць наступныя радкі: «Снег быў глыбокі і мокры, лапата стала цяжкай, як з жалеза. У хлопчыка хутка заныла спіна, а з ілба пакаціліся кроплі поту».

4. Янка Галубовіч назваў апавяданне «Андрэйка-памочнік», таму што галоўны герой здзейсніў вельмі добры і важны ўчынак — бескарысліва дапамог іншаму чалавеку. Аўтар з вялікай сімпатыяй і павагай ставіцца да Андрэйкі, падкрэсліваючы, што такія ўчынкі робяць чалавека сапраўдным памочнікам і годнай асобай.

5. Аўтар твора хацеў сказаць чытачам, што трэба быць чулымі і ўважлівымі да тых, хто побач, асабліва да сталых людзей. Ён заклікае рабіць добрыя справы, не чакаючы просьбаў і ўзнагароды, бо дапамога іншым прыносіць радасць і таму, хто яе атрымлівае, і таму, хто яе аказвае.

6. Апавяданне можна падзяліць на чатыры сэнсавыя часткі:

1. Снежны палон. Ноччу намяло шмат снегу. Андрэйка, прачнуўшыся, убачыў, што ўсе сцежкі засыпаны і выйсці з хаты немагчыма.

2. Праца кіпіць. Хлопчык узяў лапату і пачаў старанна прачышчаць сцежку ад сваёй хаты да веснічак. Праца была нялёгкай, але Андрэйка справіўся.

3. Трэба дапамагчы. Расчысціўшы свой двор, Андрэйка ўбачыў, што двор яго суседкі, старэнькай бабкі Агаты, таксама ўвесь у гурбах. Ён зразумеў, што сама яна не справіцца, і вырашыў ёй дапамагчы.

4. Шчырая падзяка. Андрэйка расчысціў сцежкі і ў двары бабкі Агаты. Калі яна выйшла з хаты, то вельмі ўзрадавалася і ад усяго сэрца падзякавала хлопчыку за яго дапамогу.

Загадка

Белым пухам замяло
І палеткі, і сяло...
Мост праз рэчку хутка ляжа.
А што гэта, хто адкажа?
Уладзімір Мацвеенка.

Адказ: Снег.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 2 класс, для упражнения расположенного на странице 134 для 1-й части к учебнику 2022 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению (с. 134), автора: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.