, страница 16, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 2 класс учебник Жуковіч

Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2022 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: голубой, зелёный с солнцем, с радугой

ISBN: 978-985-893-199-5 (ч. 1), 978-985-893-200-8 (ч. 2), 978-985-893-198-8

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Лiтаратурнае чытанне 2 клас. Вераснёвы школьны ранак - страница 16.

(с. 16)
Условие.  (с. 16)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 16, Условие

3. Як адчуваў сябе хлопчык падчас перакладу слоў? Чаму?

4. Якая смешная сітуацыя адбылася ў Мікіткі са словам сукенка? Чаму?

5. Які вывад можна зрабіць з сітуацыі, у якую трапіў Мікітка?

6. Ці спадабаліся вам бабуля Алена і яе ўнук Мікітка? Чаму?

1. Праводзіце гульню «Перакладчык». Задайце адно аднаму словы, якія загадвала бабуля ўнуку, назавіце іх па-беларуску і па-руску.

2. Падрыхтуйце выразнае чытанне апавядання «Як Мікітка сукенку з'еў» па ролях. Для гэтага адзначце ў тэксце словы герояў і аўтара. Пастарайцеся перадаць жаданне парадаваць бабулю сваімі адказамі.

Решение.  (с. 16)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 16, Решение Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 16, Решение (продолжение 2) Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 16, Решение (продолжение 3) Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 16, Решение (продолжение 4)

Ч. 1, стар. 16 Пытанні пасля апавядання

3. Як адчуваў сябе хлопчык падчас перакладу слоў? Чаму?

Хлопчык адчуваў сябе ўпэўнена, яму было цікава. Ён быў сур'ёзны. Мікіта лёгка перакладаў словы з рускай мовы на беларускую.

Радкі з твора:

"А Мікітка пасур'ёзнеў, нават цукерку за шчакою прытрымаў".

4. Якая смешная сітуацыя адбылася ў Мікіткі са словам сукенка? Чаму?

Мікіта пераклаў слова "сукенка" на рускую мову, як "конфета". Ён недачуў і пераблытаў словы сукенка-цукерка.

Радкі з твора:

"І ўжо на першым жа слове нечакана спатыкнуліся.

Бабуля Алена: Сукенка, — вымавіла бабуля Алена, з усмешкай зірнуўшы ў вочы ўнуку.

Мікітка: Конфета, — хуценька пераклаў Мікітка і языком перакінуў «конфету» за другую шчаку.

Бабуля Алена: Авой! — прытворна здзівілася бабуля Алена. — Няўжо ты можаш з'есці... «платье»? Сукенка — па-руску «платье»!

Мікітка: Не, бабуля, ты жартуеш, — пакрыўдзіўся Мікітка. — Я добра ведаю, што цукерка — гэта «конфета».

Бабуля Алена: Дык я ж пра сукенку гаварыла, — аж крышку разгубілася бабуля Алена.

Мікітка: А я пра цукерку, — соладка прыцмокнуў Мікітка.

Абодва задаволена рассмяяліся. Асабліва радаваўся Мікітка: пабыў жа перакладчыкам. А што недачуў трошкі — з кім такога не бывае?"

5. Які вывад можна зрабіць з сітуацыі, у якую трапіў Мікітка?

Трэба ўважліва слухаць, што вам гавораць, каб не трапіць у такую сітуацыю.

А яшчэ гэта сітуацыя паказвае нам, што кожны чалавек можа памыліцца ці нешта пераблытаць. У гэтым няма нічога страшнага. Кожны чалавек мае права на памылку.

6. Ці спадабаліся вам бабуля Алена і яе ўнук Мікітка? Чаму?

Так, мне спадабаліся бабуля Алена і яе ўнук Мікітка. Яны вясёлыя, гулялі ў цікавую гульню "Перакладчык".

Работа ў пары, групе.

1. Правядзіце гульню "Перакладчык". Задайце адно аднаму словы, якія загадвала бабуля ўнуку, назавіце іх па-беларуску і па-руску.

Словы:

  • Клюква — журавіны.
  • Лук — цыбуля.
  • Картошка — бульба.
  • Сахар — цукар.
  • Бумага — папера.
  • Аист — бусел.
  • Платье — сукенка.

2. Падрыхтуйце выразнае чытанне апавядання "Як Мікітка сукенку з'еў" па ролях. Для гэтага адзначце ў тэксце словы герояў і аўтара. Пастарайцеся перадаць жаданне парадаваць бабулю сваімі адказамі.

Дзейныя асобы: Мікіта, бабуля Алена, словы аўтара.

Словы аўтара — чорным колерам; словы Мікіты — сінім; словы бабулі Алены — зялёным.

Як Мікітка сукенку з'еў

Прыехаў Мікітка да бабулі Алены ў госці. Пачаставаліся, тады бабуля і пытае:

Бабуля Алена: А ты, Мікітка, не забыў беларускія словы, добра ведаеш іх?

Мікітка: Не, не забыў, — упэўнена адказаў унук, запіхваючы ў рот цукерку. — Можаш праверыць, як я гавару.

Бабуля Алена: Тады так зробім, — ажывілася бабуля Алена. — Я спачатку буду вымаўляць словы паруску, а ты пераказваць іх за мною пабеларуску. Перакладчыкам будзеш. Дамовіліся?

Мікітка: Дамовіліся, — згадзіўся ўнук і заадно пацікавіўся: — А што робіць перакладчык?

Зараз пабачыш сам, — яшчэ болей ажывілася бабуля і пачала падшукваць у памяці словы, якія можна было б задаць унуку. А Мікітка пасур'ёзнеў, нават цукерку за шчакою прытрымаў.

Бабуля ж пачала:

  • Клюква.
  • Журавіны.
  • Лук.
  • Цыбуля.
  • Картошка.
  • Бульба.
  • Сахар.
  • Цукар.
  • Бумага.
  • Папера.
  • Аист.
  • Бусел...

Гэтак перабралі дзясяткі са два слоў. Убачыўшы, што ўнуку ўсё даецца лёгка, бабуля Алена прапанавала:

Бабуля Алена: А цяпер давай наадварот зробім. Будзем словы перакладаць з беларускай мовы на рускую.

І ўжо на першым жа слове нечакана спатыкнуліся.

Бабуля Алена: Сукенка, — вымавіла бабуля Алена, з усмешкай зірнуўшы ў вочы ўнуку.

Мікітка: Конфета, — хуценька пераклаў Мікітка і языком перакінуў «конфету» за другую шчаку.

Бабуля Алена: Авой! — прытворна здзівілася бабуля Алена. — Няўжо ты можаш з'есці... «платье»? Сукенка — па-руску «платье»!

Мікітка: Не, бабуля, ты жартуеш, — пакрыўдзіўся Мікітка. — Я добра ведаю, што цукерка — гэта «конфета».

Бабуля Алена: Дык я ж пра сукенку гаварыла, — аж крышку разгубілася бабуля Алена.

Мікітка: А я пра цукерку, — соладка прыцмокнуў Мікітка.

Абодва задаволена рассмяяліся. Асабліва радаваўся Мікітка: пабыў жа перакладчыкам. А што недачуў трошкі — з кім такога не бывае?

Решение не найдено

Решение не найдено

К сожалению, к этому заданию ещё не сделаны ответы.
Если вдруг Вы нашли ответ, пожалуйста, напишите его в комментариях. Вы очень поможете остальным учащимся.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 2 класс, для упражнения расположенного на странице 16 для 1-й части к учебнику 2022 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению (с. 16), автора: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.