, страница 91, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 2 класс учебник Жуковіч

Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2022 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: голубой, зелёный с солнцем, с радугой

ISBN: 978-985-893-199-5 (ч. 1), 978-985-893-200-8 (ч. 2), 978-985-893-198-8

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Лiтаратурнае чытанне 2 клас. Падарожжа у свет казкi - страница 91.

(с. 91)
Условие.  (с. 91)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 91, Условие

1. Пра каго расказваецца ў казцы?

2. Ці спадабаліся вам паводзіны гусака і індзька? Чаму? Выберыце словы для іх характарыстыкі: працавітыя, клапатлівыя, старанныя, гультаі, ганарлівыя.

3. Якой паўстала перад намі курачка Сакатушка?

4. Каго з персанажаў казачнік услаўляе? Чаму?

5. Хто ў казцы высмейваецца? За што?

6. Вылучыце ў тэксце словы курачкі, гусака, індзька. Прачытайце тэкст па ролях.

Решение.  (с. 91)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 91, Решение Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 91, Решение (продолжение 2) Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 91, Решение (продолжение 3) Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 91, Решение (продолжение 4)

Ч. 1, стар. 91 Пытанні пасля казкі

1. Пра каго расказваецца ў казцы?

У казцы расказваецца пра курачку Сакатушку, гусака Шыпуна ды індыка Балбатуна.

2. Ці спадабаліся вам паводзіны гусака і індыка? Чаму? Выберыце словы для іх характарыстыкі: працавітыя, клапатлівыя, старанныя, гультаі, ганарлівыя.

Мне не спадабаліся паводзіны гусака і індыка тым, што яны былі фанабэрыстыя ганарлівыя гультаі.

3. Якой паўстала перад намі курачка Сакатушка?

Курачка Сакатушка паўстала перад намі працавітай, клапатлівай і стараннай.

4. Каго з персанажаў казачнік услаўляе? Чаму?

Казачнік услаўляе курачку Сакатушку. Ён хоча ўсім чытачам паказаць, каб нечага дабіцца, каб нешта мець, то трэба старанна папрацаваць. Аўтар у вобразе курачкі Сакатушкі ўслаўляе чалавека працы.

5. Хто ў казцы высмейваецца? За што?

Высмейваюцца ў казцы гусак і індык за фанабэрсва, ганарлівасць, ляноту і гультайства.

6. Вылучыце ў тэксце словы курачкі, гусака, індыка. Прачытайце тэкст па ролях.

Словы аўтара чорным колерам; словы курачкі сінім; словы гусака зялёным; словы індыка аранжавым колерам.

ПШАНІЧНЫ КАЛАСОК

Беларуская народная казка

Жылі на адным двары курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун.

Курачка даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярняткі. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацыравалі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабою спрэчкі аб тым, хто з іх важнейшы і разумнейшы.

— У мяне галава большая, — словы аўтара: хваліўся гусак, дык і розуму ў ёй больш!

Індык з гэтым не згаджаўся.

— Галава ў цябе вялікая, гэта праўда, ды дурная як бот, казаў ён.

— Ну, няхай сабе галава дурная, — адказваў гусак, — затое нос які ў мяне! Моцны, цвёрды, прыгожы... А ў цябе што за нос — смех адзін! Чарвяк, а не нос!

І гусак, і індык былі страшэнныя гультаі. Яды шукаць сабе ленаваліся і таму часта галадалі. Каб не карміла іх сяды тады гаспадыня, дык даўно б гультаёў і на свеце не было.

Аднаго разу знайшла курачка каля плота пшанічны каласок. Зарадавалася, засакатала на ўвесь двор:

— Ко-ко-ко! Глядзіце, які цудоўны каласок я знайшла!

Пачулі пра тую навіну Шыпун і Балбатун.

словы гусака, індыка: Ану, пакажы!

Курачка паказала ім каласок. Індык панюхаў каласок сваім носам-чарвяком.

— Так, так, — сказаў ён, каласок і праўда цудоўны. Трэба яго змалаціць.

— Ага, ага, згадзіўся і гусак. Трэба змалаціць. Тады будуць зярняткі. А яны смачныя... Ага, ага!

— Добра, сказала курачка. А хто яго змалоціць?

— Толькі не я! адказаў гусак. Я тоўсты, мне цяжка цэпам махаць.

— Дык што ж, ты хочаш, каб я малаціў? — горача забалбатаў індык. Я табе не парабак.

— Ну, добра, сказала курачка, я сама змалачу.

Пайшла яна на ток, узяла цэп і змалаціла пшанічны каласок. Прынесла зярняткі і цешыцца:

— Глядзіце, якія цудоўныя зярняткі! Чырванаваценькія, пузаценькія! Яны, напэўна, смачнейшыя за ячменныя.

Падышлі да зярнятак і гусак з індыком.

— Так, так, — сказаў індык. Цудоўныя зярняткі.

— Ага, ага, пацвердзіў гусак. Аж шкада дзяўбці.

— І не трэба дзяўбці. Іх трэба змалоць ды напячы булак, даў разумную параду індык.

— Ага, ага, згадзіўся гусак. Пшанічныя булкі мяккія, як мой пух. А смачныя якія!

— Добра, сказала курачка. А хто змеле пшанічныя зярняткі?

— Толькі не я! буркнуў гусак. Мне цяжка ў млын хадзіць.

— І не я! — усклікнуў індык. З такою простаю работаю і дурны гусак справіцца.

— Ну што ж, сказала курачка, калі так, то давядзецца мне самой ісці ў млын.

Усыпала яна зярняткі ў торбачку і панесла ў млын. Там змалола і прынесла муку дахаты.

— Ай, якая бялюткая мука! — засакатала курачка на ўвесь двор. Індык панюхаў муку.

— Так, так, — сказаў ён, — добра пахне. Значыць, смачныя будуць булкі.

— Ага, ага, я ж казаў, што смачныя! — уставіў слова і гусак.

— Ну, а хто спячэ з гэтай мукі булкі? — запыталася курачка. Гусак пакруціў галавою:

— Я не ўмею.

Індык адказаў:

— Я хоць і ўмею, ды не хачу. Няхай гусак пячэ.

— Ну, добра, — сказала курачка, тады я сама спяку.

Знайшла яна пад паветкаю дзежачку і рашчыніла цеста. Потым накалола дроў і запаліла ў печы. Калі цеста падышло, курачка нарабіла круглых прыгожых булак і пасадзіла іх на лапаце ў печ.

Булкі пачалі пячыся. І такі прыемны пах пайшоў ад іх па ўсім двары, што ў гусака і індыка аж слінкі пацяклі.

А трэба сказаць, што яны даўно нічога не елі і так выгаладаліся, што нават спрачацца перасталі, хто з іх важнейшы ды разумнейшы.

— Хадзем у хату, сказаў індык, відаць, булкі ўжо гатовы.

— Ага, ага, адказаў гусак. Хадзем, брат, у хату.

Прыйшлі індык з гусаком у хату, а там курачка булкі з печы дастае. Мяккія, румяныя, пахучыя.

— Так, так, — весела загаварыў індык, якраз у пару прыйшлі.

— Ага, ага, — заківаў галавою гусак і першы падаўся за стол. Індык — за ім. Але курачка спыніла іх:

— Чакайце! Не спяшайцеся, панове! Перш чым садзіцца за стол, адкажыце мне на мае пытанні.

— Давай свае пытанні! — сярдзіта прашыпеў гусак. Толькі хутчэй.

— Але, толькі хутчэй, — шпарка забалбатаў і індык. А то дужа есці хочацца...

— Дык слухайце! Хто пшанічны каласок знайшоў?

словы гусака, індыка: Ты, курачка, вядома, ты знайшла, адказалі індык і гусак у адзін голас.

— Хто змалаціў каласок?

словы гусака, індыка: Ты, курачка, змалаціла.

— Хто зярняткі ў млын насіў?

словы гусака, індыка: Ты насіла...

— А хто дровы сек, у печы паліў, пшанічныя булкі пёк?

Пераглянуліся паміж сабою індык з гусаком і адказалі:

словы гусака, індыка: Ты, вядома... За гэта табе і слава.

— Дык вось, — сказала курачка Сакатушка, — каму слава, таму і булкі. А вы, гультаі, ідзіце прэч адгэтуль! Ко-ко-ко! Дзеткі, бяжыце сюды хутчэй.

Пазбягаліся з двара кураняткі і пачалі з курачкай частавацца свежымі пшанічнымі булкамі. А галодныя гультаі індык і гусак зноў заспрачаліся, хто з іх важнейшы ды разумнейшы.

Решение не найдено

Решение не найдено

К сожалению, к этому заданию ещё не сделаны ответы.
Если вдруг Вы нашли ответ, пожалуйста, напишите его в комментариях. Вы очень поможете остальным учащимся.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 2 класс, для упражнения расположенного на странице 91 для 1-й части к учебнику 2022 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению (с. 91), автора: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.