, страница 108, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 2 класс учебник Жуковіч

Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2022 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: голубой, зелёный с солнцем, с радугой

ISBN: 978-985-893-199-5 (ч. 1), 978-985-893-200-8 (ч. 2), 978-985-893-198-8

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Лiтаратурнае чытанне 2 клас. Падарожжа у свет казкi - страница 108.

(с. 108)
Условие.  (с. 108)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 108, Условие

1. Якімі здольнасцямі валодалі два браты — Мароз Сіні Нос і Мароз Чырвоны Нос? Прачытайце адпаведныя радкі тэксту.

2. Чаму людзі, нягледзячы на моцныя маразы, усё роўна ішлі абмалочваць збожжа ці ехалі ў лес па дровы?

3. Ці ўдалося Марозу Сіняму Носу замарозіць пана? Як гэта адбылося?

4. Растлумачце значэнне выразу «ніякай рады даць яму не можа».

5. Чаму селянін два разы выйшаў пераможцам у змаганні з Марозам Чырвоным Носам?

6. Якіх людзей услаўляе казачнік у гэтым творы?

7. Разгледзьце ілюстрацыі да казкі. Якія эпізоды з твора адлюстраваў на іх мастак?

1. Падзяліце казку «Два маразы» на 4 часткі згодна з прапанаваным планам.

Решение.  (с. 108)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 108, Решение Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 108, Решение (продолжение 2) Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 108, Решение (продолжение 3)

Ч. 1, стар. 108 Пытанні пасля казкі

1. Якімі здольнасцямі валодалі два браты — Мароз Сіні Нос і Мароз Чырвоны Нос? Прачытайце адпаведныя радкі тэксту.

Радкі з твора:

Бегаюць, палускваюць, з дрэва на дрэва пераскокваюць, зайчыкаў палохаюць. З лесу ў вёску заскочылі і давай па даху страляць.

Доўга бег Мароз Сіні Нос, пакуль пана дагнаў. Нарэшце дагнаў, пад футра залез, цяпло выганяе адтуль.

2. Чаму людзі, нягледзячы на моцныя маразы, усё роўна ішлі абмалочваць збожжа ці ехалі ў лес па дровы?

Людзі, нягледзячы на моцныя маразы, усё роўна ішлі абмалочваць збожжа, таму што трэба было нешта есці і самому гаспадару, і яго сям'і. Калі не абмалоціць гаспадар збожжа, то не будзе з чаго спячы хлеб. І ў лес патрэбна было ехаць па дровы, каб натапіць печ. Не будзе дроў, не натопяць печ - хлеб гаспадыня не спячэ, у хаце будзе холадна.

3. Ці ўдалося Марозу Сіняму Носу замарозіць пана? Як гэта адбылося?

Марозу Сіняму Носу ўдалося замарозіць пана. Мароз Сіні Нос залез пану пад футра, стаў цяпло адтуль выганяць. У пана ногі зябнуць, холад па целе пайшоў, панскі нос пасінеў.

4. Растлумачце значэнне выразу «ніякай рады даць яму не можа».

Гэта значыць, што не паддаецца селянін марозу. Мароз Чырвоны Нос не мае сілы перамагчы яго.

5. Чаму селянін два разы выйшаў пераможцам у змаганні з Марозам Чырвоным Носам?

Селянін два разы выйшаў пераможцам у змаганні з Марозам Чырвоным Носам таму, што селянін не ленаваўся рухацца. А калі рухаешся, то становіцца горача і ніякі мароз ужо не страшны.

6. Якіх людзей услаўляе казачнік у гэтым творы?

Казачнік у гэтым творы услаўляе працавітых людзей.

7. Разгледзьце ілюстрацыі да казкі. Якія эпізоды з твора адлюстраваў на іх мастак?

На першай ілюстрацыі мастак адлюстраваў той эпізод казкі, як гулялі па полі два маразы, два родныя браты — Мароз Сіні Нос і Мароз Чырвоны Нос і перабеглі з поля на лес.

На другой ілюстрацыі мастак адлюстраваў той эпізод казкі, як селянін узяў пугаўё ды пачаў малаціць кажух, выганяць Мароза Чырвонага Носа.

Ч. 1, стар. 108

Работа ў пары, групе.

1. Падзяліце казку «Два маразы» на 4 часткі згодна з прапанаваным планам.

План

  1. Гулялі па полі два маразы.
  2. Наступіла раніца.
  3. Як Мароз Сіні Нос пана марозіў.
  4. Як селянін ад Мароза Чырвонага Носа адбіваўся.

1. Гулялі па полі два маразы.

Гулялі па полі два маразы, два родныя браты — Мароз Сіні Нос і Мароз Чырвоны Нос. Гуляюць-пагульваюць маразы, адзін аднаго пахвальваюць. А ноч ясная-ясная. Прасторна маразам на волі.

А ціха, так ціха, нібы жывой душы не засталося на свеце. Перабеглі маразы з поля на лес. Бегаюць, палускваюць, з дрэва на дрэва пераскокваюць, зайчыкаў палохаюць. З лесу ў вёску заскочылі і давай па даху страляць.

Мароз Сіні Нос: Эге, усе пахаваліся, баяцца на двор вылезці.

Мароз Чырвоны Нос: Няхай толькі вылезе хто — задамо яму страху.

2. Наступіла раніца.

Пачало развідняцца. Паваліў з каміноў дым густы. Заскрыпелі калодзежы. Па выходзілі мужчыны з хат. Хто малаціць пайшоў, хто ў лес па дровы збіраецца.

Мароз Чырвоны Нос: Стой жа, брат.

Пабяжым мы на дарогу ў поле. І пабеглі яны зноў у поле. Стаяць, прытуліўшыся, падарожных чакаюць. Заскрыпелі сані на дарозе. Зазваніў дзесь званочак пад дугою. У санях селянін сядзіць, коніка паганяе. А ззаду за ім зухаўскі вазок плыве, званочак пазвоньвае.

Мароз Сіні Нос: Ну, чакайце ж вы! Ты бяжы за мужыком, а я за панам паганюся.

І пабеглі яны падарожных марозіць.

3. Як Мароз Сіні Нос пана марозіў.

Доўга бег Мароз Сіні Нос, пакуль пана дагнаў. Нарэшце дагнаў, пад футра залез, цяпло выганяе адтуль. Паціскаецца пан, ногі зябнуць, холад па целе пайшоў, панскі нос пасінеў. А Мароз Сіні Нос толькі пасмейваецца. Ледзь да смерці пана не замарозіў.

4. Як селянін ад Мароза Чырвонага Носа адбіваўся.

А Мароз Чырвоны Нос дагнаў селяніна і давай яго марозіць.

селянін: Эге, мароз не жартуе. Злез ён з саней, бяжыць, нагамі тупае, рукамі аб плечы б'е. Прабег так з паўвярсты, аж горача стала яму. Сеў сабе на сані, едзе — і гора мала.

Мароз Чырвоны Нос: Ну, пачакай жа, брат: прайму я цябе, як ты дровы секчы будзеш.

Заехаў чалавек у лес. А Мароз Чырвоны Нос выперадзіў яго, у лесе чакае. Выпраг коніка селянін, сякеру ўзяў ды як пачаў секчы — горача стала яму. Скінуў кажух. А Мароз і ўзрадаваўся: залез у кажух і давай там белыя кросны ткаць. Зрабіўся кажух белы як снег. Насек дроў чалавек, да кажуха ідзе, а ён увесь абмёрз.

Мароз Чырвоны Нос: Эге, браток, дык ты тут?

Узяў пугаўё ды як пачаў малаціць — ледзь жывы выскачыў Мароз Чырвоны Нос ды драла ў лес. Узлаваўся Мароз Чырвоны Нос на селяніна, але ніякай рады даць яму не можа.

Решение не найдено

Решение не найдено

К сожалению, к этому заданию ещё не сделаны ответы.
Если вдруг Вы нашли ответ, пожалуйста, напишите его в комментариях. Вы очень поможете остальным учащимся.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 2 класс, для упражнения расположенного на странице 108 для 1-й части к учебнику 2022 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению (с. 108), автора: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.