, страница 111, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 2 класс учебник Жуковіч

Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2022 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: голубой, зелёный с солнцем, с радугой

ISBN: 978-985-893-199-5 (ч. 1), 978-985-893-200-8 (ч. 2), 978-985-893-198-8

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Лiтаратурнае чытанне 2 клас. Падарожжа у свет казкi - страница 111.

(с. 111)
Условие.  (с. 111)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 111, Условие
Разумею, магу растлумачыць...

1. Чаму казка — гэта твор вуснай народнай творчасці?

2. Якія персанажы найчасцей дзейнічаюць у змесце беларускіх народных казак?

3. З-за чаго пеўнік з казкі «Коцік, Пеўнік і Лісіца» ўвесь час пападаецца ў лапы хітрай Лісіцы?

4. Да зместу якой казкі падыходзяць наступныя прыказкі?

Гультайства горш за хваробу.

Пад ляжачы камень вада не бяжыць.

На языку — хоць куды, а на працы — нікуды.

Без працы не есці пірагоў.

Хто працуе, той і мае.

Умею...

1. Падрабязна пераказваць змест прачытанай беларускай народнай казкі, якая найбольш спадабалася і запомнілася.

2. Знаходзіць у казцы «Пшанічны каласок» зачын, асноўную частку і канцоўку.

Решение.  (с. 111)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 111, Решение Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 111, Решение (продолжение 2) Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 111, Решение (продолжение 3) Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 111, Решение (продолжение 4)

Ч. 1, стар. 111

Разумею, магу растлумачыць...

1. Чаму казка - гэта твор вуснай народнай творчасці?

Таму што казкі пераказваліся вусна адзін аднаму.

2. Якія персанажы найчасцей дзейнічаюць у змесце беларускіх народных казак?

Найчасцей у змесце беларускіх народных казак дзейнічаюць баба, мужык, пан, воўк, пеўнік, лісіца, кот, сабака, мядзведзь.

3. З-за чаго пеўнік з казкі "Коцік, Пеўнік і Лісіца" ўвесь час пападаецца ў лапы хітрай Лісіцы?

Пеўнік з казкі "Коцік, Пеўнік і Лісіца" ўвесь час пападаецца ў лапы хітрай Лісіцы таму, што быў вельмі даверлівы і не слухаўся парад Пеўніка.

4. Да зместу якой казкі падыходзяць наступныя прыказкі?

  • Гультайства горш за хваробу.
  • Пад ляжачы камень вада не бяжыць.
  • На языку - хоць куды, а на працы - нікуды.
  • Без працы не есці пірагоў.
  • Хто працуе, той і мае.

Прыказкі падыходзяць да зместу казкі "Пшанічны каласок".

Умею...

1. Падрабязна пераказваць змест прачытанай беларускай народнай казкі, якая найбольш спадабалася і запомнілася.

Вучні пераказваюць казку, якая найбольш спадабалася і запомнілася (на выбар).

2. Знаходзіць у казцы "Пшанічны каласок" зачын, асноўную частку і канцоўку.

Зачын:

Жылі на адным двары курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун.

Курачка даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярняткі. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацыравалі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабою спрэчкі аб тым, хто з іх важнейшы і разумнейшы.

- У мяне галава большая, - хваліўся гусак, - ды і розуму ў ёй больш!

Індык з гэтым не згаджаўся.

- Галава ў цябе вялікая, гэта праўда, ды дурная як бот, - казаў ён.

- Ну, няхай сабе галава дурная, - адказаў гусак, - затое нос які ў мяне! Моцны, цвёрды, прыгожы... А ў цябе што за нос - смех адзін! Чарвяк, а не нос!

І гусак, і індык былі страшэнныя гультаі. Яды шукаць сабе ленаваліся і таму часта галадалі. Каб не карміла іх сяды-тады гаспадыня, дык даўно б гультаёў і на свеце не было.

Асноўная частка:

Аднаго разу знайшла курачка каля плота пшанічны каласок. Зарадавалася, засакатала на ўвесь двор:

- Ко-ко-ко! Глядзіце, які цудоўны каласок я знайшла!

Пачулі пра такую навіну Шыпун і Балбатун.

- Ану, пакажы!

Курачка паказала ім каласок. Індык панюхаў каласок сваім носам-чарвяком.

- Так, так, - сказаў ён, - каласок і праўда цудоўны. Трэба яго змалаціць.

- Ага, ага, - згадзіўся і гусак. - Трэба змалаціць. Тады будуць зярняткі. А яны смачныя... Ага, ага!

- Добра, - сказала курачка. - А хто яго змалоціць?

- Толькі не я! - адказаў гусак. - Я тоўсты, мне цяжка цэпам махаць.

- Дык што ж, ты хочаш, каб я малаціў? - горача забалбатаў індык. - Я табе не парабак.

- Ну, добра, - сказала курачка, - я сама змалачу.

Пайшла яна на ток, узяла цэп і змалаціла пшанічны каласок. Прынесла зярняткі і цешыцца:

- Глядзіце, якія цудоўныя зярняткі! Чырванаваценькія, пузаценькія! Яны, напэўна, смачнейшыя за ячменныя.

Падышлі да зярнятак і гусак з індыком.

- Так, так, - сказаў індык. - Цудоўныя зярняткі.

- Ага, ага, - пацвердзіў гусак. - Аж шкада дзяўбці.

- І не трэба дзяўбці. Іх трэба змалоць ды напячы булак, - даў разумную параду індык.

- Ага, ага, - згадзіўся гусак. - Пшанічныя булкі мяккія, як мой пух. А смачныя якія!

- Добра, - сказала курачка. - А хто змеле пшанічныя зярняткі?

- Толькі не я! - буркнуў гусак. - Мне цяжка ў млын хадзіць.

- І не я! - усклікнуў індык. - З такою простаю работаю і дурны гусак справіцца.

- Ну што ж, - сказала курачка, - калі так, то давядзецца мне самой ісці ў млын.

Усыпала яна зярняткі ў торбачку і панесла ў млын. Там змалола і прынесла муку дахаты.

- Ай, якая бялюткая мука! - засакатала курачка на ўвесь двор.

Індык панюхаў муку.

- Так, так, - сказаў ён, - добра пахне. Значыць, смачныя будуць булкі.

- Ага, ага, я ж казаў, што смачныя! - уставіў слова і гусак.

- Ну, а хто спячэ з гэтай мукі булкі? - запыталася курачка.

Гусак пакруціў галавою:

- Я не ўмею.

Індык адказаў:

- Я хоць і ўмею, ды не хачу. Няхай гусак пячэ.

- Ну, добра, - сказала курачка, - тады я сама спяку.

Знайшла яна пад паветкаю дзежачку і рашчыніла цеста. Потым накалола дроў і запаліла ў печы. Калі цеста падышло, курачка нарабіла круглых прыгожых булак і пасадзіла іх на лапаце ў печ.

Булкі пачалі пячыся. І такі прыемны пах пайшоў ад іх па ўсім двары, што ў гусака і індыка аж слінкі пацяклі.

А трэба сказаць, што яны даўно нічога не елі і так выгаладаліся, што нават спрачацца перасталі, хто з іх важнейшы ды разумнейшы.

- Хадзем у хату, - сказаў індык, - відаць, булкі ўжо гатовы.

- Ага, ага, - адказаў гусак. - Хадзем, брат, у хату.

Прыйшлі індык з гусаком у хату, а там курачка булкі з печы дастае. Мяккія, румяныя, пахучыя.

- Так, так, - весела загаварыў індык, - якраз у пару прыйшлі.

- Ага, ага, - заківаў галавою гусак і першы падаўся за стол.

Індык - за ім.

Але курачка спыніла іх:

- Чакайце! Не спяшайцеся, панове! Перш чым садзіцца за стол, адкажыце мне на мае пытанні.

- Давай свае пытанні! - сярдзіта прашыпеў гусак. - Толькі хутчэй.

- Але, толькі хутчэй, - шпарка забалбатаў і індык. - А то дужа есці хачацца...

- Дык слухайце! Хто пшанічны каласок знайшоў?

- Ты, курачка, вядома, ты знайшла, - адказалі індык і гусак у адзін голас.

- Хто змалаціў каласок?

- Ты, курачка, змалаціла.

- Хто зярняткі ў млын насіў?

- Ты насіла...

- А хто дровы сек, у печы паліў, пшанічныя булкі пёк?

Пераглянуліся паміж сабою індык з гусаком і адказалі:

- Ты, вядома... За гэта табе і слава.

- Дык вось, - сказала курачка Сакатушка, - каму слава, таму і булкі. А вы, гультаі, ідзіце прэч адгэтуль! Ко-ко-ко!

Дзеткі, бяжыце сюды хутчэй.

Пазбягаліся з двара кураняткі і пачалі з курачкай частавацца свежымі пшанічнымі булкамі.

Канцоўка:

А галодныя гультаі індык і гусак зноў заспрачаліся, хто з іх важнейшы ды разумнейшы.

Решение 2.  (с. 111)

Разумею, магу растлумачыць...

1. Чаму казка — гэта твор вуснай народнай творчасці?

2. Якія персанажы найчасцей дзейнічаюць у змесце беларускіх народных казак?

3. З-за чаго пеўнік з казкі «Коцік, Пеўнік і Лісіца» ўвесь час пападаецца ў лапы хітрай Лісіцы?

4. Да зместу якой казкі падыходзяць наступныя прыказкі?

• Гультайства горш за хваробу.

• Пад ляжачы камень вада не бяжыць.

• На языку — хоць куды, а на працы — нікуды.

• Без працы не есці пірагоў.

• Хто працуе, той і мае.

Умею...

1. Падрабязна пераказваць змест прачытанай беларускай народнай казкі, якая найбольш спадабалася і запомнілася.

2. Знаходзіць у казцы «Пшанічны каласок» зачын, асноўную частку і канцоўку.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 2 класс, для упражнения расположенного на странице 111 для 1-й части к учебнику 2022 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению (с. 111), автора: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.