, страница 117, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 2 класс учебник Жуковіч

Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2022 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: голубой, зелёный с солнцем, с радугой

ISBN: 978-985-893-199-5 (ч. 1), 978-985-893-200-8 (ч. 2), 978-985-893-198-8

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Лiтаратурнае чытанне 2 клас. Зiмовыя прыгоды - страница 117.

(с. 117)
Условие.  (с. 117)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 117, Условие

Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Аркадзя Пластова «Першы снег».

Адказжыце на пытанні.

1. Каго і што адлюстраваў мастак на гэтай карціне?

2. Па чым можна здагадацца, што дзяўчынка і хлопчык — гэта, хутчэй за ўсё, сястрычка і брацік? Як вы думаеце, хто з іх старэйшы?

3. Што з напісанага на карціне найбольш прыцягнула вашу ўвагу? Патлумачце.

4. Што прымусіла дзяцей хутка пакінуць цёплае памяшканне і выйсці на вуліцу?

5. Чаму яны прыпыніліся на ганку, а не прайшлі далей?

6. Якіх колераў — светлых ці цёмных — на палатне больш?

7. Чаму мастак намаляваў хустку на галаве дзяўчынкі жоўтым колерам? Што жоўты колер можа ўвасабляць?

8. Чаму карціна «Першы снег», нягледзячы на перавагу больш цёмных колераў, выклікае ў нас цеплыню і радасць?

Решение.  (с. 117)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 117, Решение Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 117, Решение (продолжение 2) Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 117, Решение (продолжение 3)

Ч. 1, стар. 117

Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Аркадзя Пластова "Першы снег". Адкажыце на пытанні.

1. Каго і што адлюстраваў мастак на гэтай карціне?

На карціне аўтар адлюстраваў, як пайшоў першы снег. І хлопчык з дзяўчынкай любуюцца снегам.

2. Па чым можна здагадацца, што дзяўчынка і хлопчык — гэта, хутчэй за ўсё, сястрычка і брацік? Як вы думаеце, хто з іх старэйшы?

Пра тое, што гэта брацік з сястрычкай можна здагадацца, па тым, што яны разам выйшлі з адной хаты, дзяўчынка трымае хлопчыка за руку.

Дзяўчынка старэйшая.

3. Што з напісанага на карціне найбольш прыцягнула вашу ўвагу? Патлумачце.

Варыянт 1

Найбольш маю ўвагу прыцягнула дзяўчынка, таму што ў яе вельмі радасны настрой. Па яе твары бачна, як яна радуецца першаму снегу.

Варыянт 2

Набольш маю ўвагу прыцягнуў снег. Я адразу адчула пачуцці радасці, захаплення.

Варыянт 3

Найбольш маю ўвагу прыцягнуў хлопчык. Ён вельмі ўважліва назірае за першым снегам, нібы баіцца, што ён вось-вось прападзе.

4. Што прымусіла дзяцей хутка пакінуць цёплае памяшканне і выйсці на вуліцу?

Першы снег прымусіў дзяцей пакінуць цёплае памяшканне і выйсці на вуліцу.

5. Чаму яны прыпыніліся на ганку, а не прайшлі далей?

Яны прыпыніліся на ганку, таму што яны былі захоплены хараством і прыгажосцю першага снегу. Было прыемна назіраць, як лёгкія сняжынкі павольна падаюць на зямлю. І на душы ў іх было спакойна, хацелася толькі глядзець на гэтае хараство.

6. Якіх колераў — светлых ці цёмных — на палатне больш?

На палатне больш цёмных колераў.

7. Чаму мастак намаляваў хустку на галаве дзяўчынкі жоўтым колерам? Што жоўты колер можа ўвасабляць?

Я лічу, што мастак намаляваў хустку жоўтым колерам, каб карціна была святлей. Каб ўсё не казалася такім цёмным і змрочным. Хустка ўвасабляе сабой сонейка, якога так не хапае зімой.

8. Чаму карціна «Першы снег», нягледзячы на перавагу больш цёмных колераў, выклікае ў нас цеплыню і радасць?

Карціна выклікае ў нас цеплыню і радасць, таму што з'ява, якая адлюстравана на карціне (першы снег) заўсёды выклікае радасць. А гледзячы на радасныя твары дзяцей, ты ў гэтым пераконваешся. Яны сваім захапленнем перадаюць нам толькі станоўчыя эмоцыі.

Решение 2.  (с. 117)

1. На карціне мастак адлюстраваў двух дзяцей — дзяўчынку і хлопчыка, якія стаяць на ганку драўлянага дома і з захапленнем глядзяць на першы снег. Побач з імі — варона, а на заднім плане — зімовы пейзаж з бярозай.

2. Можна здагадацца, што дзеці — брат і сястра, таму што яны знаходзяцца разам у хатняй абстаноўцы, іх аб'ядноўвае агульная радасць і непасрэднасць рэакцыі. Старэйшай, хутчэй за ўсё, з'яўляецца дзяўчынка: яна вышэйшая ростам і стаіць крыху наперадзе, быццам апякае малодшага брата.

3. Найбольш прыцягваюць увагу твары дзяцей, на якіх напісаны шчыры здзіўленне і радасць. Іх эмоцыі — гэта эмацыйны цэнтр карціны, які перадае ўсю цеплыню моманту. Яны зачаравана глядзяць на сняжынкі, якія падаюць з неба.

4. Дзяцей прымусіў хутка выйсці на вуліцу першы снег. Гэта доўгачаканая і радасная падзея для кожнага дзіцяці, таму яны, нават не паспеўшы як след апрануцца, выбеглі на ганак, каб не прапусціць гэтае цуда.

5. Яны прыпыніліся на ганку, таму што былі зачараваныя відовішчам. Першы снег настолькі захапіў іх, што яны спыніліся ў захапленні. Акрамя таго, яны апрануты не вельмі цёпла і, магчыма, не збіраліся ісці далёка, а толькі паглядзець на снегапад.

6. На палатне пераважаюць цёмныя, прыглушаныя колеры: сцены дома, зямля, адзенне дзяцей выкананы ў карычневых, шэрых і вохрыстых танах.

7. Мастак намаляваў хустку жоўтым колерам, каб стварыць яркі каляровы акцэнт на фоне агульнай стрыманай палітры. Жоўты колер можа ўвасабляць радасць, сонца, цяпло і шчасце, што цалкам адпавядае настрою дзяцей. Гэта пляма сонечнага святла ў пахмурны зімовы дзень.

8. Карціна выклікае цеплыню і радасць, таму што галоўнае ў ёй — не колеры, а эмоцыі дзяцей. Іх шчырае захапленне першым снегам перадаецца гледачу. Белыя сняжынкі, якія павольна падаюць, ствараюць адчуванне чысціні, свята і чараўніцтва. Уся кампазіцыя прасякнута пачуццём хатняй утульнасці і ціхай сямейнай радасці.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 2 класс, для упражнения расположенного на странице 117 для 1-й части к учебнику 2022 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению (с. 117), автора: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.