номер 66, страница 66, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 4 класс учебник Жуковіч, Праскаловіч

Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В., Праскаловіч В. У.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2024 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: зелёный с деревьями

ISBN: 978-985-33-0029-1 (ч. 1), 978-985-594-037-2 (ч. 2), 978-985-594-035-8 (общ.)

Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Чалавек і Радзіма. Любая мая Беларусь! Паводле Янкі Сіпакова - номер 66, страница 66.

№66 (с. 66)
Условие. №66 (с. 66)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 66, номер 66, Условие

1. З якімі словамі Янка Сіпакоў звяртаецца да Беларусі? Аб чым яны сведчаць?

2. Да якіх вобразаў Радзімы аўтар падабраў слова «самы»? Прачытайце адпаведныя радкі. Ці згодны вы з думкай пісьменніка? Чаму?

3. Чаму нашу Беларусь называюць сінявокай?

4. Якімі якасцямі, на думку пісьменніка, надзелены Беларусь? Адказ падмацуйце адпаведнымі словамі з тэксту.

5. У чым аўтар бачыць сувязь нашага народа з народамі свету? Пералічыце адпаведныя факты.

6. Знайдзіце ў тэксце абзацы, у якіх адлюстравана асноўная думка апавядання. Прачытайце іх.

7. Падрыхтуйцеся да выразнага чытання твора.

Творчае заданне. Уявіце, што вы экскурсавод і расказваеце пра нашу Бацькаўшчыну замежным гасцям. Падрыхтуйце вуснае паведамленне пра адну са славутасцей Беларусі, якая ўваходзіць у Спіс Сусветнай культурнай спадчыны.

Решение. №66 (с. 66)
скриншот решения
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 66, номер 66, Решение Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 66, номер 66, Решение (продолжение 2) Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 66, номер 66, Решение (продолжение 3)

Частка 1, с. 66

1. З якімі словамі Янка Сіпакоў звяртаецца да Беларусі? Аб чым яны сведчаць?

Янка Сіпакоў звяртаецца да Беларусі словамі “Любая мая Беларусь!" Гэта сведчыць аб тым, што ён шчыра любіць сваю Радзіму і ганарыцца яе багаццем.

2. Да якіх вобразаў Радзімы аўтар падабраў слова «самы»? Прачытайце адпаведныя радкі. Ці згодны вы з думкай пісьменніка? Чаму?

Твае палі — самыя хлебадайныя, твае лугі — самыя духмяныя, твае аблокі — самыя высокія, твае вятры — самыя ласкавыя, твае крыніцы — самыя чыстыя, твае лясы — самыя прыгожыя, твае людзі — самыя добрыя, а твая зямелька — як лекі нам: прыкладзі да раны — адразу ўсё зажывае...

Я згодны з думкай пісьменніка. Таму што сапраўды мая Радзіма багата хлебам, травянымі лугамі, зялёнымі густымі лясамі. І народ беларускі самы мірны і гасцінны. Наша родная зямля для нас самая лепшая.

3. Чаму нашу Беларусь называюць сінявокай?

Нашу Беларусь называюць сінявокай, бо яна багата рэкамі і азёрамі.

4. Якімі якасцямі, на думку пісьменніка, надзелены беларусы? Адказ падмацуйце адпаведнымі словамі з тэксту.

У нас вельмі цудоўныя людзі — добрыя, ласкавыя, спагадлівыя, працавітыя, сціплыя, вясёлыя, але не бесклапотныя. Мы крыху задумлівыя — час і войны, якія, з рэдкім пастаянствам, праязджаліся па нашай зямлі, навучылі нас думаць пра многае.

І не вер, дружа, калі нехта пачне ганіць і ганьбаваць твой народ. Нашы людзі, як і твае бацька і маці, як твае дзяды, прадзеды і прапрадзеды, — шчырыя, сумленныя і мудрыя. І ніякія мы не зломкі, не затурканыя, як часам нас хочуць зняважыць незычліўцы. Мы — вялікі і старажытны народ — мудры і светлы, чысты і даверлівы, зычлівы і дабрадушны, памяркоўны і разважлівы. Падобны на іншыя народы свету.

5. У чым аўтар бачыць сувязь нашага народа з народамі свету? Пералічыце адпаведныя факты.

Мы — вялікі і старажытны народ — мудры і светлы, чысты і даверлівы, зычлівы і дабрадушны, памяркоўны і разважлівы. Падобны на іншыя народы свету.

Мы — як блізкія сваякі, родзічы з сербамі. Успамінаем часта пра Дунай як пра сваю родную раку: «Пры Дунаёчку, пры беражочку, ды там дзяўчына кубачкі мыла»...

6. Знайдзіце ў тэксце абзацы, у якіх адлюстравана асноўная думка апавядання. Прачытайце іх.

Кожны з нас мае радасць ганарыцца, што належыць менавіта да такога народа і да такой зямлі.

Наш славуты старажытны род і наша зычлівая зямля вечныя!

7. Падрыхтуйцеся да выразнага чытання твора.

Творчае заданне. Уявіце, што вы экскурсавод і расказваеце пра нашу Бацькаўшчыну замежным гасцям. Падрыхтуйце вуснае паведамленне пра адну са славутасцей Беларусі, якая ўваходзіць у Спіс Сусветнай культурнай спадчыны.

Варыянт 1

Мірскі замак Замкавы комплекс «Мір» — унікальны помнік нацыянальнай культуры, уключаны ў 2000 годзе ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

На тэрыторыі комплексу прадстаўлены Мірскі замак XVI-XX стагоддзяў, царква-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх, домік вартаўніка, руіны палаца апошніх уладальнікаў, флігель, прыдарожная капліца, англійскі пейзажны парк з возерам, рэшткі італьянскага саду, земляныя валы з бастыёнамі.

У музеі налічваецца 39 залаў. Мірскі замак мае дзве канферэнц-залы для правядзення мерапрыемстваў на высокім узроўні, гатэль на 16 нумароў, рэстаран старадаўняй кухні, сувенірная крама з вырабамі беларускіх майстроў.

Варыянт 2

Белавежская пушча Белавежская пушча — адзін з самых старых запаведных лясных масіваў Еўропы, знаходзіцца на мяжы Беларусі (Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць) і Польшчы (Падляскае ваяводства). Агульная плошча каля 145 тыс. га.

Белавежскі лес захаваў сваё дрымучае першабытнае аблічча і населены рэдкімі раслінамі і жывёламі, якія захаваліся ў адносна некранутым стане. Пушча з'яўлялася апошнім прыродным месцам пражывання самага буйнога прадстаўніка еўрапейскай фаўны — зубра.

Для аховы ўнікальных прыродных комплексаў створаны нацыянальны парк Белавежская пушча (Беларусь) і Белавежскі нацыянальны парк (Польшча). Белавежская пушча занесена ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА.

Варыянт 3

Нясвіжскі замак Адзіная ў Еўропе цалкам захаваная рэзідэнцыя магнатаў знаходзіцца ў горадзе Нясвіжы Мінскай вобласці. Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Нясвіжскі замак папоўніў у 2005 годзе. Замак быў пабудаваны пры Мікалаю Радзівіле Чорным. У 1551 годзе ўпершыню згадваецца ў летапісах.

Замак славіўся раскошным убраннем, велізарнай бібліятэкай, пышнымі калекцыямі карцін і зброі. Пад зямлёй размяшчаецца цэлы падземны горад — стайні, падвалы, скляпы і таемныя хады. Каля старажытных замкавых сцен ёсць цудоўны парк. У 19 стагоддзі ён уключаў Англійскі, Японскі, Замкавы, Стары і Новы сады. У Нясвіжскім замку жыве самы «знакаміты» прывід Беларусі — Чорная Дама або дух Барбары Радзівіл.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 4 класс, для упражнения номер 66 расположенного на странице 66 для 1-й части к учебнику 2024 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению №66 (с. 66), авторов: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), Праскаловіч (Вольга Уладзіміраўна), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.