номер 83, страница 83, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 4 класс учебник Жуковіч, Праскаловіч

Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В., Праскаловіч В. У.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2024 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: зелёный с деревьями

ISBN: 978-985-33-0029-1 (ч. 1), 978-985-594-037-2 (ч. 2), 978-985-594-035-8 (общ.)

Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Чалавек і Радзіма. Люблю. Канстанція Буйло - номер 83, страница 83.

№83 (с. 83)
Условие. №83 (с. 83)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 83, номер 83, Условие

...I песню родную люблю я,
Што ў полі жнеі запраюць,
Як гукі звонкія над нівай
Пераліваюцца, плывуць.

Мне тут усё для сэрца міла,
Бо я люблю край родны свой,
Дзе з першым шчасцем я спазналась
І з першай горкаю слязой.

1. Якія пачуцці перадаюцца ў вершы?

2. За што паэтэса любіць родны край? Пералічыце.

3. Патлумачце, як вы разумееце сэнс выразаў:

• Залочаныя збожжам нівы;

• Люблю зіму з яе марозам,
Што вокны прыбярэ ва ўзор;

• І белы снег, што, укрыўшы поле,
Ірдзіцца бляскам ясных зор.

4. Якое слова і дзеля чаго паўтарае паэтэса амаль у кожным чатырохрадкові верша?

5. Чаму Канстанцыя Буйло любіць усе прыродныя з’явы і поры года? Як гэта характарызуе паэтэсу?

6. Верш «Люблю» напісаны больш за сто гадоў таму назад. Якія радкі сведчаць пра даўно мінулы час?

7. Падрыхтуйцеся да конкурсу на лепшага чытальніка верша «Люблю».

8. Распытайце ў сваіх бацькоў, дзе яны нарадзіліся, выраслі. За што яны любяць свой родны край?

Решение. №83 (с. 83)
скриншот решения
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 83, номер 83, Решение Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 83, номер 83, Решение (продолжение 2) Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 83, номер 83, Решение (продолжение 3)

Частка 1, с. 83

1.Якія пачуцці перадаюцца ў вершы?

У вершы перадаюцца пачуцці замілавання роднай прыродай у розныя поры года, любоў да малой радзімы.

2.За што паэтэса любіць родны край? Пералічыце.

Люблю народ наш беларускі
І хаты ў зелені садоў,
Залочаныя збожжам нівы,
Шум нашых гаяў і лясоў.
І рэчку, што імкліва воды
Імчыць у нязведаную даль,
І схілы берагоў пясчаных,
І яснасць чыстых яе хваль.
Люблю вясну, што у кветкі, зелень
Аздобіць радасна зямлю,
Буслоў на гнёздах клекатанне
І спеў жаўроначка люблю.
Гарачую спякоту лета
І буру летнюю з даждом,
Як гром грыміць, а ў чорных хмарах
Маланка зіхаціць агнём.
І восень сумную люблю я,
І першы звон сярпоў і кос,
Як выйдуць жнеі збожжа жаці,
А касары - на сенакос.
Люблю зіму з яе марозам,
Што вокны прыбярэ ва ўзор,
І белы снег, што, укрыўшы поле,
Ірдзіцца бляскам ясных зор.
...І песню родную люблю я,
Што ў полі жнеі запяюць,
Як гукі звонкія над нівай
Пераліваюцца, плывуць.

3.Патлумачце, як вы разумееце сэнс выразаў:

  • • Залочаныя збожжам нівы:

    Гэта палі са спелай збажыной.

  • • Люблю зіму з яе марозам, Што вокны прыбярэ ва узор;

    Зімой мароз раскрашвае шыбы вокнаў прыгожымі ўзорамі.

  • • І белы снег, што, укрыўшы поле, Ірдзіцца бляскам ясных зор.

    Белы снег ноччу пад светам ясных зорак пераліваецца і блішчыць.

4.Якое слова і дзеля чаго паўтарае паэтэса амаль у кожным чатырохрадкоўі верша?

Паэтэса амаль у кожным чатырохрадкоўі верша паўтарае слова "люблю", каб падкрэсліць свае адносіны да роднай зямлі.

5.Чаму Канстанцыя Буйло любіць усе прыродныя з'явы і поры года? Як гэта характарызуе паэтэсу?

Канстанцыя Буйло любіць усе прыродныя з'явы і поры года, бо ўмее назіраць і бачыць прыгажосць у навакольным свеце. Гэта характарызуе яе як уважлівага назіральніка, які ўмее знайсці прыгажосць і радасць у кожным прадмеце, што знаходзіцца вакол яе. А яшчэ гаворыць аб тым, што паэтэса вельмі любіць сваю родную старонку.

6.Верш «Люблю» напісаны больш за сто гадоў таму назад. Якія радкі сведчаць пра даўно мінулы час?

І восень сумную люблю я,
І першы звон сярпоў і кос,
Як выйдуць жнеі збожжа жаці,
А касары - на сенакос.

...І песню родную люблю я,
Што ў полі жнеі запяюць,
Як гукі звонкія над нівай
Пераліваюцца, плывуць.

У сучасны час няма жней і касароў, усе працэсы выконваюць машыны.

7.Падрыхтуйцеся да конкурсу на лепшага чытальніка верша «Люблю».

8.Распытайце ў сваіх бацькоў, дзе яны нарадзіліся, выраслі. За што яны любяць свой родны край?

Варыянт 1

Мая маці Валянціна нарадзілася ў невялікай весцы Цепянец непадалёку ад горада Пінск. Пасля заканчэння школы яна паехала ў горад, закончыла каледж і стала працаваць на фабрыцы "Палессе", якая выпускае прыгожае вязанае адзенне. Кожную суботу мы разам з мамай ездзім да бабулі ў веску. Мама вельмі любіць хадзіць у лес па ягады і грыбы, вырошчваць садавіну і гародніну. А у восеньскую пару і доўгімі зімовымі вечарамі разам з бабуляй займацца ручной вышыўкай абрусаў і ўпрыгожваннем нашых сукенах і кашуль.

Варыянт 2

Мой бацька Андрэй нарадзіўся у горадзе Брэсце. Пасля заканчэння школы ён вучыўся ў ваенным універсітэце і стаў афіцэрам-сувязістам. Бацька часта ўспамінае, што ў дзяцінстве амаль кожныя выходныя наведваў Брэсцкую крэпасць, шмат чытаў пра абаронцаў гэтага знакамітага месца і марыз стаў ваенным. Мы часта разам з бацькам прыязджаем у госці да бабулі і таксама ходзім у Брэсцкую крэпасць на экскурсіі.

Решение 2. №83 (с. 83)

1. У вершы перадаюцца пачуцці глыбокай любові і замілавання да роднага краю, шчырай прыхільнасці да ўсяго, што звязана з радзімай. Лірычная гераіня адчувае цесную эмацыянальную сувязь з месцам, дзе яна спазнала першае шчасце і першыя слёзы.

2. Паэтэса любіць родны край за родную песню жней у полі, за звонкія гукі, што плывуць над нівай, за тое, што тут усё міла яе сэрцу, і за тое, што гэта месца, дзе яна ўпершыню спазнала і шчасце, і горыч.

3.Залочаныя збожжам нівы – гэта палі са спелым, налітым збожжам, якое на сонцы набывае залацісты колер. Гэты вобраз сімвалізуе багацце і прыгажосць роднай зямлі.

Люблю зіму з яе марозам, што вокны прыбярэ ва ўзор – паэтэса любіць зімовую пару за яе хараство, у прыватнасці, за мароз, які стварае на шыбах дзівосныя, карункавыя ўзоры.

І белы снег, што, укрыўшы поле, ірдзіцца бляскам ясных зор – гэта карціна ціхай зімовай ночы, калі чысты белы снег, што пакрыў зямлю, пераліваецца і ззяе ў святле далёкіх зорак.

4. Паэтэса амаль у кожным чатырохрадкоўі паўтарае слова «люблю». Гэты паўтор дапамагае падкрэсліць галоўную думку верша, перадаць глыбіню і ўсёабдымнасць пачуцця любові да радзімы.

5. Канстанцыя Буйло любіць усе прыродныя з'явы і поры года, таму што кожная з іх па-свойму прыгожая і з'яўляецца неад'емнай часткай яе роднага краю. Гэта характарызуе паэтэсу як чалавека з чулай душой, назіральнага, які ўмее бачыць хараство ў простых рэчах і глыбока адчувае сваю еднасць з прыродай радзімы.

6. Пра даўно мінулы час сведчаць радкі: «...І песню родную люблю я, што ў полі жнеі запраюць». Вобраз жней, якія ўручную жнуць збожжа і спяваюць падчас працы, адсылае нас да сялянскага побыту мінулых стагоддзяў.

7. Падрыхтуйцеся да конкурсу на лепшага чытальніка верша «Люблю».

8. Распытайце ў сваіх бацькоў, дзе яны нарадзіліся, выраслі. За што яны любяць свой родны край?

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 4 класс, для упражнения номер 83 расположенного на странице 83 для 1-й части к учебнику 2024 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению №83 (с. 83), авторов: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), Праскаловіч (Вольга Уладзіміраўна), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.