Номер 330, страница 167 - гдз по белорусскому языку 6 класс учебник Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Мартынкевіч С. В., Якуба С. М., Бажкова Т. І.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2025 - 2026
Цвет обложки: синий с аистами
ISBN: 978-985-33-0096-3 (2025)
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 6 классе
Прыметнік. Параграф 52. Правапіс -н-, -нн- у прыметніках - номер 330, страница 167.
№330 (с. 167)
Условие 2025. №330 (с. 167)
скриншот условия
330. Прачытайце тэкст. Да якога стылю ён належыць?
Соня прыехала на лецішча*. Добра тут! Драўляная хата пафарбавана ў лімонны колер. Здаецца, усё лецішча заліта промнямі вясенняга сонца.
За новенькай хатай раскінуўся яблыневы сад. На дрэвах, сагрэтых красавіцкім сонцам, ужо выпрасталіся зялёненкія лісточкі. На тоўстай галіне высачэннай яблыні вісяць Соніны арэлі.
За садам — агарод. На ім зроблены роўненькія градкі. Адна — зусім маленькая. Соня здагадалася: «Гэта ж мая!»
Пасля абеду дзяўчынка разам з бабуляй пасадзілі радыску. Спачатку яны зрабілі ўздоўж маленькай градкі баразёнку. Туды Соня паклала дробненькае насенне і асцярожна зараўняла зямлю далонькамі. Потым акуратна разгрэбла зямлю граблямі і паліла калодзежнай вадой.
Цяпер у Соні з’явіўся новы клопат. Кожную раніцу, перш чым пабегчы гуляць, яна ішла паглядзець на сваю градку (Паводле Т. Бунта).
Вусна пракаменціруйце правапіс слоў з прапушчанымі літарамі. Размясціце пункты плана тэксту ў правільнай паслядоўнасці.
План
1. Соніна градка.
2. Прыезд на лецішча.
3. Новы клопат.
4. Пасадка радыскі.
5. Яблыневы сад.
Спішыце частку тэксту, якая адпавядае пункту плана «Яблыневы сад». Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс суфіксаў прыметнікаў.
Решение. №330 (с. 167)
Решение 2. №330 (с. 167)
Тэкст належыць да мастацкага стылю.
Правільная паслядоўнасць пунктаў плана:
2. Прыезд на лецішча.
5. Яблыневы сад.
1. Соніна градка.
4. Пасадка радыскі.
3. Новы клопат.
За новенькай хатай раскінуўся яблыневы сад. На дрэвах, сагрэтых красавіцкім сонцам, ужо выпрасталіся зялёненькія лісточкі. На тоўстай галіне высачэннай яблыні вісяць Соніны арэлі.
Правапіс суфіксаў прыметнікаў:
-еньк- (новенькай, зялёненькія): памяншальна-ласкальны суфікс, заўсёды пішацца з літарай е.
-ев- (яблыневы): суфікс -ев- служыць для ўтварэння прыметнікаў ад назоўнікаў (яблыня).
-цк- (красавіцкім): суфікс -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на к, чаргуецца з -цк-.
-энн- (высачэннай): суфікс -энн- для абазначэння вялікай ступені прыметы пішацца з дзвюма літарамі н.
-ін- (Соніны): у прыналежных прыметніках, утвораных ад назоўнікаў першага скланення (Соня), пішацца суфікс -ін-.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 6 класс, для упражнения номер 330 расположенного на странице 167 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №330 (с. 167), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Мартынкевіч (Святлана Васільеўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Бажкова (Т І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.