Номер 6, страница 87 - гдз по белорусской литературе 9 класс учебник Праскаловіч, Рагойша

Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета

Авторы: Праскаловіч В. У., Рагойша В. П., Шамякіна Т. І., Кабржыцкая Т. В., Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2019 - 2026

Цвет обложки: салатовый, зелёный

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Рамантычнае i рэалiстычнае адлюстраванне жыцця ў мастацкай лiтаратуры. Францiшак Багушэвiч - номер 6, страница 87.

№6 (с. 87)
Условие. №6 (с. 87)
скриншот условия
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 87, номер 6, Условие

6. Паспрабуйце стварыць віртуальны музей, прысвечаны Ф. Багушэвічу.
Выкарыстайце звесткі пра пісьменніка, прадстаўленыя ў вучэбным дапаможніку і электронным рэсурсе.

Решение. №6 (с. 87)
скриншот решения
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 87, номер 6, Решение Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 87, номер 6, Решение (продолжение 2)

6. Чалавек у простай вопратцы, доўгія сіваватыя вусы, падстрыжаная барада, глыбокі роздум сумных вачэй.

ДатаПадзея
1840Нарадзіўся ў в.Свіраны
1846Пераезд сям'і ў в.Кушляны
1863Удзел сям'і ў паўстанні
1865Паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй
1874Пераехаў ва ўкраінскі горад Канатопа. Там ажаніўся
1884Вярнуўся ў Вільню
1890Пабудаваў хату
1891У Кракаве выдаў першую кнігу “Дудка беларуская" пад псеўданімам Мацей Бурачок
1900Памёр

У пачатку 1884 года Францішак Багушэвіч вярнуўся ў Вільню. Нейкіх паўтара дзясятка гадоў адвёў яму лёс на адносна спакойную юрыдычную дзейнасць і напружаную літаратурную творчасць. Прычым праца адваката была навідавоку, яна хоць і клопатная, але давала пэўны прыбытак, прыносіла часам нават славу. Адвакат Ф. Багушэвіч абараняў у судзе ў асноўным «прыніжаных і абражаных» — найперш сялян.

Тое, што на працягу шэрага гадоў па-беларуску пісалася таемна, склала першую кнігу паэта — «Дудка беларуская», якую ён пад псеўданімам Мацей Бурачок здолеў выдаць у Кракаве (Аўстра-Венгрыя) у 1891 годзе. Яшчэ праз тры гады, у Познані (Прусія), выйшаў з друку другі паэтычны зборнік Багушэвіча — «Смык беларускі» пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава. У 1896 годзе «Дудка беларуская» была перавыдадзена. Тым самым Ф. Багушэвіч хацеў стварыць ілюзію наяўнасці беларускага літаратурнага руху, у якімбыў бы не адзін стваральнік нацыянальнай літаратуры, а хаця б некалькі. Пра гэта, у прыватнасці, сведчаць радкі прадмовы да «Смыка беларускага»: «Граю трошкі на скрыпачцы, ну дык няхай і мая ксёнжачка завецца струмантам якім; вот я і назваў яе "Смык". Смык ёсць, а хтось скрыпку, можа, даробе, а там была "Дудка" — воті мы зробім музыку...»

Кнігі Францішка Багушэвіча, што парушылі шматгадовае маўчанне беларускага нацыянальнага друку, сталі новым крокам не толькі ў беларускім прыгожым пісьменстве, але і ў станаўленні беларускай нацыянальнай ідэі, у духоўным адраджэнні беларускага народа. «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Ф. Багушэвіча рознымі шляхамі нелегальна траплялі да беларусаў. Яны перадаваліся з руку рукі, многія змешчаныя ў іх творы перапісваліся, завучваліся напамяць, фалькларызаваліся. Такім чынам, Францішак Багушэвіч аказаў уплыў на грамадскую думку, на далейшае развіццё беларускай літаратуры.

Решение 2. №6 (с. 87)

6. Віртуальны музей Францішка Багушэвіча

Зала 1. Жыццёвы шлях

Францішак Бенядзікт Казіміравіч Багушэвіч (1840—1900) — класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, грамадскі дзеяч і публіцыст. Яго творчасць стала вяршыняй развіцця беларускай літаратуры XIX стагоддзя.

ДатаПадзея
1840Нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскага павета.
1861Паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт, але быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях.
1863–1864Удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, быў паранены.
1868Скончыў Нежынскі юрыдычны ліцэй. Пазней працаваў адвакатам.
1900Памёр у сваім маёнтку Кушляны, дзе і быў пахаваны.

Зала 2. Творчая спадчына

Багушэвіч выступаў як ідэолаг беларускага нацыянальнага адраджэння. У сваіх творах ён абараняў права беларускага народа на ўласнае імя, мову і культуру.

Свае творы друкаваў пад псеўданімамі Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава.

Галоўныя творы — зборнікі паэзіі “Дудка беларуская” (1891) і “Смык беларускі” (1894). Прадмова да першага зборніка з’яўляецца маніфестам, у якім аўтар звярнуўся да народа са знакамітым заклікам: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”.

Зала 3. Ушанаванне памяці

Спадчына Францішка Багушэвіча аказала велізарны ўплыў на наступныя пакаленні беларускіх пісьменнікаў. Яго імем названы вуліцы ў многіх гарадах Беларусі і плошча ў Мінску. У вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна створаны Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Ф. Багушэвіча. Помнікі паэту ўстаноўлены ў Смаргоні і Мінску.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусской литературе за 9 класс, для упражнения номер 6 расположенного на странице 87 к учебнику 2019 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусской литературе к упражнению №6 (с. 87), авторов: Праскаловіч (Вольга Уладзіміраўна), Рагойша (Вячаслаў Пятровіч), Шамякіна (Таццяна Іванаўна), Кабржыцкая (Т В), Жуковіч (Мікалай Васільевіч), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.