Номер 1, страница 151 - гдз по белорусской литературе 9 класс учебник Праскаловіч, Рагойша

Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета

Авторы: Праскаловіч В. У., Рагойша В. П., Шамякіна Т. І., Кабржыцкая Т. В., Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2019 - 2026

Цвет обложки: салатовый, зелёный

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальнае i агульначалавечае у мастацтве слова. Максiм Багдановiч. Пытанні і заданні - номер 1, страница 151.

№1 (с. 151)
Условие. №1 (с. 151)
скриншот условия
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 151, номер 1, Условие

1. Чым вас найбольш уразіла асоба Максіма Багдановіча? У чым «загадка Багдановіча»?

Решение. №1 (с. 151)
скриншот решения
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 151, номер 1, Решение

1.У Мінску на доме № 25 па вуліцы Максіма Багдановіча можна ўбачыць мемарыяльную дошку з выявай профілю паэта. Надпіс сведчыць, што тут калісьці стаяла хата, у якой 9 снежня 1891 года нарадзіўся будучы класік беларускай літаратуры. А з другога боку вуліцы, непадалёку ад Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, узвышаецца велічны помнік паэту. Максім Багдановіч з васільком у руцэ задуменна глядзіць на тое месца, дзе калісьці з'явіўся на свет. Варта ж прайсці ўсяго сотню метраў, наблізіцца да Свіслачы — і перад намі прыгожы мураваны будынак Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Праз год пасля нараджэння хлопчыка бацькоў — настаўнікаў Марыю Апанасаўну і Адама Ягоравіча — пераводзяць на працу ў Гродна. У 1895 годзе Максім разам з маці, братамі, Вадзімам і Львом, некалькі вясенне-летніх месяцаў гасціў у роднай сястры маці ў вёсцы Вяззе Асіповіцкага раёна. Тут ён упершыню прычасціўся да жывых крыніц роднай мовы, стаў нават гаварыць па-беларуску. Аднак не споўнілася яму і пяці гадоў, як ад сухотаў памірае маці. Ад маці Максім пераняў і творчую адоранасць (яна пісала апавяданні, выдатна іграла на фартэпіяна), і некаторыя рысы характару: мяккасць, жывасць, весялосць, уражлівасць, спагадлівасць. Але, на жаль, ад маці яму перадалася і тая спадчынная хвароба, ад якой ён будзе няспынна лячыцца і ад якой, урэшце, не зможа выратавацца...

Адама Ягоравіча пасля смерці жонкі перавялі на працу ў Ніжні Ноўгарад. Там ён пазнаёміўся, а потым і парадніўся з Максімам Горкім. Бацька Максіма Багдановіча ажаніўся з Аляксандрай Волжынай — роднай сястрой жонкі рускага пісьменніка Максіма Горкага.

У 1902 годзе Максім Багдановіч пачаў вучыцца ў мясцовай мужчынскай гімназіі. З 1908 года працягнуў вучобу ў такой жа гімназіі ў Яраслаўлі, куды на працу перавялі бацьку.

Якраз у гады вучобы ў мужчынскай гімназіі распачалося тое, што пазней назавуць «загадкай Багдановіча» (Міхась Стральцоў).

У чым крыецца разгадка гэтай «загадкі»? У той час у Вільні пачала выходзіць штотыднёвая беларускамоўная газета «Наша ніва» (1906—1915). Спецыяльна для Максіма газету выпісала ў Яраслаўль яго хросная маці Вольга Епіфанаўна Сёмава. Кожны нумар выдання ён чакаў як свята. Калі быў у апошнім класе гімназіі, асмеліўся даслаць у віленскую газету (а яна і апублікавала) адзін з першых твораў — алегарычнае апавяданне «Музыка» (1907). Пасля ў газету ён стаў дасылаць больш паэтычных і празаічных твораў.

Решение 2. №1 (с. 151)

1. Асоба Максіма Багдановіча найбольш уражвае сваёй трагічнасцю і адначасова неверагоднай сілай духу. Пражыўшы ўсяго 25 гадоў, большую частку з якіх — за межамі Беларусі, пакутуючы ад смяротнай хваробы, ён здолеў стаць адным з класікаў і наватараў беларускай літаратуры. Паражае яго самаадданая любоў да Радзімы і мовы, якую ён, па сутнасці, вывучыў па кнігах, але адчуваў як ніхто іншы.

У гэтым і заключаецца «загадка Багдановіча». Гэта загадка таго, як у такіх неспрыяльных умовах мог нарадзіцца геній еўрапейскага маштабу. Як чалавек, які амаль не жыў на роднай зямлі, змог так глыбока спасцігнуць душу свайго народа, выказаць яго спадзяванні і боль. Яго жыццё і творчасць — гэта цуд, які дагэтуль выклікае здзіўленне і захапленне.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусской литературе за 9 класс, для упражнения номер 1 расположенного на странице 151 к учебнику 2019 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусской литературе к упражнению №1 (с. 151), авторов: Праскаловіч (Вольга Уладзіміраўна), Рагойша (Вячаслаў Пятровіч), Шамякіна (Таццяна Іванаўна), Кабржыцкая (Т В), Жуковіч (Мікалай Васільевіч), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.