номер 103, страница 103, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 4 класс учебник Жуковіч, Праскаловіч

Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В., Праскаловіч В. У.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2024 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: зелёный с деревьями

ISBN: 978-985-33-0029-1 (ч. 1), 978-985-594-037-2 (ч. 2), 978-985-594-035-8 (общ.)

Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Чалавек, слова і кніга. Як зʼявіўся апостраф. Алена Масла - номер 103, страница 103.

№103 (с. 103)
Условие. №103 (с. 103)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 103, номер 103, Условие

А яго падарунак — спеўную беларускую мову, аздабленую апострафамі-завітушкамі, — мы і сёння захоўваем як самы дарагі скарб.

1. Складзіце 1-2 пытанні па змесце прачытанай казкі. Пачніце іх словамі: калі, дзе, чаму, хто, у каго, як, якую.

2. Знайдзіце ў казцы зачын. Якія малюнкі вы ўяўлялі падчас яго чытання? Вусна апішыце іх.

3. Знайдзіце ў зачыне словы, ужытыя ў пераносным значэнні. Якую ролю яны тут адыгрываюць?

4. Што найбольш турбавала словы, якія жылі ў куфэрку? Аб чым гэта сведчыць?

5. Што зрабіў Вецер, пачуўшы гамонку слоў? Прачытайце дыялог, які адбыўся паміж Ветрам і словамі.

6. Якім вам уяўляецца Дзеяслоў? Як аднёсся ён да праблем сваякоў? Пракаменціруйце аўтарскае стаўленне да Дзеяслова, спасылаючыся на тэкст.

7. Знайдзіце ў казцы сказ, у якім адлюстравана яе асноўная думка.

8. Перастаўце пункты плана так, каб ён адлюстроўваў правільны парадак апісаных у казцы падзей.

План

1. Дапамога мудрага Ветру.

2. Самы дарагі скарб.

3. Адна гісторыя.

4. Добрыя справы Дзеяслова.

5. У куфэрку.

6. Знаёмства з Дзеясловам.

Решение. №103 (с. 103)
скриншот решения
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 103, номер 103, Решение Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 103, номер 103, Решение (продолжение 2) Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 103, номер 103, Решение (продолжение 3) Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 103, номер 103, Решение (продолжение 4)

Частка 1, с. 103

1. Складзіце 1–2 пытанні па змесце казкі. Пачніце іх словамі: калі, дзе, чаму, хто, у каго, як, якую.

Калі адбываліся падзеі ў казцы? (Падзеі ў казцы адбываліся даўным даўно)

Калі Дзеяслоў пачаў шчыраваць, кропелькі з адлюстраваннем месяца і зоркі збіраць ды, як завушнічкамі, словы імі аздабляць? (Дзеяслоў пачаў шчыраваць, кропелькі з адлюстраваннем месяца і зоркі збіраць ды, як завушнічкамі, словы імі аздабляць ноччу, калі ўбачыў што зорка за ражок маладзіка зачапілася і, адлюстраваўшыся ў расінках на траве, памножылася, быццам мільены зорак заззялі)

Дзе жылі літары да сустрэчы з Ветрам? (Літары да сустрэчы з Ветрам жылі ў куфэрку)

Дзе знаходзіўся чароўны куфэрак са словамі? (Куфэрак са словамі знаходзіўся на дне мора акіяна)

Чаму маркоціліся словы ў куфэрку? (Словы маркоціліся, бо ім было цесна ў куфэрку і яны не ведалі, навошта нарадзіліся)

Чаму з'явіўся апостраф у словах? (Апостраф з'явіўся, бо Дзеяслоў убачыў прыгажосць зорак ноччу і вырашыў падзяліцца гэтай прыгажосцю са словамі)

Хто пачуў словы ў куфэрку? (Гаворку слоў у куфэрку пачуў Вецер)

Хто дапамог словам рассыпацца па свеце? (Дапамог словам рассыпацца па свеце Дзеяслоў)

У каго словы даведаліся пра сваю долю? (Словы даведаліся пра сваю долю ад Ветра)

У каго папрасіў дапамогі Вецер? (Вецер папрасіў дапамогі ў Дзеяслова)

Як словы рассыпаліся па свеце? (Разам з Ветрам Дзеяслоў спакаваў словы ў вялікую торбу, сеў у човен, пераплыў мора-акіян і пакрочыў па зямлі. Што на сваім шляху ні сустрэне — слоўцы на тое прымярае, выбірае, каб дакладна падыходзілі жывой істоце, прадмету ці з'яве. Вось так і стала дрэва — дрэвам, рака — ракой, гара — гарой, а вы, мае харошыя, — хлопчыкамі і дзяўчынкамі)

Як у некаторых словах з'явіўся апостраф? (А на дварэ — ноч. Неба зоркамі ўсеяна. І бачыць Дзеяслоў, што адна з іх за ражок маладзіка зачапілася і, адлюстраваўшыся ў расінках на траве, памножылася, быццам мільёны зорак заззялі.

Прыгожа! Не часта такое ўбачыш! Стаў Дзеяслоў думаць, куды б гэта багацце прыладкаваць. І надумаў: давай шчыраваць, кропелькі з адлюстраваннем месяца і зоркі збіраць ды, як завушнічкамі, словы імі аздабляць...

Як сустрэнеце цяпер, сябры, апостраф у словах, ведайце — гэта і ёсць адбіткі зоркі і месяца, сабраныя Дзеясловам і ўплеценыя ў мову)

Якое багацце убачыў Дзеяслоў на Беларусі? (А тут лясоў багата, кветкамі травы перавітыя, сінь нябесная ў рэчкі і азёры пералітая... Не можа налюбавацца хараством гэтай зямлі Дзеяслоў, самыя пяшчотныя і прыгожыя словы для яе знаходзіць)

Якая прыгажосць уразіла Дзеяслова ноччу? (І бачыць Дзеяслоў, што адна з зорак за ражок маладзіка зачапілася і, адлюстраваўшыся ў расінках на траве, памножылася, быццам мільены зорак заззялі)

2. Знайдзіце ў казцы зачын. Якія малюнкі вы ўяўлялі падчас яго чытання? Вусна апішыце іх.

Было гэта даўным-даўно. Можа, толькі сівыя туманы праўду і памятаюць. Спрадвеку ахінаюць яны зямлю сваімі калыханкамі, усе яе таямніцы ім вядомыя. Захацеўшы, столькі расказаць могуць, што нават Бай мех з іх казкамі не тое што панесці — з месца скрануць не зможа. Мы ж з вамі паслухаем толькі адну гісторыю — пра тое, як з'явіўся апостраф. Я пачну кудзелю з туманоў прасці, а вы ўважліва слухайце, як вераценца спявае, тумановыя гісторыі пераказвае....

Я ўяўляю густы туман, казачнік Бай сядзіць і прадзе верацяном кудзелю, а вакол яго сядзяць дзеці і ўважліва слухаюць.

3. Знайдзіце ў зачыне словы, ужытыя ў пераносным значэнні. Якую ролю яны тут адыгрываюць?

Было гэта даўным-даўно. Можа, толькі сівыя туманы праўду і памятаюць. Спрадвеку ахінаюць яны зямлю сваімі калыханкамі, усе яе таямніцы ім вядомыя. Захацеўшы, столькі расказаць могуць, што нават Бай мех з іх казкамі не тое што панесці — з месца скрануць не зможа. Мы ж з вамі паслухаем толькі адну гісторыю — пра тое, як з'явіўся апостраф. Я пачну кудзелю з туманоў прасці, а вы ўважліва слухайце, як вераценца спявае, тумановыя гісторыі пераказвае...

4. Што найбольш турбавала словы, якія жылі ў куфэрку? Аб чым гэта сведчыць?

Аднак проста сядзець і цесна, і сумна!
— Мусіць жа, мы дзеля нечага створаныя? — шапталіся паміж сабой словы і маркоціліся.

Гэтыя словы сведчаць аб тым, што словы хацелі быць патрэбнымі, карыснымі для іншых.

5. Што зрабіў Вецер, пачуўшы гамонку слоў? Прачытайце дыялог, які адбыўся паміж Ветрам і словамі.

Аднаго разу пачуў гамонку слоў Вецер. А ён, як і туманы, старэйшы за нас з вамі, старэйшы за дрэвы і траву. Нават, можа, за зоркі старэйшы. Дык вось Вецер, які ўсё ведаў, сказаў словам:

Вецер: Не ваша гэта доля — нудзіцца тут, далека ад свету, на востраве, згубленым у моры-акіяне. Ваша доля — па зямлі рассыпацца, усяму на ёй імёны даць.

Словы: А як жа мы даведаемся, куды ісці? — занепакоіліся словы. Мы ж нічога, акрамя свайго куфэрка, не бачылі.

Вецер: Э, не турбуйцеся! — сказаў Вецер. Спачатку куфэрак адчыню, а пасля падумаем.

6. Якім вам уяўляецца Дзеяслоў? Як аднёсся ён да праблем сваякоў? Пракаменціруйце аўтарскае стаўленне да Дзеяслова, спасылаючыся на тэкст.

Я ўяўляю Дзеяслова рослым маладым парнем, дужым, з ясным разумным позіркам, з добрай усмешкай. Добразычлівы, справядлівы, працавіты, разумны, міласэрны, чулы.

7. Знайдзіце ў казцы сказ, у якім адлюстравана яе асноўная думка.

А яго падарунак — спеўную беларускую мову, аздобленую апострафамі-завітушкамі, — мы і сёння захоўваем як самы дарагі скарб.

8. Перастаўце пункты плана так, каб ён адлюстроўваў правільны парадак апісаных у казцы падзей.

План

  1. Дапамога мудрага Ветру.
  2. Самы дарагі скарб.
  3. Адна гісторыя.
  4. Добрыя справы Дзеяслова.
  5. У куфэрку.
  6. Знаёмства з Дзеясловам.

Правільны план:

  1. Адна гісторыя.
  2. У куфэрку.
  3. Дапамога мудрага Ветру.
  4. Знаёмства з Дзеясловам.
  5. Добрыя справы Дзеяслова.
  6. Самы дарагі скарб.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 4 класс, для упражнения номер 103 расположенного на странице 103 для 1-й части к учебнику 2024 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению №103 (с. 103), авторов: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), Праскаловіч (Вольга Уладзіміраўна), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.