номер 47, страница 47, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 4 класс учебник Жуковіч, Праскаловіч

Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В., Праскаловіч В. У.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2024 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: зелёный с деревьями

ISBN: 978-985-33-0029-1 (ч. 1), 978-985-594-037-2 (ч. 2), 978-985-594-035-8 (общ.)

Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Чалавек і яго род. Вавёрка піша сачыненне. Паводле Алеся Карлюкевіча - номер 47, страница 47.

№47 (с. 47)
Условие. №47 (с. 47)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 47, номер 47, Условие

Пафантазіруйце. Прыдумайце сюжэт размовы вавёркі Аленкі са сваёй мамай. Што маці-вавёрка раскажа дачцэ пра свой род? Ці паспее Аленка на ўрок? Як яна будзе прасіць у настаўніка прабачэння за невыкананае дамашняе заданне? Што скажа ва- вёрачцы Чорны Бусел?

1. Якое дамашняе заданне атрымалі вучні ад настаўніка Чорнага Бусла?

2. Хто з вучняў справіўся з заданнем?

3. Чым апраўдвала вавёрка перад сваім аднакласнікам невыкананае заданне? Прачытайце яе думкі і словы. Як яны характарызуюць саму гераіню?

4. Знайдзіце і прачытайце змест сачынення вучня- дзятла. Ці спадабалася яно вам? Чаму? Якімі якасцямі характару надзелены дзяцел Пятрок і яго сям'я?

5. Прачытайце размову вавёрачкі і дзятла, што адбылася пасля чытання сачынення. Якімі рысамі характару вызначаюцца абодва героі ў гэтым урыўку? Чаму вам можна павучыцца ў іх?

6. Ці згодны вы са словамі дзятла, што кожны вучань сачыненне пра свой род павінен напісаць сам? Чаму?

7. Разгледзьце малюнкі на с. 43, 45. Якія ўрыўкі яны ілюструюць? Знайдзіце і прачытайце гэтыя ўрыўкі.

ЗАГАДКА

Стракаты, крылаты — руплівец лясны,
Лекар заўзяты хворай сасны.

Міхась Пазнякоў.

Решение. №47 (с. 47)
скриншот решения
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 47, номер 47, Решение Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 47, номер 47, Решение (продолжение 2) Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 47, номер 47, Решение (продолжение 3) Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 47, номер 47, Решение (продолжение 4) Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 47, номер 47, Решение (продолжение 5)

Частка 1, с. 47

Пафантазіруйце. Прыдумайце сюжэт размовы ваверкі Аленкі са сваёй мамай. Што маці-вавёрка раскажа дачцэ пра свой род? Ці паспее Аленка на ўрок? Як яна будзе прасіць у настаўніка прабачэння за нявыкананае дамашняе задание? Што скажа вавёрачцы Чорны Бусел?

Варыянт 1

Алёнка перад урокам падыйшла да Чорнага Бусла і папрасіла прабачэння:

Алёнка: -Паважаны настаўнік! Прабачце мяне, я не падрыхтавала сачыненне. Але я ўжо ведаю, як патрэбна яго пісаць. А абяцаю, што абавязкова заўтра здам сачыненне.

Чорны Бусел: - Добра! Я давяраю табе. Заўтра прачытаеш сваё сачыненне.

Пасля ўрокаў Алёнка паскакала да сваё матулі.

Алёнка: - Мамачка! Дапамажы мне напісаць сачыненне «Мой родны кут». Расскажы пра бабулю і дзядулю. Чаму яны пасяліліся ў гэтым месцы? Як бабуля навучыла цябе сушыць арэхі, збіраць грыбы?

Матуля: -Ну добра, дачушка, слухай! Доўгі час бабуля і дзядуля вандравалі па свеце ў пошуках месца для свайго дома. Нарэшце спыніліся ў гэтым лесе. Лес густы, непраходны. Вялікія магутныя дрэвы абараняюць ад вятроў і сцюжы. Месца багата шышкамі, арэхамі, грыбамі. А яшчэ у лесе ўсе сябруюць, дапамагаюць адзін аднаму. Так і пасяліліся, нарадзілі і выгадавалі дзетак, перадалі свае веды нам.

Варыянт 2

Паслухалася парады Вавёрка і паскакала хутчэй да матулі з просьбай.

Вавёрка: -Мамачка! Раскажы, калі ласка, пра наш род. Чым займаліся мае продкі, чаму мы тут жывем?

Матуля: -Добра, дочка, слухай! Наша Радзіма - Беларусь. Амаль ніхто з нашых суродзічаў далей таго месца, дзе мы жывем, ніколі не скакаў. Але у нашым родзе ведаюць, што вавёркі жывуць па ўсей Беларусі. А у бары, які здаўна завуць Блужскім, мы жывём шмат стагоддзяў. Рака, што нясе свае воды праз лес, завецца Свіслаччу. З левага берага раку ахінае вялікі дубовы гай. Там мы ўсёй сям'ёй робім загатоўкі на зіму. Зімой яны нам спатрэбяцца. Арэхі і жалуды на зіму хаваем у старых дуплах. Лепей у розных месцах схаваць ды яшче падалей ад роднай хаткі. А яшчэ мы, вавёркі, грыбы збіраем: махавікі, баравікі, падасінавікі, лісічкі, сыраежкі. Усе гэтыя багацці нам шчодра даруе лес. Нездарма нашы продкі выбралі гэтае месца. Таму і табе, Алёнка, трэба шанаваць свой родны кут, клапаціцца аб ім.

Заслухалася Алёнка, нават не заўважыла, што ўжо на ўрок спазняецца.

Прыбегла вавёрачка ў Лясную школу, папрасіла прабачэнне і звярнулася да Чорнага Бусла

Алёнка: -Прабачце, мяне, калі ласка! Я не ведала, як пісаць сачыненне. Але мне матуля столькі цікавага расказала пра мой род, што заўтра я абавязкова прынясу сваё дамашняе заданне.

Чорны Бусел: -Малайчына, што распытала сваіх бацькоў. Будзь уважліва пры напісанні!

Частка 1, с. 47

1. Якое дамашняе заданне атрымалі вучні ад настаўніка Чорнага Бусла?

Вучні трымалі задание напісаць сачыненне "Мой родны кут".

2. Хто з вучняў справіўся з заданнем?

З заданнем справіўся бусел Пятрок.

3. Чым апраўдвала вавёрка перад сваім аднакласнікам невыканнанне задания? Прачытайце яе думкі і словы. Як яны характарызуюць саму гераінню?

«Што я магу напісаць?! – разважала Аленка. – Раніцай вылажу са свайго дупла, размінаю лапкі, абмахваюся хвосцікам. Калі нікога паблізу няма, бягу на самую вершаліну сасны. Там, у закінутым дупле, ляжаць нанізаныя на галінку сушаныя баравічкі. Матуля забараніла чапаць іх, гаворыць, што гэта – запас на зіму. А я ж толькі кавалачак адгрызу… Якое смакоцце! А пасля вяртаюся ў родную хатку, забіраю ранец, кідаю туды колькі арэшкаўі нясуся і Лясную школу. З сасны на сасну – і ўжо сяджу за партай. Ніякіх адкрыццяў, ніякіх падарожжаў! Дык што ж пісаць?!»

Гэтыя словы гавораць, што ваверка вельмі сціплая, а яшчэ не заўважае прыгажосці вакол сабе. Лічыць, што нічога цікавага ў яе жыцці не адбываецца.

4. Знайдзіце і прачытайце змест сачынення вучня-дзятла. Ці спадабалася яно вам? Чаму? Якімі якасцямі характару надзелены дзяцел Пятрок і яго сям'я?

Мая Радзіма – Беларусь. Амаль ніхто з маіх суродзічаў далей таго месца, дзе гняздуе сям'я, нікол не лятаў. Але ў нашым родзе ведаюць, што дзятлы жывуць па ўсей Беларусі. А ў бары, які здаўна завуць Блужскім, мы жывём шмат стагоддзяў. Рака, што нясе свае воды праз лес, завецца Свіслаччу. З левага берага раку ахінае вялікі дубовы гай. Разам з бацькамі я ўжо лётаў туды. Мы з татам выдзеўблі некалькі дуплаў у адным са старых дубоў і нанасілі туды жалудоў. Зімой яны нам спатрэбяцца.

Мы любім ціхія мясціны. Стараемся абмінаць чалавечае жытло. Але мы рады бачыць, калі разумна, з клопатам пра дрэвы і насельнікаў бароў гаспадарыць чалавек у лесе. І нам усім трэба берагчы свой родны кут.

Мне спадабалася сачыненне. Пятрок з любоўю і замілаваннем апісвае прыгажосць роднана кутка, з павагай ставіцца да свайго роднага краю. Ён заклікае берагчы свой родны кут.

Дзяцел Пятрок і яго сям'я вельмі працавітыя, клапатлівыя, добрыя, уважлівыя.

5. Прачытайце размову вавёрачкі і дзятла, што адбылася пасля чытания сачынення.

Замоўк Пятрок. Маўчала і вавёрка Аленка. Шумеў толькі лес. Вавёрка першай парушыла маўчанне:

Вавёрка: - Пятрок, ты напісаў добрае сачыненне. Прызнацца, ажно заплакаць захацелася. Хоць і мне часам даводзіцца сёе-тое чуць пра ваколіцы ды пра нашу вавёрчыну радню. Але хіба гэта можа зацікавіць каго-небудзь?..

Дзяцел паклаў зялёны сшытак у ранец, павярнуўся да вавёркі:

Дзяцел: - Аленка, дарэмна ты сумняваешся. І тваё жыцце, і гісторыя тваіх бацькоў і дзядоў – усё гэта вельмі цікава. Вось ты, прыкладам, ведаеш, што забіраць з дупла назапашаныя ваверкамі на зіму арэхі нельга?.. Хто зробіць гэта – без зубоў да самай старасці застанецца. І страўнік у злодзея будзе балець.

Вавёрка: - Не, упершыню чую. Хаця бачу, як матуля арэхі і жалуды на зіму хавае ў старых дуплах. Гаворыць, што лепей у розных месцах схаваць ды яшче падалей ад роднай хаткі.

Дзяцел: - Вось бачу, і ты нешта ўсё ж такі чула. А яшчэ мне асабіста даводзілася бачыць, як вавёркі грыбы збіраюць.

Вавёрка: - Сама ўжо неаднойчы махавікі, баравікі, падасінавікі, лісічкі, сыраежкі спрабавала. Ведаю і атрутныя, таму іх ніколі не кранаю. Ведаю, дзе, пад якім кустом, дрэвам падасінавікі хаваюцца. Загадку нават пра падасінавік магу задаць: «Маленькі, удаленькі, скрозь зямлю прайшоў, чырвоную шапачку знайшоў». А вось з сачыненнем справіцца не магу. Ты б, Пятрок, дапамог мне, – пачала прасіць дзятла Аленка.

Дзяцел: - Яшча ёсць час, сшыткі, аловак у мяне з сабою. І дошчачка ёсць, каб падкласці, калі пісаць будзем.

Дзяцел: - Не, Аленка, такое сачыненне кожны павінен сам напісаць. Пра свае ваколіцы трэба расказваць. І пра сваю сям'ю, свой род. А хто лепей роднай матулі раскажа пра далекіх і невядомых табе продкаў?

Аленка: - Што ж мне Чорнаму Буслу сказаць?

Дзяцел: - Мілая Аленка, папрасі ў настаўніка прабачэння, паабяцай, што сачыненне «Мой родны кут» здасі заўтра. А каб паверыў, патлумач яму свой план, раскажы, пра што будеш матулю распытваць. Усё ў цябе, даражэнькая, атрымаецца....

? Якімі рысамі характару вызначаюцца абодва героі ў гэтым урыўку?

Дзяцел Пятрок у гэтым урыўку паказаны разважлівым, спагадлівым, дае добры парады. Ён не згаджаецца дапамагчы напісаць сачыненне не таму, што не хоча, а таму, што такое заданне трэба выконваць самастойна з апорай на веды аб сваім родзе, сваіх продкаў.

Алёнка ў гэтым урыўку паказана нясмелай, няўпэненай. Але яна паслухалася дзятла і папрасіла дапамогі ў матулі.

? Чаму вам можна павучыцца ў іх?

Нам можна павучыцца чэснасці, спагадлівасці, ветлівасці, упэўненасці ў сваім сілах, жаданню набываць новыя веды.

6. Ці згодны вы са словамі дзятла, што кожны вучань сачыненне пра свой род павінен напісаць сам? Чаму?

Я згодна са словамі дзятла, што кожны вучань сачыненне пра свой род павінен напісаць сам. У кожнага чалавека свая гісторыя рода, свае продкі, свае традыцыі і звычаі, свой вопыт і мудрасць, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення. У кожнага чалавека свае ўспаміны і свая спадчына, свой шлях.

7. Разгледзьце малюнкі на с. 43, 45. Якія ўрыўкі яны ілюструюць? Знайзіце і прачытайце гэтыя ўрыўкі.

Да малюнка на с. 43 падыходзіць наступны ўрывак.

Пятрок нават не заўважыў, як на галінцы ўладкавалася вавёрка. А тая, як толькі надарылася паўза, загаварыла:

Вавёрка: - Перадыхні, Пятрок. Нам жа хутка на ўрок, а ты ўжо так запрацаваўся, што будзеш на "Радзімазнаўстве" дзюбай парту дзяўбці.

Пятрок: - Дык я ж, наадварот. З раніцы зарадку раблю, каб лягчэй на ўроку было выседзець.

Да малюнка на с. 45 падыходзіць наступны ўрывак.

Дзяцел паклаў зялёны сшытак у ранец, павярнуўся да вавёркі:

Дзяцел: - Аленка, дарэмна ты сумняваешся. І тваё жыцце, і гісторыя тваіх бацькоў і дзядоў – усё гэта вельмі цікава. Вось ты, прыкладам, ведаеш, што забіраць з дупла назапашаныя ваверкамі на зіму арэхі нельга?... Хто зробіць гэта – без зубоў да самай старасці застанецца. І страўнік у злодзея будзе балець.

ЗАГАДКА

Стракаты, крылаты – руплівец лясны,
Лекар заўзяты хворай сасны. (Дзяцел)

Міхась Пазнякоў.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 4 класс, для упражнения номер 47 расположенного на странице 47 для 1-й части к учебнику 2024 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению №47 (с. 47), авторов: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), Праскаловіч (Вольга Уладзіміраўна), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.