номер 52, страница 52, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 4 класс учебник Жуковіч, Праскаловіч

Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В., Праскаловіч В. У.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2024 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: зелёный с деревьями

ISBN: 978-985-33-0029-1 (ч. 1), 978-985-594-037-2 (ч. 2), 978-985-594-035-8 (общ.)

Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Чалавек і яго род. Палешукі і палевікі. Легенда - номер 52, страница 52.

№52 (с. 52)
Условие. №52 (с. 52)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 52, номер 52, Условие

2) Якімі былі людзі, іх побыт і прырода ў старажытныя часы.

3) Як пасяляліся людзі ў палескім краі.

4) Адкуль узнікла назва Палессе.

6) Як з'явіліся на нашай зямлі палешукі і палевікі? Падмацуйце адказ адпаведнымі радкамі з тэксту.

7) Што дапамагло двум малодшым братам і іх сем'ям выжыць у складаных умовах?

8) Якія якасці характару варта пераняць у двух малодшых братоў і вам? Патлумачце сваё меркаванне.

Падзяліце легенду на сэнсавыя часткі. Складзіце план і перакажыце адно аднаму яе змест. (Глядзіце памятку на форзацы 1.)

Творчае заданне. Уявіце сябе прафесійным мастаком. Якія ілюстрацыі намалявалі б вы да легенды пра паходжанне палешукоў і палевікоў?

ЗАГАДКА

Па вуліцы ішлі ўтраіх,
На сцежку завярнулі,
І ў дом зайшло шасцёра ўсіх:
Дзве мамы,
Дзве дачкі,
Пры іх —
З унучкаю бабуля.

Рыгор Барадулін.

Решение. №52 (с. 52)
скриншот решения
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 52, номер 52, Решение Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 52, номер 52, Решение (продолжение 2) Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 52, номер 52, Решение (продолжение 3)

Частка 1, с. 52

Падзяліце легенду на сэнсавыя часткі. Складзіце план i перакажыце адно аднаму яе змест. (Глядзіце памятку на форзацы 1.)

План:
  1. Лад у вялікай сям'і.
  2. Сыны пачалі дзяліцца.
  3. Дружныя браты.
  4. Ні пясок, ні рака не перашкоды.
  5. Палешукі.
  6. Палевікі.
Пераказ

Было ў бацькі дванаццаць сыноў. Жылі ў цёмным лесе, пасвілі сваіх кароў ды лавілі зверыну.

Суседзі жылі далека і рэдка рабілі ім шкоду. Жылі тыя разам і слухалі старога бацьку. І быў у іх лад. Хлопцы ўсе пажаніліся і мелі шмат дзяцей, але ўсе слухаліся старога.

Толькі вось памёр стары бацька, і пачалі жанкі сварыцца паміж сабою ды падбухторваць сваіх гаспадароў: дзяліцца ды дзяліцца. Пачалі браты дзяліцца.

Толькі два малодшыя браты жылі паміж сабою вельмі дружна. Не захацелі яны калаціцца з братамі; кінулі сваю бацькаушчыну дый пайшлі ў свет шукаць сабе зямлю.

Вось пагналі яны свой статак, зрабілі з двух дубоў сані, запрэглі дванаццаць пар валоў, наклалі усялякага дабра, яшчэ пасадзілі жанок з дзецьмі ды і паехалі па пяску.

Працяглі трохі валы дый сталі, не могуць цягнуць сані па пяску. Вось большы брат давай падкладваць упоперак пад палазы круглыя калодкі. Коцяцца калодкі, і сані паўзуць уперад. Надакучыла меншаму брату падкладваць калодкі пад палазы, вось ён і кажа:

Давай, братка, зробім такую прыладу, каб калодкі заўсёды круціліся пад палазамі, ды зрабілі яны колы.

Лёгка пацяглі валы. Едуць яны, едуць і пад'язджаюць да вялікай рэчкі. Шукалі, шукалі, нідзе не знайшлі брода. А тут усхадзілася вялікая бура. Лес раве, бы звер. Вецер ломіць дзераўлякі дый кідае ў раку. Плыве па вадзе дзерава, бы плыты. Зірнуў малодшы брат ды і здагадаўся, як перабрацца цераз раку. Вось давай яны з братам лавіць на рацэ дзерава, звязваць яго разам і рабіць плыт.

Сунялася бура, падагналі яны той плыт, запрэглі валоў і ўзвезлі воз на плыт. Аднесла плыт далека, але вось ён і прыстаў да другога берага.

Паехалі браты далей і забраліся у такі лес, што і канца яму нямашака. Не могуць далей ехаць — лес не дае. Пачалі яны церабіць дарогу ды масціць грэблі. А лес гусцее, кажа большы брат:

Застануся я тут, не магу выбрацца з лесу.

І застаўся ён сярод таго лесу. І назвалі яго і дзяцей яго палешукамі.

Малодшы ж брат настойліва працярэблівай дарогу і ехаў усё далей. Ці доўга яны ехалі на сваім возе, як убачылі, што лес пачаў радзець, яны спыніліся там і сталі разрабляць поле. Затым-то і на-зваліся яны палевікамі.

Потым размножыліся і палешукі, і палевікі, занялі пусты лес дый пачалі жыць адны каля другіх побач...

Творчае заданне. Уявіце сябе прафесійным мастаком. Якія ілюстрацыі намалявалі б вы да легенды пра паходжанне палешукоў і палевікоў?

Малюнкі да тэксту:
  1. Я бы намаляваў вялікую паляну сярод цёмнага лесу. Вялікі дом, шмат агародаў, усе заняты працай.
  2. Я бы намаляваў вялікі пакой, пасярэдзіне якога сварацца розныя жонкі, а браты паміж сабой выясняюць адносіны, ругаюцца адзін з другім.
  3. Два малодшых брата з 12 парамі валоў і скарбам адпраўляюцца ў пошуках зямлі.
  4. Браты майструюць колы для саней.
  5. Браты на плытах перапраўляюцца па рацэ.
  6. Браты прабіраюцца праз густы непраходны лес.
  7. Старэйшы брат будуе дам.
  8. Малодшы брат выходзіць на поле і пачынае будаваць дом.
ЗАГАДКА

Па вуліцы ішлі утраіх,
На сцежку завярнулі,
І ў дом зайшло шасцера усіх:
Дзве мамы,
Дзве дачкі,
Пры іх —
З унучкаю бабуля. (Бабуля, маці і ўнучка)

Рыгор Барадулін.

Решение 2. №52 (с. 52)

Тры чалавекі.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 4 класс, для упражнения номер 52 расположенного на странице 52 для 1-й части к учебнику 2024 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению №52 (с. 52), авторов: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), Праскаловіч (Вольга Уладзіміраўна), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.