Номер 193, страница 97 - гдз по белорусскому языку 6 класс учебник Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Мартынкевіч С. В., Якуба С. М., Бажкова Т. І.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2025 - 2026
Цвет обложки: синий с аистами
ISBN: 978-985-33-0096-3 (2025)
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 6 классе
Назоўнік. Параграф 30. Патрабаванні да сціслага пераказу - номер 193, страница 97.
№193 (с. 97)
Условие 2025. №193 (с. 97)
скриншот условия
193. Прачытайце тэкст. Падбярыце да яго загаловак. Растлумачце лексічнае значэнне выдзеленых слоў.
Толя і Коля паехалі на выстаўку сабак. Выстаўка толькі пачыналася. Людзі з сабакамі крыху памітусіліся і пачалі выстройвацца радамі. Расчэсвалі іх, папраўлялі нагруднікі з медалямі. Хлопцы не дачакаліся, пакуль усе падрыхтуюцца, пайшлі глядзець выстаўку.
Спачатку стаялі і сядзелі сабакі-веліканы. Усе хадзілі каля іх і чыталі надпісы. Хорт — сабака высокі, худы, ногі доўгія. Дог — сабака-велікан. Страшна падступіцца да яго. Убачылі і баксёра. Галава вялікая, нос нібы ўціснуўся ў яе. Ад гэтага ў яго зморшчын* і складак многа на лбе, каля носа. Аўчарка ўсходнееўрапейская вельмі прыгожая. Вочы ў яе разумныя-разумныя. Сенбернар — вялікі і тлусты здаравяка. Аўчарка колі — прыгажуня, спакойная і лагодная*. Былі тут і эрдэльтэр'ер, фокстэр'ер, японскі чын, чыхуахуа.
Але самае цікавае было наперадзе. Сабакі пачалі паказваць, што яны ўмеюць: хадзілі па крузе, бегалі па бервяне, пераскоквалі цераз сцэнку, лазілі па лесвіцах, поўзалі на жываце, «вартавалі». Гледачы назіралі і дзівіліся, а журы ацэньвала. Хлопчыкаў увесь час хвалявала думка, хто з сабак атрымае самы прыгожы медаль (Паводле П. Місько).
1. Да якога стылю і тыпу маўлення адносіцца тэкст? Вызначце яго тэму і асноўную думку.
2. На колькі частак можна падзяліць тэкст?
3. Пры дапамозе якіх моўных сродкаў аўтар расказаў пра асноўную падзею — паход на выстаўку сабак? Якую ролю ў тэксце адыгрываюць назоўнікі?
4. Складзіце план тэксту. Якія пункты можна апусціць, каб перадаць асноўную інфармацыю пра паход на выстаўку сабак?
5. Змест абзаца, у якім апісваюцца сабакі, перадайце некалькімі сказамі з аднароднымі членамі. Пастарайцеся, каб асноўнай інфармацыяй сталі звесткі пра тое, як праходзіла выстаўка, а не апісанне сабак.
6. Зрабіце сціслы пераказ тэксту (вусна).
Решение. №193 (с. 97)
Решение 2. №193 (с. 97)
На выстаўцы сабак
Зморшчын — складкі скуры. Лагодная — спакойная, дабрадушная, незласлівая.
Тэкст адносіцца да мастацкага стылю. Тып маўлення — апавяданне з элементамі апісання. Тэма тэксту — наведванне выстаўкі сабак. Асноўная думка — захапленне разнастайнасцю парод і здольнасцямі сабак.
Тэкст можна падзяліць на тры ўмоўныя часткі.
Аўтар расказаў пра асноўную падзею пры дапамозе дзеясловаў, якія перадаюць дынаміку (паехалі, памітусіліся, пачалі выстройвацца, паглядзець). Назоўнікі ў тэксце адыгрываюць ролю ўдакладнення: яны называюць канкрэтныя пароды сабак (хорт, дог, баксёр, аўчарка і інш.), што робіць апавяданне больш дэталёвым і цікавым.
План тэксту:
1. Прыезд на выстаўку.
2. Знаёмства з пародамі сабак.
3. Выступленні дрэсіраваных сабак.
Каб перадаць асноўную інфармацыю, можна апусціць пункты з падрабязным апісаннем знешнасці сабак.
На выстаўцы былі сабакі розных парод: і высокія худыя хорты, і вялізныя догі, і прыгожыя ўсходнееўрапейскія аўчаркі, і вялікія, спакойныя сенбернары.
Толя і Коля наведалі выстаўку сабак. Спачатку яны разглядалі ўдзельнікаў розных парод. Але самае цікавае пачалося, калі сабакі сталі дэманстраваць свае ўменні: яны выконвалі складаныя практыкаванні, а гледачы і журы назіралі за імі. Хлопчыкі вельмі хваляваліся, хто ж з сабак атрымае медаль.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 6 класс, для упражнения номер 193 расположенного на странице 97 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №193 (с. 97), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Мартынкевіч (Святлана Васільеўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Бажкова (Т І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.