Номер 194, страница 98 - гдз по белорусскому языку 6 класс учебник Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Мартынкевіч С. В., Якуба С. М., Бажкова Т. І.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2025 - 2026
Цвет обложки: синий с аистами
ISBN: 978-985-33-0096-3 (2025)
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 6 классе
Назоўнік. Параграф 30. Патрабаванні да сціслага пераказу - номер 194, страница 98.
№194 (с. 98)
Условие 2025. №194 (с. 98)
скриншот условия
194. Уважліва прачытайце тэкст. Падбярыце да яго загаловак. Растлумачце лексічнае значэнне выдзеленых слоў.
Дзядуля расказаў мне такую гісторыю.
Ішоў хлопчык у суседнюю вёску да радні ў госці. Дарога была няблізкая, незнаёмая. Вечар заспеў яго ў дарозе, пачало цямнець. А тут яшчэ дагнаў яго сабака, стары, худы, поўсць лапікамі. Жывы да жывога цягнецца, вось і сабака прыстаў да хлопчыка. Ідзе за ім, галоднымі вачамі есці просіць.
Зусім сцямнела. Дарога нырнула ў лес, звузілася, завіляла, закруцілася ў гушчары. А ў лесе цямней, чым у полі. І хлопчык заблудзіўся. Дарога павярнула ў адзін бок, а ён – у другі.
Ідзе хлопец, а сабака за ім трушком бяжыць, не адстае. Але вось сабака абагнаў хлопчыка і стаў на яго шляху.
— Ты што? — напалохаўся хлопчык, замахнуўся на яго, але сабака не адступіў.
Паспрабаваў абысці сабаку, але той усякі раз становіўся перад ім. І здагадаўся нарэшце хлопчык, што сабака засцерагае яго ад нейкай небяспекі. Спыніўся, прыгледзеўся і ўбачыў наперадзе, за высокай травой, абрыў. А ў глыбіні блішчала вада і бялелі вялікія камяні. Гэта ж якая бяда чакала хлопца, калі б не ўратаваў сабака! Дастаў хлопец акраец хлеба, падзяліў яго папалам — сабаку і сабе.
— Даруй, што я праганяў цябе, хлеба пашкадаваў.
А потым прывёў сабаку ў свой двор і да самай яго смерці карміў і даглядаў.
Вось такая гісторыя. Засталося толькі дадаць, што гэтым хлопчыкам быў мой дзед (Паводле В. Хомчанкі).
Да якога стылю і тыпу маўлення адносіцца тэкст? Знайдзіце ў тэксце дзеясловы, ужытыя ў пераносным значэнні. Якія яшчэ сродкі стылістычнай выразнасці ўжываюцца аўтарам тэксту?
Карыстаючыся памяткай, сцісла перакажыце частку тэксту пра тое, як сабака засцярог хлопчыка ад небяспекі.
Решение. №194 (с. 98)
Решение 2. №194 (с. 98)
194. Загаловак: Верны сябар.
Гушчары – густы, непраходны лес, зараснік.
Абрыў – круты, стромы схіл, бераг.
Акраец – адрэзаны для яды кавалак хлеба.
Тэкст адносіцца да мастацкага стылю, тып маўлення – апавяданне з элементамі апісання.
Дзеясловы, ужытыя ў пераносным значэнні: вечар заспеў, дарога нырнула, завіляла, закруцілася, бяда чакала.
Сродкі стылістычнай выразнасці: эпітэты (няблізкая, незнаёмая дарога; стары, худы сабака; галоднымі вачамі), паўтор (жывы да жывога), проціпастаўленне (дарога павярнула ў адзін бок, а ён – у другі), дыялог, клічны сказ (Гэта ж якая бяда чакала хлопца, калі б не ўратаваў сабака!).
Сабака раптам абагнаў хлопчыка і стаў на яго шляху, не даючы ісці далей. Хлопчык спачатку напалохаўся і паспрабаваў абысці сабаку, але той усё роўна станавіўся перад ім. Тады хлопчык здагадаўся, што сабака хоча яго засцерагчы ад нейкай небяспекі. Ён спыніўся, прыгледзеўся і ўбачыў наперадзе за высокай травой абрыў. Так сабака ўратаваў хлопчыка.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 6 класс, для упражнения номер 194 расположенного на странице 98 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №194 (с. 98), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Мартынкевіч (Святлана Васільеўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Бажкова (Т І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.