Номер 2, страница 182 - гдз по белорусской литературе 9 класс учебник Праскаловіч, Рагойша

Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета

Авторы: Праскаловіч В. У., Рагойша В. П., Шамякіна Т. І., Кабржыцкая Т. В., Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2019 - 2026

Цвет обложки: салатовый, зелёный

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Чалавек у часе i прасторы у творах беларускай лiтаратуры. Аркадзь Куляшоў. Пытанні і заданні - номер 2, страница 182.

№2 (с. 182)
Условие. №2 (с. 182)
скриншот условия
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 182, номер 2, Условие

2. Падрыхтуйце паведамленне «Аркадзь Куляшоў – пісьменнік і грама-дзянін».

Решение. №2 (с. 182)
скриншот решения
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 182, номер 2, Решение Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 182, номер 2, Решение (продолжение 2)

2.«Аркадзь Куляшоў — пісьменнік і грамадзянін»

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 года ў мястэчку Саматэвічы ў сям'і настаўнікаў.

Дзяцінства было ў цэлым радасным, аднак не вельмі шчаслівым. Пасля рэвалюцыі 1917 года і Грамадзянскай вайны прыйшлі цяжкія гады. Голад, нястача... Гэтыя (і іншыя) прычыны прывялі да разладу ў сям'і, да разводу бацькоў, выезду іх у розныя месцы з Саматэвічаў. Аркадзь жа не захацеў выязджаць нікуды з прыгожага мястэчка.

Тым не менш расставацца і з мястэчкам, і з сяброўскім калектывам усё-такі давялося. У 1928 годзе Аркадзь скончыў Саматэвіцкую сямігодку і паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум.

Яшчэ ў 1926 годзе, шасцікласнікам, ён апублікаваў верш «Ты мой брат» у клімавіцкай акруговай газеце «Наш працаўнік», а з наступнага года творы яго пачалі часта з'яўляцца ў рэспубліканскім друку.

У Мсціславе трохгадовую вучобу ў тэхнікуме А. Куляшоў сумяшчаў з актыўнай літаратурнай дзейнасцю. Як пазней ён прыгадваў у аўтабіяграфіі, «у тыя гады Мсціслаў быў своеасаблівым цэнтрам пачынаючых паэтаў і празаікаў, якія групаваліся вакол студыі «Ма-ладняка» — самай масавай тагачаснай літаратурнай арганізацыі ў Беларусі». Лёгка пісаліся вершы і паэмы, што складаліся ў кнігі, якія выходзілі адна за другой. За «Росквітам зямлі» (1930) убачылі свет у 1932 годзе адразу дзве — «Па песню, па сонца!..», «Медзі дождж».

Але гэта ўжо было пасля, калі А. Куляшоў скончыў педтэхнікум, пераехаў у Мінск, вучыўся ў Беларускім дзяржаўным вышэйшым педагагічным інстытуце (1931—1933), працаваў у газеце «Чырвоная змена», на Беларускім радыё (1934—1936), літкансультантам у Саюзе пісьменнікаў Беларусі (1936—1937).

У час Вялікай Айчыннай вайны паэт супрацоўнічаў у армейскай газеце «Знамя Советов» і ў Беларускім штабе партызанскага руху. У гэты перыяд яго імя як паэта праславілі балады «Над брацкай магілай», «Ліст з палону», «Балада аб чатырох заложніках», асабліва — паэма «Сцяг брыгады» (1942).

У 1946 годзе за паэму «Сцяг брыгады» пісьменніку была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР — адна з самых прэстыжных тагачасных урадавых узнагарод. Праз тры гады такой жа прэміяй была адзначана і яго паэма «Новае рэчышча». Папрацаваўшы два гады (1945—1946) галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва», А. Куляшоў на працяглы час перайшоў на творчую працу. За той перыяд ён напісаў нямала твораў, у тым ліку паэмы «Толькі ўперад», «Песня аб слаўным паходзе». У 1958—1967 гадах працаваў начальнікам сцэнарнага аддзела, затым галоўным рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм». За гэты час прыняў удзел у напісанні некалькіх кінасцэнарыяў: «Чырвонае лісце», «Першыя выпрабаванні» (паводле трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»).

Асабліва захапіў яго мастацкі пераклад, якім пачаў займацца яшчэ перад Вялікай Айчыннай вайной. Ён пераклаў на беларускую мову асобныя творы Міхаіла Лермантава, Аляксандра Пушкіна, Сяргея Ясеніна, Міхаіла Ісакоўскага, Тараса Шаўчэнкі, Расула Гамзатава, Генры Лангфела і інш.

Гаворачы пра пераклады на родную мову вершаў і паэм выдатных іншанацыянальных мастакоў слова, А. Куляшоў падкрэсліў: «Гэтая творча-духоўная сувязь адкрыла мне вочы на многае, надала мне ўпэўненасці ва ўласных сілах і шмат у чым вызначыла далейшы кірунак маёй паэтычнай работы». Пераклады А. Куляшова жанрава і стылёва ўзбагацілі не толькі творчасць самога перакладчыка, але і ўсю беларускую літаратуру, выявілі вялікія магчымасці сучаснай беларускай літаратурнай мовы, яе здольнасць перадаваць самыя тонкія нюансы чалавечых думак і пачуццяў. За пераклады твораў М. Лермантава, І. Катлярэўскага, Г. Лангфела Аркадзю Куляшову ў 1970 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы. Гэта была першая прэмія ў нашай рэспубліцы, прысуджаная выключна за перакладчыцкую творчасць. У 1968 годзе яму нададзена ганаровае званне народнага паэта БССР.

Апошнія два дзесяцігоддзі ў жыцці А. Куляшова сталі найбольш плённымі як па колькасці, так і па якасці напісанага. Гэтаму паспрыялі лёсавызначальныя падзеі другой паловы 1950-х гадоў, звязаныя з выкрыццём культу асобы Сталіна, дэмакратызацыяй грамадскага жыцця. Па сутнасці, настаў новы этап у творчасці паэта. Пра гэта неаспрэчна сведчаць вершы, што ўвайшлі ў «Новую кнігу» (1964), у зборнікі «Сасна і бяроза» (1970), «Хуткасць» (1976).

Аркадзь Куляшоў як пісьменнік і грамадзянін абвострана адчуў трагічныя катаклізмы жыцця ўсяго чалавецтва, выкліканыя падзеннем маралі, бездухоўнасцю, цемрашальствам, войнамі, надыходам «атамнай эры».

Не стала пісьменніка 4 лютага 1978 года.

Решение 2. №2 (с. 182)

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў — выдатны беларускі паэт, перакладчык і сцэнарыст, Народны паэт БССР. Яго жыццёвы і творчы шлях з'яўляецца яскравым прыкладам служэння свайму народу і Айчыне.

Як пісьменнік, Куляшоў увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар глыбока філасофскіх і адначасова пранікнёных твораў. Яго паэмы «Сцяг брыгады», «Новае рэчышча», «Грозная пушча» сталі класікай. У сваёй творчасці ён уздымаў важныя тэмы любові да Радзімы, сэнсу жыцця, гераізму і чалавечай годнасці. Яго паэтычная мова адметная метафарычнасцю і дакладнасцю.

Грамадзянская пазіцыя Аркадзя Куляшова ярка праявілася ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён быў на фронце, працаваў у армейскай газеце, і яго паэзія стала магутнай зброяй у барацьбе з ворагам. Вершы і паэмы ваеннага перыяду напоўнены патрыятызмам, верай у перамогу і глыбокім спачуваннем да лёсу народа. У пасляваенны час Куляшоў быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, заўсёды застаючыся верным сваім ідэалам справядлівасці і гуманізму.

Такім чынам, асоба Аркадзя Куляшова — гэта гарманічнае спалучэнне таленавітага пісьменніка і адказнага грамадзяніна, які ўсё сваё жыццё і творчасць прысвяціў Беларусі.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусской литературе за 9 класс, для упражнения номер 2 расположенного на странице 182 к учебнику 2019 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусской литературе к упражнению №2 (с. 182), авторов: Праскаловіч (Вольга Уладзіміраўна), Рагойша (Вячаслаў Пятровіч), Шамякіна (Таццяна Іванаўна), Кабржыцкая (Т В), Жуковіч (Мікалай Васільевіч), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.