Номер 11, страница 218 - гдз по белорусской литературе 9 класс учебник Праскаловіч, Рагойша

Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета

Авторы: Праскаловіч В. У., Рагойша В. П., Шамякіна Т. І., Кабржыцкая Т. В., Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2019 - 2026

Цвет обложки: салатовый, зелёный

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Чалавек у часе i прасторы у творах беларускай лiтаратуры. Аповесць «Непаўторная вясна». Пытанні і заданні - номер 11, страница 218.

№11 (с. 218)
Условие. №11 (с. 218)
скриншот условия
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 218, номер 11, Условие

11. Біяграфія — гэта апісанне жыцця. Але гэта заўсёды аповед, які ўвасабляецца, калі чалавек расказвае пра сваё ўласнае жыццё. Для прыгожага пісьменства «Біяграфія» літаратурнага героя не менш важная, чым біяграфія рэальнага чалавека. Напішыце сачыненне, якое будзе складацца з біяграфій герояў (або аднаго з іх) аповесці «Непаўторная вясна».

Решение. №11 (с. 218)
скриншот решения
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 218, номер 11, Решение Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 218, номер 11, Решение (продолжение 2)

11.Героі аповесці — самыя звычайныя людзі, не пазбаўленыя недахопаў. Для іх, асабліва для Пятра, вельмі характэрны частыя змены пачуццяў. Прычым сам ён разумее, што бывае несправядлівым да каханай, адчувае, што дрэнныя думкі — ад нудоты: «...калі чалавеку няма чаго рабіць, то якія толькі думкі не прыходзяць у галаву». Пятро і залішне сарамлівы, а таму «нязграбны сярод людзей незнаёмых, асабліва ў прысутнасці дзяўчат і жанчын».

Калі Пятро вырашыў пайсці ад Сашы, ён пакутаваў, аж да слёз шкадаваў сябе. У далейшым, у іншых аповесцях пенталогіі, такога з ім ужо ніколі не здаралася: залішне многа даводзілася бачыць сапраўдных пакут. А магчыма, пазбавіўся эгаізму пад уплывам Сашы, якая ніколі не шкадавала сябе. Ідучы ад дзяўчыны, пераплываючы раку, Пятро нават хацеў, каб вузкі човен перакуліўся. «Не... загінуць яму зусім не хацелася, хоць і вялікая роспач была ў душы... Гэта трэба было яму для таго, каб потым як-небудзь падгледзець употайкі, як сустрэне вестку пра ягоную смерць Саша». У падобных разважаннях — і гульня перад самім сабой, і юнацкая наіўнасць.

Пятро — удзячны чалавек; яго заўсёдная гатоўнасць цаніць чалавечую цеплыню сведчыць, магчыма, пра недахоп у яго жыцці простай увагі і ласкавасці. У сям'і стрымана ставіліся адно да аднаго. Беларускія сяляне ўвогуле скупыя на пачуцці. Але галоўныя героі аповесці — маладыя інтэлігенты, якія навучыліся пастаянна разважаць і аналізаваць рэчаіснасць, у тым ліку ўласныя эмоцыі.

Наступны перыяд восені і зімы — расстанне Пятра і Сашы, якія зусім не бачыліся. У Пятра цікавае і напружанае жыццё, і ў «гэтым водавароце ён часам забываўся на Сашу і пісаў ёй рэдка». Крыўды на яе не было, бо яна сама адразу, калі ён «нечакана і з крыўдай пайшоў ад яе», напісала яму «па-сяброўску шчыра і па-даросламу мудра». Саша разумела душу хлопца і не палічыла прыніжэннем для сябе папрасіць прабачэння, хоць не было за што. Пятро ўзрадаваўся.

«Але разам з гэтай радасцю прыйшоў той самаўпэўнены спакой, які часта губіць нават гарачае пачуццё». Пятро хваліўся сябрам сваёй Сашай, але ўжо не думаў жаніцца. Тым больш што пачалася работа над дыпломным праектам. Каханне не знікла, але яно ўгняздзілася глыбока ў душы, адначасова выспяваючы, каб перайсці на новы якасны ўзровень.

Мудрая Саша зноў напісала яму, жартаўліва пагражаючы, што можа выйсці замуж, бо да яе сватаюцца. Гэта праўда: пра шлюб Сашы са сваім сынам гаварыла маці настаўніка, які сапраўды моцна сімпатызаваў дзяўчыне. Гэтыя абставіны прымусілі яе задумацца пра свой лёс, і з'явілася жаданне мець сям'ю, пра што Саша раней і не думала. Магчыма, адзінота стала ўрэшце невыноснай. Мець побач блізкага чалавека — натуральная патрэба для кожнай асобы. Вырашыўшы ехаць да Сашы, Пятро працаваў вельмі напружана і за некалькі дзён зрабіў па дыпломным праекце тое, што планаваў зрабіць за месяц. Але галоўнае — юнак захаваў вернасць пачуццю. А вернасць і чысціня — асноўныя рысы чалавека, па якіх вызначаюцца яго маральная веліч і прыгажосць.

Сустрэча юнака і дзяўчыны наступнай вясной была больш спакойная, стрыманая, без кідання ў крайнасці, але менавіта таму, што пачуццё аказалася глыбокім, прайшло праверку часам. Яны зразумелі, што не могуць адно без аднаго. Яны навучыліся кахаць. І ўсё ж у шчаслівай для закаханых развязцы галоўную ролю адыграла Саша, яе жаночая праніклівасць, душэўная тонкасць. Яна з самага пачатку выяўляла большы розум, разважлівасць, сур'ёзнасць, чым рамантычны, імпульсіўны Пятро. Звыклая да выключна важнай і напружанай працы, Саша і больш адказаная, акуратная ў адносінах не толькі да сваіх абавязкаў, але і да абавязкаў Пятра. Яна ўжо пачала ім кіраваць: першая нагадала пра яго ад'езд.

Вярнуўшыся ў тэхнікум, хлопец змяніўся. Юнак адчуў сябе больш сталым, чым сябры. У нейкі момант героі нібы памяняліся ролямі. Пятро сапраўды значна пасталеў, а Саша, калі даведалася пра хваробу мужа, нягледзячы на жорсткі закон аб прагулах, панеслася да яго ў Гомель, каб даглядаць і дапамагаць. У дадзеным выпадку яна не думала пра асабістую небяспеку. Менавіта жаночая вернасць робіць гераіню вартай павагі і захаплення. Герояў чакаюць драматычныя выпрабаванні, але дабрыня, пачуццё абавязку і вернасць дапамогуць пераадолець неверагодныя жыццёвыя цяжкасці ва ўмовах вайны і акупацыі. Урэшце, дапамогуць выжыць. І яшчэ важная думка вынікае з назіранняў за пачуццямі маладых: паколькі яны шчырыя ў адносінах адно да аднаго, такія яны і ў адносінах да Радзімы. Сапраўды, выяўляюць патрыятызм толькі тыя людзі, якія здольны моцна і аддана любіць. Лепшыя свае якасці героі праявяць менавіта ў абставінах, калі прыйдзе час абараняць Радзіму.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусской литературе за 9 класс, для упражнения номер 11 расположенного на странице 218 к учебнику 2019 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусской литературе к упражнению №11 (с. 218), авторов: Праскаловіч (Вольга Уладзіміраўна), Рагойша (Вячаслаў Пятровіч), Шамякіна (Таццяна Іванаўна), Кабржыцкая (Т В), Жуковіч (Мікалай Васільевіч), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.