Номер 9, страница 35 - гдз по белорусской литературе 11 класс учебник Мельнікава, Ішчанка

Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета

Авторы: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук І. М., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Тарасава Т. М.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2021 - 2026

Цвет обложки: зелёный

ISBN: 978-985-594-793-7

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларуская літаратура перыяду 1960-х — пачатку 1990-х гадоў. «Сэрца на далонi» - номер 9, страница 35.

№9 (с. 35)
Условие. №9 (с. 35)
скриншот условия
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 35, номер 9, Условие

9. Напішыце рэферат «Дзве жыццёвыя пазіцыі ў рамане І. Шамякіна «Сэрца на далоні» (Яраш і Шыковіч — Гукан)» або «Маладое пакаленне ў рамане І. Шамякіна».

Решение. №9 (с. 35)
скриншот решения
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 35, номер 9, Решение Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 35, номер 9, Решение (продолжение 2)

9.Рэферат «Дзве жыццёвыя пазіцыі ў рамане І. Шамякіна "Сэрца на далоні" (Яраш і Шыковіч Гукан)»

У рамане з пачатку і да канца паказваецца жыццё асабістае. У цэнтры ўвагі І. Шамякіна лёс дзвюх сем'яў: урача-хірурга Яраша і журналіста Шыковіча. Жывуць яны побач, на дачы, пабудаванай на дзве сям'і, збіраюць гасцей, вудзяць рыбу, сядзяць каля вогнішча і прыгадваюць мінулыя часы, спрачаюцца з жонкамі, дзецьмі. Самыя яркія бытавыя сцэны пачатак рамана, дзе Яраш з сынам ганяюць галубоў; застолле, на якім Славік нахабна паводзіць сябе з запрошанай Машай і атрымлівае ад яе аплявуху; фізічнае пакаранне Шыковічам сына; заляцанне Гаецкай да Яраша ў бальніцы і інш. Заканчваецца раман таксама бытавымі сцэнамі: маці і Маша каля ложка траўміраванага Славіка і прымірэнне Яраша з жонкай, навагодняя вячэра. Такім чынам, пісьменнік глыбока цікавіўся асабістым лёсам герояў.

У рамане некалькі сюжэтных ліній. Галоўная узаемаадносіны Шыковіча і Гукана, былых суаўтараў кнігі пра падполле, сяброў, а цяпер ворагаў. Не меншае значэнне мае сюжэтная лінія бацькоў і дзяцей: Славік Шыковіч імкнецца да незалежнасці, абараняе сваё ўласнае «я», здольны дзёрзка супрацьстаяць калектыву брыгады і бацьку.

У рамане «Сэрца на далоні» канфлікт завязваецца ў самым пачатку: Гукан не прыехаў на абед да Шыковіча, хоць яны разам напісалі некалі кнігу пра падполле. Ha словы былога падпольшчыка, сябра Яраша «На д'ябла табе Гукан?» гарачы і нястрыманы ў па- чуццях журналіст адказвае, адразу ж характарызуючы свае будучыя непрымірымыя да несправядлівасці дзеянні: «Даўно не гутарыў з імдушэўна. Год шэсць ужо. Цікава, ведаеш... Як ён змяніўся? У які бок? Адбыліся такія падзеі! Пераварот у мазгах, у сэрцах. А як ён? Ён, брат, з цвердалобых. Цікава, як ён ставіцца да сваёй кнігі. Да нашай кнігі, якую мы разам пісалі». Канфлікт паміж Шыковічам і яго праціўнікам Гуканам будзе паглыбляцца на працягу твора.

Кірыла Шыковіч запамінаецца бескампраміснасцю, прынцыповасцю пазіцыі, нянавісцю да прыстасаванства, фальшу і дэмагогіі. Ён спяшаецца жыць па-новаму, актыўна, пераглядае свае ра-нейшыя адносіны да мінулай вайны, хоча дапрацаваць кнігу пра падполле, бо многае ў ёй не адпавядае праўдзе і справядлівасці ўадносінах да некаторых людзей. Ужо ў пачатку рамана ён спрабуе разгаварыць маўчуна, майстра сваёй справы доктара Яраша, выпытвае ў таго ўсё, што толькі можна, пра дзейнасць падпольшчыкаў, пра доктара Савіча, яго лёс. Словы журналіста пра неабходнасць падобнай справы сябар спачатку ўспрымае скептычна. Але пазней пачынае ўспамінаць, як на яго вачах павесілі чатырнаццаць падпольшчыкаў, як яны спявалі перад смерцю песню «Вставай, страна огромная!». Шыковіч настойлівы ў пошуку праўды і справядлівасці. Ужо ў пачатку твора пісьменнік стварыў партрэт героя: «весела засмяяўся», «з асалодай пацягнуўся, выставіўшы з-пад піжамных штаноў валасатыя ногі», «ваяўніча выставіўшы пукаты жывот», «саркастычна прыжмурыў свае маленькія вочкі». У параўнанні з асілкам Ярашам ён выглядае чалавекам невялікага росту. Вобраз Шыковіча аўтар ствараў паступова на працягу твора, пранікаючы ва ўнутраны свет героя. Так, на пасяджэнні гаркама партыі, калі яго «прапясочваюць» за кепскае выхаванне сына, ён паўстае бездапаможным, раз-пораз выцірае пот, ледзь не страчвае прытомнасць пад націскам дэмагога Гукана і іншых прыхільнікаў правільнага выхавання.

У Шыковіча актыўная жыццёвая пазіцыя. Ён лічыць, што чалавек павінен адстойваць праўду, нягледзячы на абставіны і час. Менавіта з гэтай прычыны паміж ім і Ярашам адбываецца сяброўская спрэчка ў пачатку твора: «Твар у Яраша змяніўся: зніклі складкі іранічнай усмешкі каля рота, спакой, задаволенасць, з'явіліся спахмурнеласць і пакута, быццам чалавеку штосьці забалела раптам. Ён ціха сказаў: “Мая роля ў падполлі другарадная. А што да іншых... калі забыліся тады, то ці варта варушыць гэта цяпер? Праз сямнаццаць год! Варушыць мёртвых?"» У адказ Шыковіч, увогуле спакойны і разважлівы, пачаў махаць рукамі і крычаць: «Антон! Мне сорамна чуць гэта ад цябе! Такія мёртвыя не паміраюць! Яны павінны жыць, стаяць у адным страі з намі! І змагацца!» Шыковіч актыўна адстойваесвой погляд на неабходнасць маральнай адказнасці кожнага чалавекаі за тое, што было, і за тое, што будзе.

Журналіст паказаны шчырым і гарачым у пачуццях, калі справа даходзіць да жыццёвых прынцыпаў. Так, напрыклад, крывадушнага зайздросніка загадчыка прамысловага аддзела рэдакцыі Рагойшу, што «дастаў» яго сваімі прычэпкамі, Шыковіч рашуча выстаўляе за дзверы: «Спакойна ўстаў з-за стала, падышоў да загадчыка аддзела, узяў за каўнер паласатага пінжака, падвёў яго, страшэнна ашаломленага, да дзвярэй, ударам нагі шырока адчыніў іх і выкінуў Рагойшу ў калідор, як непатрэбную рэч». Тое ж самае робіць ён і з сынам Славікам, калі той пасля часовага зняволення з усмешкай падыходзіць да яго. Многае ў тэмпераментным характары Шыковіча ад жадання ўстанавіць справядлівасць, пакараць злачынства, спыніць зло.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусской литературе за 11 класс, для упражнения номер 9 расположенного на странице 35 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусской литературе к упражнению №9 (с. 35), авторов: Мельнікава (Зоя Пятроўна), Ішчанка (Галіна Мікалаеўна), Мішчанчук (Ірына Мікалаеўна), Садко (Л М), Смаль (В М), Кавалюк (А С), Сенькавец (У А), Тарасава (Т М), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.