Номер 1, страница 164 - гдз по белорусской литературе 9 класс учебник Праскаловіч, Рагойша

Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета

Авторы: Праскаловіч В. У., Рагойша В. П., Шамякіна Т. І., Кабржыцкая Т. В., Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2019 - 2026

Цвет обложки: салатовый, зелёный

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальнае i агульначалавечае у мастацтве слова. Максiм Гарэцкi - номер 1, страница 164.

№1 (с. 164)
Условие. №1 (с. 164)
скриншот условия
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 164, номер 1, Условие

1. Назавіце асноўныя факты біяграфіі Максіма Гарэцкага. Пад уплывам якіх жыццёвых абставін і акалічнасцей фарміраваўся талент пісьменніка?

Решение. №1 (с. 164)
скриншот решения
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 164, номер 1, Решение Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 164, номер 1, Решение (продолжение 2)

1.Здольны да навукі, Максім імкнуўся набыць спецыяльныя веды. Бліжэйшым месцам, дзе можна было атрымаць адукацыю за казённы кошт, было Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Вытрымаўшы вялікі конкурс, юнак у 1909 годзе становіцца студэн- там. Да заняткаў ён адносіўся з вялікай адказнасцю, таму яму былапрызначана стыпендыя.

Максім Гарэцкі меў добры слых і голас, цудоўна валодаў скрып-кай, іграў на балалайцы, жалейцы, і гэта зблізіла яго з навучэнцамі вучылішча, што ладзілі беларускія фальклорна-этнаграфічныя вечарыны. Захапіўшыся аматарскім тэатральным мастацтвам і літара- турай, ён пачаў выпісваць першую беларускамоўную газету «Наша ніва». Хлопец з Малой Багацькаўкі, усё болей усведамляючы патрэбу ў пашырэнні сваіх ведаў шляхам самаадукацыі, свядома заняўся «бу-даўніцтвам» уласнай натуры, характару. Ён шмат чытаў, пазнаючы рускую, украінскую, польскую літаратуру, удумліва сачыў за раз- віццём беларускага пісьменства. Урэшце літаратурныя, творчыя здольнасці сталі вызначальнымі ў яго лёсе.

Скончыўшы навучанне ў Горках, М. Гарэцкі ў 1913—1914 гадах працаваў на Віленшчыне. На гэты ж час прыпадае і яго літаратурны дэбют. У 1913 годзе пад псеўданімам Максім Беларус газета «Наша ніва» надрукавала першае апавяданне маладога празаіка «У лазні». Творчы ўзлёт пісьменніка быў шматабяцаючы, пра што сведчыцы водгук, надрукаваны ў «Нашай ніве».

У біяграфіі Гарэцкага 1914—1917 гады звязаны з салдацкай службай, франтамі Першай сусветнай вайны, цяжкімі раненнямі, лячэннем у розных шпіталях, вучобай у Паўлаўскім ваенным пяхотным вучылішчы ў Петраградзе, адкуль ён быў камандзіраваны ў далёкі сібірскі Іркуцк. З канца 1917 года пісьменнік жыў у Смаленску. Ён карэспандэнт мясцовай газеты «Звезда», якая, у сувязі з акупацыяй Мінска германскімі войскамі, некаторы час тут выходзіла. На пачатку 1919 года разам з рэдакцыяй «Звезды» М. Гарэцкі пераехаў у вызваленую ад немцаў Вільню. Тут ён і журналіст, і лектар настаўніцкіх курсаў, і выкладчык гімназіі. У 1919 годзе Максім Гарэцкі ажаніўся з Леанілай Чарняўскай, настаўніцай, беларускай пісьменніцай. У іх нарадзіліся дачка Галіна і сын Леанід.

Сталася так, што Вільня ў выніку ваеннай інтэрвенцыі перайшла пад уладу белапалякаў, што замацаваў і Рыжскі мірны дагавор. У 1922 годзе пісьменніка арыштавалі як «савецкага камуніста», ён трапіў у засценкі віленскай турмы на Лукішках, затым яго выслалі ў Коўна, Дзвінск. Пасля вялікіх клопатаў сям'я Гарэцкіх у 1923 годзе атрымала ад савецкага пасла ў Варшаве дазвол на пераезду Мінск.

У 1923—1926 гадах М. Гарэцкі выкладаў беларусазнаўства нарабфаку БДУ. У 1926—1928 гадах загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельгaсакадэміі. Улічыўшы высокі навуковы ўзровень ведаў М. Гарэцкага, кіраўніцтва прызначыла яго «вучоным спецыялістам Інстытута беларускай культуры». З утварэннем Беларускай акадэміі навук у 1929 годзе ён быў абраны яе пра-вадзейным членам (акадэмікам).

У 1930 годзе М. Гарэцкі быў беспадстаўна абвінавачаны ў контр-рэвалюцыйнай дзейнасці і арыштаваны. У 1931 годзе пісьменнікаадправілі ў высылку на пяць гадоў у горад Вятку, дзе ён жыў у вельміцяжкіх умовах, не маючы ні сталага заробку, ні месца пражыван- ня. Нарэшце ў 1935 годзе пісьменнік атрымаў дазвол на працу школьнага настаўніка ў глыбінцы Расіі. Аднак у краіне ўзнялася новая хваля рэпрэсій. У 1937 годзе класіка зноў арыштавалі, а ў 1938 годзе прыгаварылі дарасстрэлу.

У 1957 годзе Максім Гарэцкі «заадсутнасцю саставу злачынства» быў рэабілітаваны.

Решение 2. №1 (с. 164)

1. Максім Іванавіч Гарэцкі (1893—1938) — класік беларускай літаратуры, празаік, драматург, крытык, публіцыст, фалькларыст, мовазнаўца, адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай мастацкай прозы.

Асноўныя факты біяграфіі:

Нарадзіўся 18 лютага 1893 года ў вёсцы Малая Багацькаўка (цяпер Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям'і.

У 1913 годзе скончыў Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Працаваў каморнікам на Віленшчыне.

Удзельнік Першай сусветнай вайны. Быў цяжка паранены ў 1914 годзе.

Пасля вайны займаўся выкладчыцкай, навуковай і грамадскай дзейнасцю ў Смаленску, Мінску, Горках. Быў правадзейным членам Інбелкульта (з 1928 года — Акадэміі навук БССР).

У 1930 годзе быў беспадстаўна арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і сасланы на 5 гадоў у Вятку.

Пасля ссылкі жыў у горадзе Пясочня (цяпер Кіраў Калужскай вобласці), працаваў настаўнікам. У 1937 годзе зноў арыштаваны. Расстраляны 10 лютага 1938 года.

Талент пісьменніка фарміраваўся пад уплывам наступных жыццёвых абставін і акалічнасцей:

• Сялянскае паходжанне, вясковае асяроддзе, якое дало глыбокае веданне народнай мовы, побыту, традыцый і псіхалогіі.

• Удзел у Першай сусветнай вайне. Ваенны досвед стаў крыніцай для стварэння праўдзівых твораў пра трагедыю вайны (аповесць «На імперыялістычнай вайне»), вызначыў антываенны пафас яго творчасці.

• Актыўная дзейнасць у перыяд беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння пачатку XX стагоддзя, што сфарміравала яго як пісьменніка-патрыёта, які ўсведамляў сваю адказнасць за лёс нацыі і яе культуры.

• Трагічныя падзеі ўласнага лёсу — рэпрэсіі, турма, ссылка. Гэтыя выпрабаванні надалі яго творам філасофскую глыбіню, узмацнілі гуманістычную накіраванасць, звязаную з асэнсаваннем праблем чалавечага духу ў экстрэмальных умовах.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусской литературе за 9 класс, для упражнения номер 1 расположенного на странице 164 к учебнику 2019 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусской литературе к упражнению №1 (с. 164), авторов: Праскаловіч (Вольга Уладзіміраўна), Рагойша (Вячаслаў Пятровіч), Шамякіна (Таццяна Іванаўна), Кабржыцкая (Т В), Жуковіч (Мікалай Васільевіч), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.