Номер 3, страница 164 - гдз по белорусской литературе 9 класс учебник Праскаловіч, Рагойша

Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета

Авторы: Праскаловіч В. У., Рагойша В. П., Шамякіна Т. І., Кабржыцкая Т. В., Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2019 - 2026

Цвет обложки: салатовый, зелёный

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальнае i агульначалавечае у мастацтве слова. Максiм Гарэцкi - номер 3, страница 164.

№3 (с. 164)
Условие. №3 (с. 164)
скриншот условия
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 164, номер 3, Условие

3. Падрыхтуйце вуснае выказванне на тэму «Цярновая дарога лёсу М. Гарэцкага».

Решение. №3 (с. 164)
скриншот решения
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 164, номер 3, Решение Белорусская литература (Беларуская літаратура), 9 класс Учебник, авторы: Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, Рагойша Вячаслаў Пятровіч, Шамякіна Таццяна Іванаўна, Кабржыцкая Т В, Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2019, салатового цвета, страница 164, номер 3, Решение (продолжение 2)

3.«Цярновая дарога лёсу М. Гарэцкага».

Вёска Малая Багацькаўка, што на Магілёўшчыне, — тыповае беларускае паселішча. Яна невялічкая па колькасці насельніцтва, аднак багатая на шчырых, таленавітых людзей. Пад адной страхой жылі некалькі пакаленняў, некалькі сямей. Так складалася жыццё і роду Гарэцкіх: у адной хаце доўгі час у згодзе жыло дванаццаць чалавек. Тут у Івана і Ефрасінні Гарэцкіх нарадзіліся сыны — Максім і Гаўрыла.

У дзіцячыя гады характары братоў гартавалі сялянская праца, любоў да роднай зямлі, павага да народных традыцый. Бацька ў пошуках заробку трывала жыў далёка ад сям'і, на хлопцаў накладалася частка мужчынскіх абавязкаў па гаспадарцы. Доўгімі зімовымі вечарамі дзеці гарнуліся да мамы і дзядзькавай жонкі Хрысцёны. Жанчыны, займаючыся прадзівам, праз розныя аповеды словам адукоўвалі і выхоўвалі дзяцей. Было нямала гаворак пра гісторыю вёскі і краю. Маці выдатна спявала, цётка Хрысцёна зачароўвала ўражлівыя натуры слухачоў дзівоснымі казкамі, паданнямі, легендамі. Хатняе навучанне дзяцей дапаўнялася заняткамі ў школцы ў суседняй вёсцы.

Здольны да навукі, Максім імкнуўся набыць спецыяльныя веды. Бліжэйшым месцам, дзе можна было атрымаць адукацыю за казённы кошт, было Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Вытрымаўшы вялікі конкурс, юнак у 1909 годзе становіцца студэнтам. Да заняткаў ён адносіўся з вялікай адказнасцю, таму яму была прызначана стыпендыя.

Максім Гарэцкі меў добры слых і голас, цудоўна валодаў скрып- кай, іграў на балалайцы, жалейцы, і гэта зблізіла яго з навучэнцамі вучылішча, што ладзілі беларускія фальклорна-этнаграфічныя вечарыны. Захапіўшыся аматарскім тэатральным мастацтвам і літара- турай, ён пачаў выпісваць першую беларускамоўную газету «Наша ніва». Хлопец з Малой Багацькаўкі, усё болей усведамляючы патрэбу ў пашырэнні сваіх ведаў шляхам самаадукацыі, свядома заняўся «бу- даўніцтвам» уласнай натуры, характару. Ён шмат чытаў, пазнаючы рускую, украінскую, польскую літаратуру, удумліва сачыў за развіццём беларускага пісьменства. Урэшце літаратурныя, творчыя здольнасці сталі вызначальнымі ў яго лёсе.

Скончыўшы навучанне ў Горках, М. Гарэцкі ў 1913—1914 гадах працаваў на Віленшчыне. На гэты ж час прыпадае і яго літаратурны дэбют. У 1913 годзе пад псеўданімам Максім Беларус газета «Наша ніва» надрукавала першае апавяданне маладога празаіка «У лазні».

Творчы ўзлёт пісьменніка быў шматабяцаючы, пра што сведчыць і водгук, надрукаваны ў «Нашай ніве»: «Дужа дзякуем за Вашыя творы, каторыя Вы прысылаеце ў апошнія часы. Мы верым, кажучы словамі нашых прадзедаў, што праз Вас "памножана будзе слава слаўнай айчызны нашай", калі толькі агонь, каторы гарыць у Вас, будзе далей разгарацца». Ніякія віхуры часу не змусілі М. Гарэцкага сысці з абранага ім шляху служэння роднай культуры, хоць далейшы лёс яго і як чалавека, і як літаратара выявіўся вельмі складаным.

У біяграфіі Гарэцкага 1914—1917 гады звязаны з салдацкай службай, франтамі Першай сусветнай вайны, цяжкімі раненнямі, лячэннем у розных шпіталях, вучобай у Паўлаўскім ваенным пяхотным вучылішчы ў Петраградзе, адкуль ён быў камандзіраваны ў далёкі сібірскі Іркуцк. З канца 1917 года пісьменнік жыў у Смаленску. Ён карэспандэнт мясцовай газеты «Звезда», якая, у сувязі з акупацыяй Мінска германскімі войскамі, некаторы час тут выхо- дзіла. На пачатку 1919 года разам з рэдакцыяй «Звезды» М. Гарэцкі пераехаў у вызваленую ад немцаў Вільню. Тут ён і журналіст, і лектар настаўніцкіх курсаў, і выкладчык гімназіі. У 1919 годзе Максім Гарэцкі ажаніўся з Леанілай Чарняўскай, настаўніцай, беларускай пісьменніцай. У іх нарадзіліся дачка Галіна і сын Леанід.

Сталася так, што Вільня ў выніку ваеннай інтэрвенцыі перайшла пад уладу белапалякаў, што замацаваў і Рыжскі мірны дагавор. У 1922 годзе пісьменніка арыштавалі як «савецкага камуніста», ён трапіў у засценкі віленскай турмы на Лукішках, затым яго выслалі ў Коўна, Дзвінск. Пасля вялікіх клопатаў сям'я Гарэцкіх у 1923 годзе атрымала ад савецкага пасла ў Варшаве дазвол на пераезд у Мінск.

У 1923–1926 гадах М. Гарэцкі выкладаў беларусазнаўства на рабфаку БДУ. У 1926–1928 гадах загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельгасакадэміі. Улічыўшы высокі навуковы ўзровень ведаў М. Гарэцкага, кіраўніцтва прызначыла яго «вучоным спецыялістам Інстытута беларускай культуры». З утварэннем Беларускай акадэміі навук у 1929 годзе ён быў абраны яе пра- вадзейным членам (акадэмікам).

У 1930 годзе М. Гарэцкі быў беспадстаўна абвінавачаны ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і арыштаваны. У 1931 годзе пісьменніка адправілі ў высылку на пяць гадоў у горад Вятку, дзе ён жыў у вельмі цяжкіх умовах, не маючы ні сталага заробку, ні месца пражывання. Нарэшце ў 1935 годзе пісьменнік атрымаў дазвол на працу школьнага настаўніка ў глыбінцы Расіі. Аднак у краіне ўзнялася новая хваля рэпрэсій. У 1937 годзе класіка зноў арыштавалі, а ў 1938 годзе прыгаварылі да расстрэлу.

У 1957 годзе Максім Гарэцкі «за адсутнасцю саставу злачынства» быў рэабілітаваны. Сёння яму пастаўлены помнікі ў Мінску і Вязьме (там ён загінуў), яго імем названы вуліцы бе- ларускіх гарадоў. На радзіме пісьменніка, у вёсцы Малая Багацькаўка, створаны музей, яго імя прысвоена Горацкай цэнтральнай бібліятэцы. У Беларускай сельгасакадэміі існуе стыпендыя імя Максіма Гарэцкага, якая прысуджаецца студэнтам-замежнікам за выдатныя поспехі ў вучобе і грамадскай дзейнасці.

Решение 2. №3 (с. 164)

3. Творчасць Максіма Гарэцкага — гэта шчыры і праўдзівы летапіс жыцця беларускага народа на пачатку XX стагоддзя. Асабліва ярка тэма складанага, цярновага лёсу беларускай інтэлігенцыі раскрываецца ў яго апавяданні «Роднае карэнне».

Галоўны герой твора, малады вучоны Архіп Лінкевіч, пасля доўгіх гадоў навучання вяртаецца ў родную вёску. Ён поўны жадання быць карысным свайму народу, прымяніць веды на дабро роднага краю. Аднак яго чакае непаразуменне і адчужэнне. Сяляне не разумеюць яго імкненняў, а ён, у сваю чаргу, адчувае прорву паміж сабой і простымі людзьмі, ад якіх паходзіць.

Гэты шлях вяртання да «роднага карэння» становіцца для Архіпа сапраўднай цярновай дарогай. Ён перажывае ўнутраны канфлікт, сумненні і расчараванні. Гарэцкі паказвае, што шлях інтэлігента, які хоча служыць свайму народу, — гэта не лёгкая прагулка, а цяжкая праца, поўная выпрабаванняў. Гэта шлях самаахвяравання і пошуку паразумення.

Такім чынам, Максім Гарэцкі ў сваім творы сцвярджае важную думку: сапраўднае шчасце і сэнс жыцця чалавек можа знайсці толькі ў яднанні са сваім народам, са сваёй зямлёй. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, цярновая дарога вяртання да родных вытокаў — гэта адзіна правільны шлях для героя, шлях да самога сябе.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусской литературе за 9 класс, для упражнения номер 3 расположенного на странице 164 к учебнику 2019 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусской литературе к упражнению №3 (с. 164), авторов: Праскаловіч (Вольга Уладзіміраўна), Рагойша (Вячаслаў Пятровіч), Шамякіна (Таццяна Іванаўна), Кабржыцкая (Т В), Жуковіч (Мікалай Васільевіч), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.