Номер 7, страница 222 - гдз по белорусской литературе 11 класс учебник Мельнікава, Ішчанка

Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета

Авторы: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук І. М., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Тарасава Т. М.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2021 - 2026

Цвет обложки: зелёный

ISBN: 978-985-594-793-7

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Сучасная беларуская літаратура. Агляд. Паэзiя - номер 7, страница 222.

№7 (с. 222)
Условие. №7 (с. 222)
скриншот условия
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 222, номер 7, Условие

7. Падрыхтуйце вуснае паведамленне на адну з наступных тэм: «Гістарычная тэматыка ў паэзіі Віктара Шніпа (Людмілы Рублеўскай, Алеся Пісьмянкова)», «Генадзь Пашкоў — майстар тропаў», «Біблійскія матывы ў сучаснай беларускай паэзіі (Мар'ян Дукса)», «Рамонкі для самотнай: лірычная гераіня Раісы Баравіковай у ранняй паэзіі і вершах апошніх гадоў».

Решение. №7 (с. 222)
скриншот решения
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 222, номер 7, Решение Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 222, номер 7, Решение (продолжение 2)

7.«Генадзь Пашкоў — майстар тропаў»

Генадзь Пашкоў (нар. у 1948) з'яўляецца прыхільнікам лірычна-спавядальнай медытатыўнай паэзіі, увасобленай у шматлікіх зборніках мяжы стагоддзяў: «Люблю, спадзяюся, жыву...» (1990), «Палескія вандроўнікі» (1998), «Журавінавы востраў» (1998), «Зорнае поле» (1999), «Тваім святлом благаславёны» (2006), «У далонях свету» (2011), «Маё лета» (2011), «Званы юнацтва» (2012), «Парад планет» (2016).

Тэма малой радзімы становіцца вызначальнай у вершы Г. Пашкова «Зямля мая...», які адкрывае зборнік «Журавінавы востраў». Верш прасякнуты глыбокім, светлым пачуццём любові да радзімы і завяршаецца параўнаннем яе рук з матчынымі рукамі. Родны край уяўляецца мастаку слова ў абліччы «зялёнай расінкі», агучваецца вобразам «світальнай галінкі», якая «пчалой гудзе». Да таго ж перадаюцца і пахі — «пахне дзень праталінай вясной». Настрой паэта рамантычна-ўзнёслы. Прырода жывая, абуджаная ад сну, рухомая.

Кола тэм і праблем, якія хвалююць паэта, шырокае: вершы і паэмы пра замежжа («Партрэт Скарыны ў Падуі», «Дарога ў Татры», «Яблыкі Шолахава», «У Міхайлаўскім дождж» і інш.). Уражваюць творы-роздумы пра лёс Зямлі і зямлян, прасякнутыя трывогай за будучыню (паэма «Дзяўчынка з блакітным мячыкам»), вершы памяці пра мінулую і магчымыя новыя войны («Брат і сястра», «Па праву жывога», паэма «Трывога»). Згадкі пра Чарнобыль, роздум пра адмоўны ўплыў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі на лёс Зямлі і людскія лёсы выклікаюць трыпціх «Званы юнацтва», верш «Мерайцеся, людзі, на лясы...», паэма «На ласіных картах».

Горкая, балючая апошняя тэма літаральна скрозь слёзы гучыць у вершы «На мазырскіх узвышшах», які «распадаецца» на светлую (так было і так будзе — спадзяецца паэт) і змрочную часткі, калі апісанне велічнай прыгажосці і вечнага жыцця, крыху падсвечанае «смуткам светлым у сэрцы», перапыняецца — гэта ў гарманічны малюнак урываецца трывожны подых чарнобыльскай трагедыі. У голасе аўтара гучыць боль, бо чарнобыльская трагедыя скавала жыццё, змярцвіла яго дыханне, нібы прыпыніла яго рух: «У прастору дыхнуў // век нязнанай атрутай». Аднак у светаадчуванні лірычнага героя Г. Пашкова рамантыка і аптымізм «перамагаюць гармоніяй» (У. Гніламедаў) дысгармонію і дысанансныя пачуцці.

Цэлы раздзел «Поле любові» ў зборніку Г. Пашкова «Тваім святлом благаславёны» складаецца з дзевяноста вершаў пра каханне — светлае, чыстае, пяшчотнае. Каханая паўстае ў творах аўтара багіняй, якая нагадвае купалаўскую, увенчаную каронай, падобную да сонца жняю («Багіня»), надзеяй і «радасцю найпершай» («Найпершая»), прыгажуняй рабінай («Пасля начнога снегападу...»), «сінічкай і жураўкай» у пяшчотнай руцэ паэта («З табою першы снегапад»), «светлай, як сонейка», «дыяментам палескае зямлі» («Дыямент палескае зямлі»). Але найбольш выразна сваё светлае пачуццё да каханай Г. Пашкоў выказаў вершам «Назвала халодным і ціхім...», у якім лірычны герой характарызуе яе шаснаццаццю арыгінальнымі, непаўторнымі параўнаннямі. Амаль кожнае спалучана з адметным аўтарскім эпітэтам, сярод якіх вылучаюцца рамантычнай узнёсласцю, экспрэсіўнасцю чатыры: «ветравой сасонкаю», «крамянай журавін-каю», «праменнаю расінкаю», «мёдагалосай пчолкай». Верш напісаны на адным дыханні, складаецца з двух сказаў. Прыёмам паўтору дасягаецца высокі эмацыянальны напал твора.

Генадзь Пашкоў — аўтар ліра-эпічных («Трывога») і лірыка-філасофскіх («Легенда Прыпяці», «Дзяўчынка з блакітным мячыкам») паэм. У іх аўтар, занепакоены парушэннем гармоніі ўзаемаадносін чалавека і прыроды, перасцерагаў чалавецтва ад паўтарэння трагедыі мінулых войнаў. У аснове паэмы «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» — дзве падзеі, перажытыя паэтам: навальніца над Прыпяццю, у час якой згубіўся блакітны мячык яго дачушкі, і наведванне «мёртвага» горада Італіі Пампеі, дзе яму сустрэлася маленькая шчабятушка-італьянка Наталет. Два гэтыя эпізоды выклікалі ў паэта і замілаванне дзецьмі, і абурэнне катаклізмамі ў прыродзе, і пратэст супраць жорсткага подыху Чарнобыля і суровага дыхання мінулай і магчымых будучых войнаў.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусской литературе за 11 класс, для упражнения номер 7 расположенного на странице 222 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусской литературе к упражнению №7 (с. 222), авторов: Мельнікава (Зоя Пятроўна), Ішчанка (Галіна Мікалаеўна), Мішчанчук (Ірына Мікалаеўна), Садко (Л М), Смаль (В М), Кавалюк (А С), Сенькавец (У А), Тарасава (Т М), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.