Номер 9, страница 236 - гдз по белорусской литературе 11 класс учебник Мельнікава, Ішчанка

Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета

Авторы: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук І. М., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Тарасава Т. М.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2021 - 2026

Цвет обложки: зелёный

ISBN: 978-985-594-793-7

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Сучасная беларуская літаратура. Агляд. Проза - номер 9, страница 236.

№9 (с. 236)
Условие. №9 (с. 236)
скриншот условия
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 236, номер 9, Условие

9. Падрыхтуйце буктрэйлер паводле аднаго з твораў сучаснай беларускай прозы.

Решение. №9 (с. 236)
скриншот решения
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 236, номер 9, Решение Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 236, номер 9, Решение (продолжение 2)

9.І. Навуменка "Вір"

Няпроста складваецца пасляваеннае жыццё выкладчыка-дацэнта вышэйшай школы, будучага пісьменніка Аляксандра Іванавіча Несцяровіча. Няўдалы шлюб з першай жонкай Ізольдай, жанчынай эгаістычнай, самаўпэўненай, якая на «шлюб глядзела як на нейкі ўзаконены саюз, дзе зусім не абавязковая ўзаемная адданасць мужа і жонкі», прымусіў хлопца быць асцярожным з жанчынамі. З другой жонкай Несцяровіч пазнаёміўся ў Мінску, дзе працаваў выкладчыкам на філалагічным факультэце ўніверсітэта. Шлюб аказаўся шчаслівым, жонка Галіна заўсёды цікавілася справамі мужа, была клапатлівай гаспадыняй: «Як у віхурным танцы, закружылася каханне Несцяровіча і Галі».

Пазней Несцяровіч зразумеў, што была яшчэ адна, можа быць, самая галоўная прычына, якая з'яднала яго з Галяй. Ён быў мяккі, сузіральны, яна — дзейсна-актыўная».

Несцяровіч-выкладчык — герой шмат у чым аўтабіяграфічны, ён чалавек творчы, працаваў у рэдакцыі часопіса «Юнацкі свет», дзе меў магчымасць сустракацца з пісьменнікамі, друкаваць свае нарысы.

Герой І. Навуменкі згадвае трыццаць сёмы год, калі бясследна знікалі людзі, неапраўданае раскулачванне працавітых сялян, пасляваенную атмасферу падазронасці ў рэдакцыі, дзе працаваў Несцяровіч. Пачутае пра Сталіна адгукнулася болем і трывогай у душы маладога выкладчыка, шчырага і зацятага рамантыка, але адначасова навучыла назіральнасці, асцярожнасці, дадало жыццёвай мудрасці.

Несцяровіча заўважылі старэйшыя пісьменнікі, адзін за другім выходзяць яго мастацкія творы. Але праца творцы — справа нялёгкая, яна патрабуе поўнай самааддачы, адпаведнага настрою. «...Пісанне — пакута, — прызнаецца герой. — Самая цяжкая работа, якая ёсць на свеце. Вядома, здараюцца выпадкі, калі пішацца лёгка, натхнёна. За адну ноч можа нарадзіцца апавяданне. Але такія ўзлёты духу бываюць рэдка. Галоўнае — праца. Сядзі, прымушай сябе жыць у часе, пра які пішаш, улазь у скуру герояў, у іхнія душы, выяўляй іх імкненні, жаданні. Пісьменнік — той жа артыст. Але своеасаблівы. Бо нават у невялікім апавяданні вымушаны іграць некалькі роляў. І не так проста даецца слова». Герой І. Навуменкі жыве клопатам не толькі пра прыгожае пісьменства, яго як выкладчыка хвалююць праблемы тагачаснага літаратуразнаўства.

Шматлікія жыццёвыя клопаты (вялікая загружанасць на выкладчыцкай працы, беспадстаўныя падазрэнні ў жончынай здрадзе, сквапная прагнасць былой жонкі да вялікіх аліментаў на сына) выпрабоўваюць героя на сумленнасць, загартаванасць, цярплівасць. Наведванне дарагіх сэрцу мясцін юнацтва, дзе былі першае каханне, юнацкія мары і рамантычныя летуценні пра жыццё, абуджае ў Несцяровіча думку пра няпростыя жыццёвыя віры яго пакручастага лёсу, будучую прагную творчую працу, новыя мары і надзеі. Пра гэта сведчыць і пейзажная дэталь — вір, вынесены ў загаловак твора. Яна нясе вялікую семантычную нагрузку, стварае адпаведны эмацыянальны настрой, дапамагае раскрыць псіхалагічны стан героя. Вір выступае і сэнсавым акцэнтам, і фіксатарам аўтарскай задумы, і лейтматывам аповесці. Аповесць І. Навуменкі «Вір» — адзін з апошніх твораў пісьменніка, у ім адчуваюцца, як адзначыў П. Васючэнка, «няспешнасць у маральна-этычным аналізе, арыентацыя на коласаўскі эпічны спакой і псіхалагічную разважлівасць».

Решение 2. №9 (с. 236)

9. Буктрэйлер паводле рамана Віктара Марціновіча «Мова»

Аўтар: Віктар Марціновіч.

Назва твора: «Мова».

Жанр: антыўтопія, прыгодніцкі раман.

Ідэя: Стварыць напружаную і таямнічую атмасферу футурыстычнага свету, дзе беларуская мова апынулася пад забаронай і ператварылася ў падабенства наркотыку. Зацікавіць гледача дынамічным сюжэтам і галоўнай інтрыгай: што такое «мова» і чаму яна такая небяспечная?

Сцэнарны план:

Кадр 1 (0-5 с): Цёмны экран. Гукі вялікага, тэхналагічнага горада. З’яўляецца тэкст: «Мінск, 2044».

Кадр 2 (5-15 с): Хуткая нарэзка кадраў: футурыстычныя краявіды горада, шэрыя вуліцы, людзі ў аднолькавай вопратцы, паўсюль кітайскія іерогліфы, патрулі ў ахоўнай экіпіроўцы. Голас за кадрам (спакойны, манатонны): «У ідэальным грамадстве ўсё лішняе павінна знікнуць».

Кадр 3 (15-25 с): Паўцёмны пакой. Малады чалавек (галоўны герой) нервова азіраецца і атрымлівае ад кантрабандыста невялікі папяровы скрутак. Голас за кадрам: «Але прага да забароненага — мацнейшая за любы закон».

Кадр 4 (25-35 с): Крупны план: пальцы героя разгортваюць скрутак. Унутры — радкі на беларускай мове. На экране ўспышкамі з'яўляюцца словы: «Сонца», «Неба», «Каханне». Музыка становіцца трывожнай і хуткай.

Кадр 5 (35-45 с): Дынамічныя сцэны: пагоня па вузкіх завулках, герой уцякае ад патрулёў. Голас за кадрам (больш эмацыйна): «Яны называюць гэта “мова”. Нелегальны наркотык, які выклікае наймацнейшую эйфарыю».

Кадр 6 (45-55 с): Герой глядзіць на дзяўчыну. Яна шэптам кажа: «Гэта не наркотык. Гэта — памяць». Музыка дасягае кульмінацыі і рэзка абрываецца.

Кадр 7 (55-60 с): Чорны экран. З'яўляецца назва: Віктар Марціновіч. «Мова». Пасля — слоган: «Адчуй смак роднага слова».

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусской литературе за 11 класс, для упражнения номер 9 расположенного на странице 236 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусской литературе к упражнению №9 (с. 236), авторов: Мельнікава (Зоя Пятроўна), Ішчанка (Галіна Мікалаеўна), Мішчанчук (Ірына Мікалаеўна), Садко (Л М), Смаль (В М), Кавалюк (А С), Сенькавец (У А), Тарасава (Т М), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.