, страница 54, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 2 класс учебник Жуковіч

Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2022 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: голубой, зелёный с солнцем, с радугой

ISBN: 978-985-893-199-5 (ч. 1), 978-985-893-200-8 (ч. 2), 978-985-893-198-8

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Лiтаратурнае чытанне 2 клас. У свеце ветлiвасцi i дабрынi - страница 54.

(с. 54)
Условие.  (с. 54)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 54, Условие

1. Ці можна гэты твор назваць казкай? Чаму?

2. За што дзецi дзякавалi бабулi?

3. Каму яшчэ яны выказвалi падзяку? За што?

4. Чаму кожны з персанажаў адпраўляў дзяцей падзякаваць iншым насельнiкам зямлi? Аб чым гэта сведчыць?

5. Якая асноўная думка гэтай казкi? У якiм сказе яна найбольш выражана? Прачытайце.

6. Вызначце галоўную тэму твора (ветлiвасць, дабрынiя, дружба, узаемавыручка, добрыя, дрэнныя справы).

7. Размяркуйце казку па ролях. Для гэтага адзначце алоўкам у тэксце словы бабулi (б), дзяцей (д), кароўкi (к), травы (т), зямлi (з), вады (в). Праiнсцэнiруйце казку.

1. Падзялiце казку Ядвiгi Бяганскай «Каму сказаць дзякуй?» на часткi згодна з прапанаваным планам.

Решение.  (с. 54)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 54, Решение Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 54, Решение (продолжение 2) Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 54, Решение (продолжение 3) Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 54, Решение (продолжение 4)

Ч. 1, стар. 54 Пытанні пасля твора

1. Ці можна назваць гэты твор казкай? Чаму?

Так, я лічу, што гэты твор можна назваць казкай. У творы размаўляюць нежывыя прадметы.

2. За што дзеці дзякавалі бабулі?

Дзецм дзякавалі бабулі за смачнае і карыснае малако, якім яна іх пачаставала.

3. Каму яшчэ яны выказалі падзяку? За што?

Дзеці выказалі падзяку кароўцы, траве, зямлі, рацэ, сонцу.

Гэтую падзяку яны выказалі за агульную працу, каб кароўка дала малако.

4. Чаму кожны з персанажаў адпраўляў дзяцей падзякаваць іншым насельнікам зямлі? Аб чым гэта сведчыць?

Кожны з персанажаў адпраўляе падзякаваць другм, бо яны ўсе сумесна працавалі, каб у кароўкі было малако.

Гэта сведчыць аб тым што ўсе былі добрыя, ветлівыя адзін да аднаго.

5. Якая асноўная думка гэтай казкі? У якім сказе яна найбольш выражана? Прачытайце.

Асноўная думка гэтай казкі заключаецца ў тым, каб дзеці умелі выказваць падзяку, і працаваць разам.

Радкі з казкі:

"І помніце, што толькі наша агульная праца дае вашай кароўцы смачнае малако".

6. Вызначце галоўную тэму твора (ветлівасць, дабрыня, дружба, узаемавыручка, добрыя, дрэнныя справы).

Галоўная тэма гэтага твора: ветлівасць і ўзаемавыручка.

7. Размяркуйце казку па ролях. Для гэтага адзначце алоўкам у тэксце словы бабулі (б), дзяцей (д), кароўкі (к), травы (т), зямлі (з), вады (в). Праінсценіруйце казку.

Каму сказаць дзякуй?

Прынесла бабуля гладыш малака і пачала частаваць сваіх унукаў:

Б: Піце, дзеткі, малако. Яно смачнае, карыснае, будзеце здаровыя і дужыя.

Д: Дзякуем табе, бабуля, — выпіўшы малако, сказалі ўнукі.

Б: А вы не мне дзякуйце, а маёй кароўцы. Гэта ж яна дае малако.

Пабеглі дзеці на двор і пачалі дзякаваць карове, якая стаяла каля студні:

Д: Дзякуем табе, кароўка, за смачнае малако.

К: Добра, што маё малако вам спадабалася. Але дзякаваць за яго трэба не мне, а траве, якую я скубу, — адказала карова.

Пабеглі дзеці на зялёны луг, пакланіліся нізка траве:

Д: Дзякуем табе, трава, што корміш нашу кароўку, якае дае смачнае малако.

Т: Карова цэлы дзень пасвіцца на лузе. Вось і падзякуйце зямлі, на якой я расту.

Пакланіліся дзеці зямлі і сказалі:

Д: Дзякуем табе, зямля, за траву, якую скубе наша кароўка і дае смачнае малако.

З: Падзякуйце вадзе, якая поіць траву, — адказала зямля.

Пабеглі дзеці да ракі, пакланіліся вадзе:

Д: Дзякуем табе, вада, што поіш траву, якую скубе бабульчына кароўка, каб пачаставаць нас малаком.

В: Гэта праўда, я дапамагаю зямлі вырошчваць траву. Але падзякуйце і сонцу за цяпло. І помніце, што толькі наша агульная праца дае вашай кароўцы смачнае малако.

Работа ў пары, групе

1. Падзяліце казку Ядвігі Бяганскай "Каму сказаць дзякуй? на часткі згодна з прапанаваным планам.

План

  1. Бабуля частавала сваіх унукаў малаком.
  2. Падзяка карове.
  3. Адправіліся дзеці на зялёны луг.
  4. Пакланіліся зямлі.
  5. Падзяка вадзе.
  6. Адказ вады дзецям.

Каму сказаць дзякуй?

1. Бабуля частавала сваіх унукаў малаком.

Прынесла бабуля гладыш малака і пачала частаваць сваіх унукаў:

Б: Піце, дзеткі, малако. Яно смачнае, карыснае, будзеце здаровыя і дужыя.

Д: Дзякуем табе, бабуля, выпіўшы малако, сказалі ўнукі.

Б: А вы не мне дзякуйце, а маёй кароўцы. Гэта ж яна дае малако.

2. Падзяка карове.

Пабеглі дзеці на двор і пачалі дзякаваць карове, якая стаяла каля студні:

Д: Дзякуем табе, кароўка, за смачнае малако.

К: Добра, што маё малако вам спадабалася. Але дзякаваць за яго трэба не мне, а траве, якую я скубу, — адказала карова.

3. Адправіліся дзеці на зялёны луг.

Пабеглі дзеці на зялёны луг, пакланіліся нізка траве:

Д: Дзякуем табе, трава, што корміш нашу кароўку, якае дае смачнае малако.

Т: Карова цэлы дзень пасвіцца на лузе. Вось і падзякуйце зямлі, на якой я расту.

4. Пакланіліся зямлі.

Пакланіліся дзеці зямлі і сказалі:

Д: Дзякуем табе, зямля, за траву, якую скубе наша кароўка і дае смачнае малако.

З: Падзякуйце вадзе, якая поіць траву, — адказала зямля.

5. Падзяка вадзе.

Пабеглі дзеці да ракі, пакланіліся вадзе:

Д: Дзякуем табе, вада, што поіш траву, якую скубе бабульчына кароўка, каб пачаставаць нас малаком.

6. Адказ вады дзецям.

В: Гэта праўда, я дапамагаю зямлі вырошчваць траву. Але падзякуйце і сонцу за цяпло. І помніце, што толькі наша агульная праца дае вашай кароўцы смачнае малако.

2. Падрабязна перакажыце змест казкі адно аднаму.

Вучні ў парах пераказваць змест казкі.

Решение 2.  (с. 54)

1. Так, гэты твор можна назваць казкай, таму што ў ім размаўляюць кароўка, трава, зямля і вада, што з’яўляецца прыкметай казкі.

2. Дзеці дзякавалі бабулі за малако.

3. Яны таксама выказвалі падзяку кароўцы (за малако), траве (за тое, што карміла кароўку), зямлі (за тое, што расціла траву) і вадзе (за тое, што паіла зямлю).

4. Кожны з персанажаў адпраўляў дзяцей дзякаваць іншым, таму што разумеў, што ўсё ў свеце ўзаемазвязана. Гэта сведчыць пра тое, што кожная, нават маленькая справа, з'яўляецца вынікам працы многіх.

5. Асноўная думка казкі ў тым, што трэба быць удзячным усім, хто прычыніўся да добрай справы. Найбольш выразна яна выказана ў сказе: «Вось бачыце... Каб атрымаць шклянку малака, трэба падзякаваць і кароўцы, і траве, і зямлі, і вадзе».

6. Галоўная тэма твора — ветлівасць, дабрыня, узаемавыручка.

7. Ролі для інсцэніроўкі казкі: бабуля (б), дзеці (д), кароўка (к), трава (т), зямля (з), вада (в).

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 2 класс, для упражнения расположенного на странице 54 для 1-й части к учебнику 2022 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению (с. 54), автора: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.