, страница 59, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 2 класс учебник Жуковіч

Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2022 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: голубой, зелёный с солнцем, с радугой

ISBN: 978-985-893-199-5 (ч. 1), 978-985-893-200-8 (ч. 2), 978-985-893-198-8

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Лiтаратурнае чытанне 2 клас. У свеце ветлiвасцi i дабрынi - страница 59.

(с. 59)
Условие.  (с. 59)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 59, Условие

1. Пра каго расказвае Максім Танк у сваім творы?

2. Разгледзьце ілюстрацыі да верша. Вызначце, дзе паказаны жук, а дзе — слімак. Якія малюнкі хацелася б вам яшчэ намаляваць? Апішыце іх словамі.

3. Хто з персанажаў вам спадабаўся?

4. Чаму жук не стрымаў свайго абяцання дапамагчы слімаку насіць хатку? Як вы ацэньваеце ўчынак жука? Што вы параілі б яму?

5. З якім настроем патрэбна чытаць словы жука, калі ён просіцца ў хатку слімака? Чаму?

6. На якую тэму напісаны верш?

7. Чаму вучыць вас гэты твор?

8. Чаму верш «Жук і слімак» нагадвае казку?

1. Паразважайце, якім тонам і ў якім тэмпе варта чытаць твор Максіма Танка «Жук і слімак»? Чаму?

2. Размяркуйце ролі і прачытайце тэкст па ролях.

Решение.  (с. 59)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 59, Решение Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 59, Решение (продолжение 2) Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 59, Решение (продолжение 3) Літаратурнае чытанне, 2 класс Учебник, автор: Жуковіч Мікалай Васільевіч, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2022, голубого цвета, Часть 1, страница 59, Решение (продолжение 4)

Ч. 1, стар. 59 Пытанні пасля верша

1. Пра каго расказвае Максім Танк у сваім творы?

У сваім творы Максім Танк расказвае пра жука і слімака.

2. Разгледзьце ілюстрацыю да верша. Вызначце, дзе паказаны жук,а дзе - слімак. Якія малюнкі хацелася б вам яшчэ намаляваць? Апішыце іх словамі.

Слімак на малюнку намаляваны зверху: выцірае пот; а жук намаляваны знізу з лісцікам у лапцы.

Хацелася б намаляваць малюнак, дзе жук і слімак сядзяць у хатцы. А на двары ідзе дождж.

3. Хто з персанажаў вам спадабаўся?

З персанажаў мне спадабаўся слімак. Ён добры і пусціў жука ў сваю хатку, схаваў яго ад дажджу.

4. Чаму жук не стрымаў свайго абяцання дапамагаць слімаку насіць хатку? Як вы ацэньваеце ўчынак жука? Што вы параілі б яму?

Жук не стрымаў свайго абяцання насіць хатку, таму што ён сагрэўся і забыў, якія ў яго былі няўзгоды.

Учынак жука вельмі дрэнны.

Жуку я параіў бы трымаць свае слова і дапамагаць сябрам.

5. З якім настроем патрэбна чытаць словы жука, калі ён просіцца ў хатку слімака? Чаму?

Словы жука, калі ён просіцца ў хатку слімака, патрэбна чытаць сумна. Ён змок, яму было холадна. Жуку ў той момант было вельмі дрэнна і сумна.

6. На якую тэму напісаны твор?

Гэты верш напісаны на тэму сяброўскіх адносін і ўзаемавыручкі.

7. Чаму вучыць вас гэты твор?

Гэты твор вучыць нас трымаць сваё слова, дапамагаць адзін аднаму, сябраваць.

8. Чаму верш "Жук і слімак" нагадвае казку?

Верш "Жук і слімак" нагадвае казку. У гэтым вершы жук і слімак размаўляюць. А такое можа быць толькі ў казцы.

Работа ў пары, групе

1. Паразважайце, якім тонам і ў якім тэмпе варта чытаць твор Максіма Танка "Жук і слімак"? Чаму?

Твор Максіма Танка трэба чытаць спакойным тонам, у павольным тэмпе, каб перадаць адносіны аўтара да герояў.

2. Размяркуйце ролі і прачытайце тэкст па ролях.

Словы аўтара – чорным колерам; словы жука – сінім; словы слімака – зялёным.

Жук і слімак

Пагожым летнім ранкам
На лузе за сялом
Сустрэўся жук аднойчы
З рагатым слімаком.

— Здарова! — жук вітае. —
Куды, браток, ідзеш
І з ракавіны хатку
Куды з сабой нясеш?

Абцёр слімак пот з твару,
Гаворыць так жуку:
— Нямала перажыць мне
Прыйшлося на вяку.
То сцюжа, то марозы,
То навальніца, дождж,
То часам у дарозе
Захопіць змрок і ноч.
Шукай тады начлегу
Пад нейкім пад кустом...

Вядуць размову гэтак
І раптам чуюць — гром.
Ударыў дождж краплісты.
І жук пабег шукаць
У засені цяністай
Шырокага лістка.

Але на цэлым лузе
Няма страхі нідзе,
І мокры, ледзь жывы ён
Да слімака ідзе.
— Пусці, браток, пагрэцца,
Змок дужа на лугу,
Насіць за гэта хатку
Табе дапамагу.

У ракавіне шчыльнай
Вандроўнікі сядзяць.
Іх нават дождж краплісты
Не зможа ў ёй дастаць.
Але мінулі хмары,
І сонца ўстала зноў,
Жук хату слімакову
Пакінуў і пайшоў.
Забыўся пра нягоды
І не наўме жуку,
Што абяцаў паднесці
Ён хату слімаку.

Решение не найдено

Решение не найдено

К сожалению, к этому заданию ещё не сделаны ответы.
Если вдруг Вы нашли ответ, пожалуйста, напишите его в комментариях. Вы очень поможете остальным учащимся.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 2 класс, для упражнения расположенного на странице 59 для 1-й части к учебнику 2022 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению (с. 59), автора: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.