Номер 6, страница 99 - гдз по белорусской литературе 11 класс учебник Мельнікава, Ішчанка

Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета

Авторы: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук І. М., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Тарасава Т. М.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2021 - 2026

Цвет обложки: зелёный

ISBN: 978-985-594-793-7

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларуская літаратура перыяду 1960-х — пачатку 1990-х гадоў. «Каласы над сярпом тваiм» - номер 6, страница 99.

№6 (с. 99)
Условие. №6 (с. 99)
скриншот условия
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 99, номер 6, Условие

6. Абгрунтуйце, чаму Алесь Загорскі з'яўляецца носьбітам аўтарскай пазіцыі ў творы.

Решение. №6 (с. 99)
скриншот решения
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 99, номер 6, Решение Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 99, номер 6, Решение (продолжение 2) Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 99, номер 6, Решение (продолжение 3)

6.Сваю мару пра дасканалага, гарманічнага чалавека У. Караткевіч ўвасобіў у вобразе Алеся Загорскага. На вачах у чытача раскрываецца дыялектыка яго душы. Упершыню перад чытачом галоўны герой рамана паўстае ў падлеткавым узросце. Хлопчыка-княжыча аддалі ў сялянскую сям'ю на дзядзькаванне. Крытыкі неаднойчы папракалі пісьменніка ў тым, што ён перанёс звычай дзядзькавання ў ХІХ стагоддзе. Але гэты анахранізм мае вялікае значэнне для раскрыцця аўтарскай задумы — паказаць ідэал гарманічна развітой асобы і тыя факты, што спрыяюць яе з'яўленню. На развіццё чалавека, як сцвярджае пісьменнік, уздзейнічаюць і такія «дробязныя» факторы, на якія ў часы стварэння рамана ніхто і не звяртаў увагі: вада, якую чалавек п'е, паветра, якім дыхае, ежа, якую ўжывае.

З радасцю Юры Загорскі аглядае сына пасля дзядзькавання: «Некалькі год сярод жытнікаў, простая здаровая ежа, шмат паветра, фізічныя практыкаванні, размеранае жыццё.
...
Я шчаслівы за хлопца»
. Жыццё сярод простых людзей дало Алесю ўяўленне пра тое, якой цаной забяспечваецца дабрабыт яго сям'і. Важным гарантам духоўнай моцы маладога чалавека У. Караткевіч лічыў спрыяльную сямейную атмасферу. Пасля дзядзькавання бацька вядзе сына ў магільны склеп продкаў, дзе Алесь адчувае сябе звяном у радавым ланцугу. Князь Юры перакананы, што чалавека са сваімі папярэднікамі звязвае не толькі крэўная, але і духоўная сувязь: «Сорак. Гэта тыя, што былі да нас, і мы, і тыя, што яшчэ будуць. І кожнаму наступнаму цяжэй, бо ён нясе большы цяжар». У час, калі савецкая ідэалогія пладзіла бязродных Іванаў, У. Караткевіч пераконваў, што веданне гісторыі ўласнага роду выхоўвае чалавека, засцерагае ад памылак, прымушае задумацца пра ўласнае прызначэнне і сваю адказнасць за памнажэнне славы роду.

Загорскія ашчадна зберагалі памяць пра сваіх продкаў, матэрыялізаваную ў кнігах, дакументах, карцінах. Лепшыя якасці продкаў і павінен панесці далей Алесь, каб потым перадаць паслядоўнікам. Малодшы Загорскі становіцца сэнсам жыцця, апраўданнем быцця на гэтай зямлі бацькі і дзеда, і яны прыкладаюць усе сілы, каб іх нашчадак стаў лепшым за іх саміх. Спакойна і нават з цікавасцю Алесь успрымае тое, як з яго, амужычанага паніча, пачынаюць рабіць князя, далучаюць да еўрапейскай культуры, выхоўваюць свецкія манеры і этыкет. Гэта было нялёгка і патрабавала ад хлопца фізічных і інтэлектуальных высілкаў, волі, здольнасці пераадольваць цяжкасці. Важнае значэнне ў фарміраванні асобы чалавека надаваў У. Караткевіч і акультуранаму асяроддзю пражывання чалавека: архітэктуры, манументальнаму мастацтву, інтэр'еру жылля. Усё гэта, на думку пісьменніка, можа садзейнічаць станаўленню духоўна багатай асобы або, наадварот, спрыяць яе збядненню. У рамане «Каласы пад сярпом тваім» пісьменнік так падрабязна абмалёўвае архітэктуру палацаў Вежы, Раўбічаў, Загорскіх, інтэр'ер жылых памяшканняў, карцінныя галерэі, калекцыі старажытных скульптур не толькі для стварэння гістарычнага каларыту. Гэта тое, што таксама фарміравала асобу Алеся Загорскага.

У фарміраванні асобы Алеся многа значыла знаёмства і сяброўства з Кастусём Каліноўскім: «Алеся цяпер цягнула да гэтага хлопца. Таму, што ён, не ведаючы Алесевых думак, прыйшоў да таго самага». Крыўда за бедных людзей, за сіратузямлю выклікае ў іх душах жаданне зброяй аднавіць справядлівасць. Па перакананні юнакоў, нельга цярпець і моўчкі назіраць, што «песні нашы затаўклі ў гразь, талент распялі, гордасць аплявалі. Усё забралі: зямлю, ваду, неба, свабоду, гісторыю, сілу...
...
Нельга больш цярпець, іначай страцім апошняе: душу сваю жывую»
.

Прызнаючы ролю сістэматычнага навучання для ўсебаковага развіцця асобы, У. Караткевіч даў магчымасць свайму герою павучыцца спачатку ў Віленскай гімназіі, а потым у Пецярбургскім універсітэце. Тым самым пісьменнік паказаў, што ўстановы, створаныя для сацыялізацыі юнага пакалення, у значнай ступені ўплывалі на станаўленне асобасных якасцей маладога князя. Для фарміравання яго характару вялікае значэнне мела і ўласная актыўная пазіцыя. Празаік быў перакананы, што жыццёвы шлях асобы павінен вызначацца самой асобай, здольнай яго выбіраць, будаваць свой лёс, фарміраваць сябе.

Решение 2. №6 (с. 99)

6. Алесь Загорскі з'яўляецца носьбітам аўтарскай пазіцыі ў творы, таму што праз яго вобраз Уладзімір Караткевіч выказвае свае самыя запаветныя думкі і ідэі, погляды на гістарычнае мінулае беларускага народа, яго сучаснасць і будучыню.

Галоўны герой увасабляе аўтарскі ідэал чалавека — сапраўднага патрыёта, гуманіста, змагара за сацыяльную справядлівасць і нацыянальнае адраджэнне. Яго любоў да роднай зямлі, мовы, культуры, імкненне да свабоды і роўнасці для ўсіх людзей адпавядаюць перакананням самога пісьменніка. Праз думкі, развагі і ўчынкі Загорскага аўтар сцвярджае, што сапраўдная шляхта павінна быць разам са сваім народам.

Праз светапогляд Алеся Караткевіч даносіць да чытача сваю канцэпцыю гісторыі Беларусі, асэнсоўвае падзеі напярэдадні паўстання 1863–1864 гадоў. Герой разумее, што шлях да незалежнасці ляжыць праз яднанне ўсіх слаёў грамадства і ўсведамленне нацыянальнай годнасці.

Такім чынам, Алесь Загорскі — гэта не проста літаратурны персанаж, а выразнік думак і пачуццяў самога Уладзіміра Караткевіча, носьбіт яго ідэйна-філасофскай пазіцыі.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусской литературе за 11 класс, для упражнения номер 6 расположенного на странице 99 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусской литературе к упражнению №6 (с. 99), авторов: Мельнікава (Зоя Пятроўна), Ішчанка (Галіна Мікалаеўна), Мішчанчук (Ірына Мікалаеўна), Садко (Л М), Смаль (В М), Кавалюк (А С), Сенькавец (У А), Тарасава (Т М), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.