Номер 3, страница 198 - гдз по белорусской литературе 11 класс учебник Мельнікава, Ішчанка

Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета

Авторы: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук І. М., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Тарасава Т. М.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2021 - 2026

Цвет обложки: зелёный

ISBN: 978-985-594-793-7

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Сучасная беларуская літаратура. Агляд. Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе - номер 3, страница 198.

№3 (с. 198)
Условие. №3 (с. 198)
скриншот условия
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 198, номер 3, Условие

3. У чым адметнасць новай літаратурнай сітуацыі ў Беларусі?

Решение. №3 (с. 198)
скриншот решения
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 198, номер 3, Решение Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 198, номер 3, Решение (продолжение 2)

3.У пачатку ХХІ стагоддзя адбылася перагрупоўка пісьменніцкіх сіл у Беларусі.

На іх творчасць вялікі ўплыў аказалі ідэі постмадэрнізму, эстэтыка якога свядома адмаўляла ўсё традыцыйнае, нацыянальна-класічнае.

Пісьменнік-постмадэрніст дазваляў сабе ігнараваць усялякія правілы, прынцыпы творчасці, жанравыя законы і абмежаванні. Постмадэрністы не толькі адмаўлялі папярэднюю культуру і літаратуру, але і пісалі скептычныя творы-пераробкі (рэмейкі, рэмінісцэнцыі, іроніі) па матывах творчасці вядомых класікаў, пісьменнікаў мінулых эпох. У тэкстах постмадэрністаў прысутнічае дух палемікі з усімі і ўсім. Для творчай манеры прадстаўнікоў маладой генерацыі постмадэрністаў характэрны фрагментарнасць мыслення, цытатнасць, полістылістыка, спалучэнне неспалучальнага, змешванне культурных элементаў свету, успрыманне свету і навакольнага жыцця як мегатэксту.

Маладыя творцы наладжвалі шматлікія паэтычныя імпрэзы, імкнуліся стварыць новую масавую літаратуру: узяліся за стварэнне беларускамоўных коміксаў, пісалі тэксты для рок-гуртоў, друкавалі калектыўныя падборкі твораў у газетах і часопісах. У іх творах ставілася праблема нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў.

У гэты час актывізавалася літаратурна-культурнае жыццё ў рэгіёнах Беларусі. Утвараліся розныя літаратурныя аб'яднанні, суполкі. Іх дзейнасць была накіравана на абнаўленне літаратурнага працэсу, яго творчых прынцыпаў, пошукі новых жанравых форм, разбурэнне кансерватыўных канонаў сацрэалістычнай літаратуры, сцвярджэнне права пісьменніка на мастацка-творчыя эксперыменты. Творчая моладзь прэтэндавала на вядучую ролю ў сучасным літаратурным працэсе Беларусі.

Дынаміку і адметнасць сучаснага літаратурнага працэсу ў пэўнай меры адлюстроўваюць літаратурна-мастацкія часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Бярозка» і інш. Названыя часопісы выяўляюць бягучую літаратурную сітуацыю, бо ў адпаведнасці з часам мяняюцца і прыярытэты выданняў. «Полымя» адрасуецца больш дарослым чытачам, а часопіс «Маладосць» аддае перавагу творам маладых таленавітых аўтараў і разлічаны на адпаведную чытацкую аўдыторыю.

Беларуская літаратура мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў развіваецца ў адкрытай, інфармацыйна насычанай прасторы сусветнай культуры, у кантэксце разнаякасных філасофска-эстэтычных уплываў. Літаратурны працэс сучаснасці — з'ява шматузроўневая. Жанравы абсяг дастаткова разнастайны. Танальнасць, змест, тэматыка сённяшняй літаратуры ўвесь час мяняюцца, рухаюцца, удакладняюцца. Пачынаючы з 1990-х гадоў мінулага стагоддзя назіраецца актыўная змена літаратурных прыярытэтаў. Творчасць маладых пісьменнікаў вызначаецца жанравым сінтэтызмам, стылёвай разнастайнасцю. Гэта заканамернасць назіраецца ў многіх літаратурах свету ў перыяды гістарычнага пералому. Творцы ж «новай хвалі» часта ігнаруюць рэальнасць, ствараюць сваё, новае бачанне свету. Літаратура ва ўмовах новай грамадска-культурнай сітуацыі прадстаўляе новую канцэпцыю свету і чалавека ў ім, дэманструе новыя ўзоры мастацкага пісьма.

Решение 2. №3 (с. 198)

3. Адметнасць новай літаратурнай сітуацыі ў Беларусі заключаецца ў наступных рысах:

Тэматычная і жанравая разнастайнасць: знікненне ідэалагічнага дыктату прывяло да свабоды творчага самавыяўлення, з'явіліся новыя тэмы (пераасэнсаванне гісторыі, асвятленне "белых плям"), развіваюцца новыя для беларускай літаратуры жанры (фэнтэзі, антыўтопія, дэтэктыў).

Стылявы плюралізм: у літаратуры адначасова існуюць розныя мастацкія плыні — ад рэалізму і мадэрнізму да постмадэрнізму з яго іроніяй, гульнёй, цытаваннем.

Змена статусу пісьменніка: аўтар перастаў быць "інжынерам чалавечых душ", выразнікам дзяржаўнай ідэалогіі, і стаў свабодным творцам, які вядзе дыялог з чытачом на роўных.

Дэмакратызацыя літаратурнага працэсу: з'яўленне недзяржаўных выдавецтваў, літаратурных сайтаў і блогаў дазволіла заявіць пра сябе многім маладым аўтарам, абыходзячы афіцыйныя структуры.

Актуалізацыя праблемы білінгвізму: літаратура ствараецца як на беларускай, так і на рускай мовах, што спараджае дыскусіі пра яе нацыянальную прыналежнасць і шляхі развіцця.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусской литературе за 11 класс, для упражнения номер 3 расположенного на странице 198 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусской литературе к упражнению №3 (с. 198), авторов: Мельнікава (Зоя Пятроўна), Ішчанка (Галіна Мікалаеўна), Мішчанчук (Ірына Мікалаеўна), Садко (Л М), Смаль (В М), Кавалюк (А С), Сенькавец (У А), Тарасава (Т М), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.