номер 17, страница 17, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 4 класс учебник Жуковіч, Праскаловіч

Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В., Праскаловіч В. У.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2024 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: зелёный с деревьями

ISBN: 978-985-33-0029-1 (ч. 1), 978-985-594-037-2 (ч. 2), 978-985-594-035-8 (общ.)

Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Чалавек і прырода. Бабіна лета. Рыгор Ігнаценка - номер 17, страница 17.

№17 (с. 17)
Условие. №17 (с. 17)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 17, номер 17, Условие

Маўленчая размінка. Пры чытанні верша і загадкі правільна вымаўляйце гукі [дз’], [г], [ў] і падоўжаны [л’].

Завіруха

Вецер грае на дудзе,
Аж прастор увесь гудзе.
Пад такі шалёны грай
Скача бор і скача гай,
Наваколле стогне глуха —
Баль спраўляе завіруха.
Аляксей Бібіцкі.

Яна зімой ваўчыцай злой
У полі вые глуха,
Ты здагадайся, дружа мой,
Што гэта?
Міхась Пазнякоў.

Успомніце. Прачытайце вершы пра зіму, якія вы раней вучылі на памяць. Якім настроем яны прасякнуты? Чаму?

А Досвітак — час перад світаннем.

Ляжанка — шырокі выступ печы для ляжання і ацяплення.

Дэкламава́ць — выразна, па-майстэрску чытаць мастацкі твор на памяць.

Летась — у мінулым годзе, мінулым летам.

Брама — уваход у двор; крытыя зверху вароты.

Аблавушка — зімовая шапка, вушанка.

Решение. №17 (с. 17)
скриншот решения
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 17, номер 17, Решение Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 17, номер 17, Решение (продолжение 2)

Частка 1, с. 17

Маўленчая размінка. Пры чытанні верша і загадкі правільна вымауляйце гукі [дз'], [г], [ў] і падоўжаны [л'].

Успомніце. Прачытайце вершы пра зіму, якія вы раней вучылі на памяць.

Якуб Колас

Зіма

Надышлі марозы,
Рэчкі закавалі,
Белыя бярозы
Шэранем убралі.

Замялі дарогі
Ветрыкі снягамі.
Лес, як дзед убогі
З доўгімі вусамі,
Апусціў галіны
І стаіць журботна,
Зрэдку верхавіны
Зашумяць маркотна.

Мяккая пярына
Вочы адбірае.
Белая раўніна —
Ні канца ні краю.

Пад пялёнкай белай
Травы і лісточкі.
Рэчка анямела,
Змоўклі ручаёчкі.
Амярцвелі лозы,

Чуць галлём хістаюць.
А ў палях марозы
Ды вятры гуляюць.

Ніл Гілевіч

Снежны дзед

Колькі шуму, колькі смеху:
Дзеда лепім мы са снегу!
Задала зіма работы —
Па двары кацілі ўтрох
І паставілі ля плота.
Дзед стаіць, хоць і без ног.
Замест рук уткнулі палкі,
Вочы — вугалю кавалкі,
Нос — чарэпак з гладыша',
Барада — шматок кудзелі,
А на лысіну надзелі
Кош замест капелюша.
Ну і дзед! Відаць, яму
Тут стаяць усю зіму.
Будзе ён тут па начах
Наганяць на зайцаў страх,
Каб не бегалі сюды
Сад псаваць наш малады!

Якім настроем яны прасякнуты? Чаму?

Верш прасякнуты бадзёрым радасным настроем. Зіма прынясла прыгажосць, радасць, бадзёрасць, чысціню, чаканне навагодніх святаў.

Досвітак — час перад світаннем.

Ляжанка — шырокі выступ печы для ляжання і ацяплення.

Дэкламаваць — выразна, па-майстэрску чытаць мастацкі твор на памяць.

Летась — у мінулым годзе, мінулым летам.

Брама — уваход у двор; крытыя зверху вароты.

Аблавушка — зімовая шапка, вушанка.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 4 класс, для упражнения номер 17 расположенного на странице 17 для 1-й части к учебнику 2024 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению №17 (с. 17), авторов: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), Праскаловіч (Вольга Уладзіміраўна), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.