номер 23, страница 23, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 4 класс учебник Жуковіч, Праскаловіч

Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В., Праскаловіч В. У.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2024 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: зелёный с деревьями

ISBN: 978-985-33-0029-1 (ч. 1), 978-985-594-037-2 (ч. 2), 978-985-594-035-8 (общ.)

Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Чалавек і прырода. Выпаў снег. Іван Грамовіч - номер 23, страница 23.

№23 (с. 23)
Условие. №23 (с. 23)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 23, номер 23, Условие

Маўленчая размінка. Прачытайце і адгадайце загадку. Падчас чытання захоўвайце правільнае вымаўленне гукаў [г], [ч], [ў] і [р].

Праз горы, даліны,
Праз тысячы сёл
З далёкай краіны
Вярнуўся пасол.

Спаважны, чыноўны,
Ён стаў на страсе,
У ботах чырвоных,
Каб бачылі ўсе.

СЛУ беУ

Успомніце. Якія вершы, апавяданні і казкі пра вясну вы вывучалі ў папярэдніх класах? Якой паўстала перад вамі вясна ў апісанні паэтаў і празаікаў? Ці падабаецца вам гэта пара года?

Дзе і калі вы бачылі і чулі буслоў? Раскажыце, што вам пра іх вядома.

А Узлессе — край лесу.

Спажыва — тут: яда.

Журыцца — сумаваць, тужыць, маркоціцца.

Воўна — валасяное покрыва авечак.

Пража — ніткі, атрыманыя ў выніку прадзення.

Трывалы — моцны, які з цяжкасцю паддаецца разбурэнню, псаванню.

Пафантазіруйце. Уважліва разгледзьце ілюстрацыю на с. 25 да твора «Буслы». Здагадайцеся, пра каго і пра што будзе апавядацца ў ім.

Решение. №23 (с. 23)
скриншот решения
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 23, номер 23, Решение Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 23, номер 23, Решение (продолжение 2) Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 23, номер 23, Решение (продолжение 3)

Частка 1, с. 23

Маўленчая размінка. Прачытайце і адгадайце загадку. Падчас чытання захоўвайце правільнае вымаўленне гукаў [г], [ч], [ў] і [р].

Праз горы, даліны,
Праз тысячы сёл
З далёкай краіны
Вярнуўся пасол.
Спаважны, чыноўны,
Ён стаў на страсе,
У ботах чырвоных,
Каб бачылі ўсе. (Гэта бусел)

Успомніце. Якія вершы, апавяданні і казкі пра вясну вы вывучалі ў папярэдніх класах?

У 3 классе мы чыталі творы пра вясну: Максім Багдановіч “Перад паводкай”, Вясновыя песні, "Вясна" Якуб Колас, Уладзімір Карызна "Лісце прыляцела" і інш.

Якой паўстала перад вамі вясна ў апісанні паэтаў і празаікаў?

Вясна ў творах паўстала чараўніцай, якая нібы ўзмахнула чароўнай палачкай і апранула дрэвы, лясы і палі ў яркае зялёнае адзенне, напоўніла паветра птушынымі песнямі, разбудзіла прыроду ад зімовага сну.

Ці падабаецца вам гэта пара года?

Мне падабаецца вясна. Гэта пара прабуджэння ад зімовага сну, яркіх колераў, птушынага гоману, пацяплення.

Дзе і калі вы бачылі і чулі буслоў? Раскажыце, што вам пра іх вядома.

У вёсцы ў бабулі непадалёку ад дома на стаўбе кожную вясну пасяляецца пара буслоў. Яны вясной рамантуюць сваё гняздо, потым высіджваюць буслянят. А ў канцы лета вучаць іх лятаць і шукаць самастойную ежу. У канцы верасня нашы буслы далучаюцца да суседніх,

робяць круг над бабуліным домам і з курлыканнем адлятаюць у цёплыя краіны.

Цікавыя звесткі пра буслоў:

  • Бусел мае рост ад 60 да 150 см.
  • 2. Нашыя беларускія белыя буслы на зіму выпраўляюцца ў Афрыку і Індыю.
  • Пасля зімоўкі на краі свету белыя буслы вяртаюцца да сваіх гнёздаў у Беларусі і прыводзяць іх у парадак. Гэтыя птушкі вельмі прывязаныя да ўласнага жытла. Таму важна не кранаць іх гнёзды. Дарэчы, у старадаўнія часы лічылася за добры знак, калі бусел на хаце збудуе гняздо.
  • 6. Навукоўцам-арнітолагам вядомы выпадак, калі адно буслінае гняздо праіснавала на працягу 381 года, у ім выгадавалася шмат пакаленняў птушак.
  • 7. Дыяметр гнязда белага бусла можа складаць да паўтары метраў, а вага дасягаць да 200–250 кілаграм.
  • 9. Буслы спажываюць выключна жывёльную ежу. Яны харчуюцца не толькі насякомымі і жабамі, але і ядавітымі змеямі. Відавочна яны маюць імунітэт ад атруты.
  • Буслы высіджваюць яйкі па чарзе — самка займаецца гэтым ноччу, а самец — днём.
  • Кволых і хворых птушанят буслы бязлітасна выкідваюць з гнязда.
  • У спякотнае надвор'е буслы абліваюць сваіх птушанят вадой, каб тыя не пераграваліся. З той мэтай ваду носяць у дзюбе.
  • Белыя буслы ў прыродзе жывуць прыкладна 20–21 год (па асобных звестках да 33 гадоў).
  • Буслы спяць на адной назе, пры чым ногі яны змяняюць таксама ў сне.
  • Існуе старажытная беларуская прымаўка: прыглынуў як бусел жабу. Так кажуць пра чалавека, які вельмі спрытна з’еў пачастунак.

Узлессе — край лесу.

Спажыва — тут: яда.

Журыцца — сумаваць, тужыць, маркоціцца.

Воўна — валасяное покрыва авечак.

Пража — ніткі, атрыманыя ў выніку прадзення.

Трывалы — моцны, які з цяжкасцю паддаецца разбурэнню, псаванню.

Пафантазіруйце. Уважліва разгледзьце ілюстрацыю на с. 25 да твора «Буслы». Здагадайцеся, пра каго і пра што будзе апавядацца і ім.

Буслы

Варыянт 1

Я думаю, што ў творы будзе ісці размова пра буслоў, у якіх нешта непрыемнае адбылося з гняздом. Таму буслы вымушаны ісці за дапамогай да чалавека. Канешне, стары дапаможа буслам.

Варыянт 2

Я думаю, што буслы вырашылі пазнаёміцца са сваім бліжэйшымі суседзямі — людзьмі. Яны завіталі ў госці і дамовіліся аб правілах добрага суседства.

Решение 2. №23 (с. 23)

Адгадка: бусел.

Успомніце.

У папярэдніх класах мы вывучалі вершы і апавяданні пра вясну, у якіх апісвалася абуджэнне прыроды пасля зімы. Гэта былі творы беларускіх пісьменнікаў, напрыклад, Якуба Коласа, а таксама народныя казкі.

У апісанні паэтаў і празаікаў вясна паўставала як светлая, радасная і доўгачаканая пара года. Яна сімвалізавала пачатак новага жыцця, вяртанне цяпла, з'яўленне першых кветак і прылёт птушак.

Так, мне падабаецца вясна. Гэта вельмі прыгожая пара года, калі ўсё навокал ажывае, зелянее і квітнее.

Я бачыў буслоў летам у вёсцы. Яны хадзілі па полі і будавалі гнёзды на старых дрэвах і слупах. Я ведаю, што буслы — пералётныя птушкі. Яны вяртаюцца ў Беларусь вясной, а на зіму адлятаюць у цёплыя краіны. Бусел лічыцца сімвалам Беларусі і прыносіць шчасце.

Пафантазіруйце.

Мяркуючы па назве твора «Буслы», апавяданне будзе пра жыццё гэтых высакародных птушак. Магчыма, гаворка пойдзе пра тое, як буслы вярнуліся на радзіму, зладзілі гняздо, вывелі птушанят, і пра іх адносіны з людзьмі.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 4 класс, для упражнения номер 23 расположенного на странице 23 для 1-й части к учебнику 2024 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению №23 (с. 23), авторов: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), Праскаловіч (Вольга Уладзіміраўна), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.