номер 35, страница 35, часть 1 - гдз по Літаратурнаму чытанню 4 класс учебник Жуковіч, Праскаловіч

Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, часть 1

Авторы: Жуковіч М. В., Праскаловіч В. У.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2024 - 2026

Часть: 1

Цвет обложки: зелёный с деревьями

ISBN: 978-985-33-0029-1 (ч. 1), 978-985-594-037-2 (ч. 2), 978-985-594-035-8 (общ.)

Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Часть 1. Чалавек і яго род. Чалавек і яго род - номер 35, страница 35.

№35 (с. 35)
Условие. №35 (с. 35)
скриншот условия
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 35, номер 35, Условие

4) Чаму, на вашу думку, мастак паказаў продкаў на фоне лесу і рэчкі?

5) Паразважайце, навошта ў небе намаляваны міфічны бог Пярун.

3. Складзіце слоўныя партрэты нашых продкаў з апорай на карціну і змешчаныя вышэй пытанні.

А Славяне — вялікая група роднасных па паходжанні і блізкіх па мове і культуры народаў, якія жывуць у Еўропе і складаюць тры адгалінаванні: усходнеславянскае (рускія, украінцы, беларусы), заходнеславянскае (палякі, чэхі, славакі, лужычане), паўднёваславянскае (балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы). Назва «славяне», магчыма, утварылася ад слова «слава».

Пярун — бог грому і маланкі ва ўсходніх славян.

Ніл Гілевіч нарадзіўся на Лагойшчыне (Мінская вобласць). «Родная мая вёска Слабада, — пісаў пісьменнік, — знаходзіцца ў кіламетрах дванаццаці на паўночны захад ад Лагойска — у маляўнічай узгор-кавай мясцовасці. У кніжачцы аднаго краязнаўцы ў пачатку 20-га стагоддзя Лагойшчына называецца «беларускай Швейцарыяй». Мне зразумелае гэта замілаванне нашымі краявідамі: яны сапраўды надзвычай прыгожыя».

У Ніла Гілевіча было 10 братоў і сясцёр. Дзеці рана далучаліся да працоўнага жыцця, дапамагалі бацькам па гаспадарцы, старэйшыя выхоўвалі малодшых. «Любімым маім заняткам шчаслівай даваеннай

Решение. №35 (с. 35)
скриншот решения
Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 35, номер 35, Решение Літаратурнае чытанне, 4 класс Учебник, авторы: Жуковіч Мікалай Васільевіч, Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2024, зелёного цвета, Часть 1, страница 35, номер 35, Решение (продолжение 2)

Частка 1, с. 35

4) Чаму, на вашу думку, мастак паказаў продкаў на фоне лесу і рэчкі?

Я думаю, што мастак паказаў продкаў на фоне лесу і рэчкі таму, каб паказаць, што старажытны чалавек быў вельмі блізкі да прыроды, залежыў ад яе, вельмі паважна і беражліва адносіўся да яе.

5) Паразважайце, навошта ў небе намаляваны міфічны бог Пярун.

Я думаю, што ў небе намаляваны міфічны бог Пярун, каб падкрэсліць, што чалавек залежыў ад прыродных з'яў, верыў у сілу прыродных з'яў, надаваў ім сверхздольнасці, маліўся Багам. Чалавек не валодаў ведамі. Таму тое, што не ведаў, адносіў да дзеянняў Багоў.

3. Складзіце слоўныя партрэты нашых продкаў з апорай на карціну і змешчаныя вышэй пытанні.

Нашы продкі — славяне, жылі на вельмі багатай зямлі. Шмат рэк і азёраў, пушчаў, бароў і лугоў. Мужчыны і жанчыны са светла- русымі валасамі і блакітнымі, нібы азёры, вачыма. Светлыя, добрыя, працавітыя. Яны назіралі за прыродай, адчувалі яе прыгажосць, пераносілі хараство прыроды на свае адзенне вышыўкай, плялі вянкі і ўпрыгожвалі імі валасы.Нашы продкі верылі ў багоў.Яны лічылі, што ўсе прыродныя з'явы — дождж, навальніца, снег — ідуць па волі багоў. Апраналіся нашы продкі ў белыя кашулі і сукенкі, якія ўпрыгожвалі чырвоным арнаментам. Мужчыны насілі вышыты пояс. Свае дамы будавалі на беразе рэк і азёраў, каб паблізу была вада. Мужчыны палявалі на дзікіх звярў, жанчыны збіралі ягады і грыбы.

Славяне - вялікая група роднасных па паходжанні і блізкіх па мове і культуры народай, якія жывуць у Еўропе і складаюць тры адгалінаванні: усходнеславянскае (рускія, украінцы, беларусы), заходнеславянскае (палякі, чэхі, славакі, лужычане), паўдневаславянскае (балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы). Назва «славяне», магчыма, утварылася ад слова «слава».

Пярун — бог грому і маланкі ва усходніх славян.

Ніл Гілевіч нарадзіўся на Лагойшчыне (Мінская вобласць).

«Родная мая вёска Слабада, — пісаў пісьменнік, — знаходзіцца ў кіламетрах дванаццаці на паўночны захад ад Лагойска — у маляўнічай узгоркавай мясцовасці. У кніжачцы аднаго краязнаўцы ў пачатку 20-га стагоддзя Лагойшчына называецца "беларускай Швейцарыяй". Мне зразумелае гэта замілаванне нашымі краявідамі: яны сапраўды надзвычай прыгожыя».

У Ніла Гілевіча было 10 братоў і сясцер. Дзеці рана далучаліся да працоўнага жыцця, дапамагалі бацькам па гаспадарцы, старэйшыя выхоўвалі малодшых.

«Любімым маім заняткам шчаслівай даваеннай пары, — успамінае пісьменнік, — было чытанне кніг. З дзвюх бібліятэк — школьнай і сельсавецкай — за тры гады я перацягаў напэўна добрую палавіну. Тры гады фашысцкай акупацыі ўспамінаюцца як жахлівы сон. Толькі пазней зразумей, якім цудам мы засталіся жыць...»

Пасля вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Ніл пайшоў у 5-ы клас. Вучобу ў школе спалучаў з працай паштальёна, таму дзіцячыя і юнацкія ўражанні ад убачанага пасляваеннага вясковага жыцця складуць аснову многіх яго твораў.

Ніл Гілевіч вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Яго кнігі для дарослых і дзяцей перакладзены на рускую, украінскую і балгарскую мовы.

Решение 2. №35 (с. 35)

3. Нашы продкі, славяне, — гэта мужныя і працавітыя людзі. Іх жыццё было непарыўна звязана з прыродай. Таму мастак і паказвае іх на фоне густога лесу і шырокай рэчкі. Лес быў для іх домам і карміцелем, а рака — крыніцай жыцця і гандлёвым шляхам. Яны жылі ў поўнай гармоніі з навакольным светам, чэрпаючы з яго сілы.

Славяне былі язычнікамі і верылі ў магутных багоў. Прысутнасць у небе бога грому і маланкі Перуна сімвалізуе іх глыбокую пашану да грозных сіл прыроды. Продкі верылі, што багі абараняюць іх і дапамагаюць у жыцці, таму яны звярталіся да іх з малітвамі і ахвярамі.

Жылі нашы продкі на маляўнічай зямлі, багатай на лясы і пагоркі. Яны былі часткай вялікай сям'і ўсходнеславянскіх народаў. Сям'я была для іх галоўнай каштоўнасцю: дзеці з маленства дапамагалі бацькам, вучыліся працы і павазе да старэйшых. Гэта быў народ, які любіў сваю радзіму і ствараў сваю слаўную гісторыю.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по Літаратурнаму чытанню за 4 класс, для упражнения номер 35 расположенного на странице 35 для 1-й части к учебнику 2024 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по Літаратурнаму чытанню к упражнению №35 (с. 35), авторов: Жуковіч (Мікалай Васільевіч), Праскаловіч (Вольга Уладзіміраўна), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.