Номер 9, страница 34 - гдз по белорусской литературе 7 класс учебник Лазарук, Логінава

Белорусская литература (Беларуская літаратура), 7 класс Учебник, авторы: Лазарук Міхаіл Арсеньевіч, Логінава Таццяна Уладзіміраўна, Сухава Галіна Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2023, салатового цвета

Авторы: Лазарук М. А., Логінава Т. У., Сухава Г. А.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2023 - 2026

Цвет обложки: салатовый

ISBN: 978-985-893-401-9

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

У вершах і ў прозе. Тарас Хадкевіч. Крынічка - номер 9, страница 34.

№9 (с. 34)
Условие. №9 (с. 34)
скриншот условия
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 7 класс Учебник, авторы: Лазарук Міхаіл Арсеньевіч, Логінава Таццяна Уладзіміраўна, Сухава Галіна Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2023, салатового цвета, страница 34, номер 9, Условие

9. Паспрабуйце напісаць замалёўку пра ручэй, крынічку, раку ці возера, падобную да гэтага твора. Выкарыстайце ўжытыя аўтарам дзеясловы, якія перадаюць рух вады («бурліць», «плюскоча», «пераліваецца», «сцякае», «булькоча», «варушыцца»), а таксама прыметнікі-азначэнні, якія характарызуюць якасць вады і самой крынічкі («сцюдзёная», «смачная», «празрыстая», «крыштальная», «гаманлівая»).

Вітольд Бялыніцкі-Біруля. Зялёны май
Решение. №9 (с. 34)
скриншот решения
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 7 класс Учебник, авторы: Лазарук Міхаіл Арсеньевіч, Логінава Таццяна Уладзіміраўна, Сухава Галіна Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2023, салатового цвета, страница 34, номер 9, Решение Белорусская литература (Беларуская літаратура), 7 класс Учебник, авторы: Лазарук Міхаіл Арсеньевіч, Логінава Таццяна Уладзіміраўна, Сухава Галіна Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2023, салатового цвета, страница 34, номер 9, Решение (продолжение 2) Белорусская литература (Беларуская літаратура), 7 класс Учебник, авторы: Лазарук Міхаіл Арсеньевіч, Логінава Таццяна Уладзіміраўна, Сухава Галіна Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2023, салатового цвета, страница 34, номер 9, Решение (продолжение 3)

Старонка 34, пытанне 9

Замалёўка пра ручай

А ці былі вы калі-небудзь у лесе летнім ранкам ?! Калі толькі прачынаецца аранжава-жоўтае сонейка?! Калі яшчэ не спявае ні адна птушка... Калі яшчэ лёгкай прахалодай акутвае вас начное паветра...

Гэта той самы момант, калі вы можаце пабыць з прыродай сам-насам. Калі можаце задаць ёй любыя пытанні, не перажываючы, што нехта падслухае... А яшчэ пачуць, як пачынаецца лясная крынічка. Яна, можа, і ўначы плыве, пепаадольваючы кіламетры... Але раніцай, на світанні, яна, быццам напоўненая новымі сіламі, пачынае імчаць з большай хуткасцю. А вада ў ёй!!! Быццам срэбра!!! Чысцюткая, звонкая, яна імчыць кудысьці наперад, за чымсьці новым, за нязведаным... Так вось дзівішся на гэтую крынічаньку і думаеш: калі б вось так чалавек імчаў, рухаўся, не ленаваўся.... То ён бы, магчыма, больш бы прынёс карысці сваім блізкім... А ў гэтым і ёсць сэнс жыцця — у дапамозе, у спачуванні...

Лясное возера

Мы ішлі з дарослымі па лясной сцяжынцы. Выйшлі, так называецца, па грыбы... Раптам мы ўбачылі нешта блакітнаватае здалёк. Паскорылі крок, бо было цікава хутчэй сустрэцца з тым новым, невядомым (надакучылі елкі ды шышкі!). Падышоўшы бліжэй, мы ўбачылі вадаём.

Гэта было лясное возера. Яно працягнулася на некалькі дзясяткаў метраў. Возера было авальнай формы з крыху працяглымі берагамі... Навокал усюды раслі дрэвы. Пахла прыемнай прахалодай. Стаяла такая цішыня, што, здавалася, і птушкі ўсе паляцелі ў іншыя лясы...

А возера было прыгожае. Нейкай таямнічасцю веяла ад яго. Танкастволыя бярозкі, перашэптваючыся паміж сабой, толькі зрэдку нахіляліся да свайго ляснога сябра, быццам просячы папіць вады... Белымі кветкамі было ўсеяна ўсё наваколле. Белым здавалася і возера... Сонечныя промні купаліся ў ім і быццам запрашалі да гутаркі і сябровак-бярозка, і нас, гасцей лесу.

Пастаяўшы крыху (нават не хацелася і парушаць гэтай прыроднай гармоніі), мы з сям'ёй крочылі далей. Але гэтая цішыня стаяла доўга ў вачах, пакінуўшы нам урок, як трэба жыць нам, людзям...

Ручаёк

Пайшлі мы нейк з сябрамі за кветкамі на паляну... Трэба было дзяўчат здзівіць!!! А было лета! Так спякотна было !!! І мы ідзём, ідзём, а ўсюль адна трава, ніводнай кветкі... Што ж рабіць ?! Не ўдасца парадаваць аднакласніц...

Але неўзабаве мы пачулі нейкі шум непадалёку... Паскорыліся... І адчулі адразу лёгкую вільгаць, неяк пасвяжэла адразу... І тут перад намі вырас невялікі ручаёк! Ён быў вузенькі, не шырэйшы за метр, але моц такую меў!!! Звінеў так, быццам перад намі быў шырозны бацька-ручай! Такое жаданне ў яго было! Жаданне рухацца, плыць, пераадольваць цяжкасці! Жыць! Мы спусціліся, намачылі ногі... А вада ў ім аказалася халоднай-халоднай! Мы крыху асвяжыліся, паспрабавалі часцюткай вадзіцы. Яна была вельмі смачнай! І прыемнай! І вырашылі крочыць далей: а раптам дзе ручэй хавае кветкі, затойвае іх сваёй свежасцю!.. І сапраўды праз некалькі крокаў мы натрапілі на цэлую паляну кветак — ружовых, жоўтых, сініх, чырвоных... Столькі радасці было ў нас! Гэта ж трэба!? Нават кветкі пасяліліся паблізу такога маленькага, але вельмі жвавага ручая!!!

Лясныя прыгоды ручая.

Жыў-быў ручаёк. Ён жыў адзін. У яго не было сяброў. Ён жыў наводшыбе, дзесьці на ўскрайку лесу. Сюды і птушкі, здаецца, не ляталі...

Настаў час, калі засумаваў ручаёк. Адчуў ён такую адзіноту, што справіцца з сабой ужо не мог. Пайшоў ён на пошукі сяброў. Плыў ён, плыў. Але на яго шляху былі адны камяні, шышкі ды паламанае вецце. Ён стаміўся, лёг адпачыць... Ноччу, калі ён спаў, распачаўся моцны лівень, ён не спыняўся амаль да раніцы... А калі ручай прачнуўся, то ўбачыў, што ўсё змянілася: дарога вызвалена, ні камянёў, ні галінак на шляху няма... Узрадаваны ручаёк распачаў свой новы шлях. А тут, прайшоўшы некалькі дзясяткаў метраў, ён пачуў нейкі шум. Гэта быў такі, як і ён, ручаёк! Яны разгаварыліся, нават пасябравалі... Ручаёк паведаміў, што таксама адзінокі і шукае сабе сябра. І яны вырашылі ісці далей разам. Усё ж ісці разам і весялей, і лягчэй!

Малюсенькі ручаёк

Шмат дзіўнага пабачыў я на сваім шляху. Сустракаў і цікавыя тоўстыя дубы, і танклявыя, як дзяўчаты, бярозкі... Пабачыў шмат і рэк, і азёр. Але вось што ўбачыў я аднойчы, у адным походзе.

Ці многа вы бачылі ў сваім жыцці вадаёмаў?! Ці многа хваляў казыталі вас за ногі? Аднойчы натрапіў я на малюсенькі ручаёк. Ён быў такі тоненькі, што нельга было назваць яго такім словам. Яго шырыня была некалькі сантыметраў. Ён, можна сказаць, нават не плыў, а поўз, прабіраўся ледзь-ледзь праз сухое галлё, невялікія шышачкі. Адным словам, ён ледзь рухаўся. Але спыняцца малое не збіралася. Яно ішло ціха, амаль бясшумна. Але здзіўляла тое, што ручай не спыняўся, не баяўся цяжкасцяў... Я стаяў і сачыў, як ён прадзіраецца праз леташняе сухое лісце (ручаю і яно было немалой перашкодай!). Адышоўшы некалькі крокаў, я крыху забыўся на яго і патануў у сваіх думках, дыхаючы свежым лясным паветрам...

Пад вечар, стаміўшыся, я вырашыў адпачыць пад адным з веліканаў і нават задрамаў на пару хвілін.... А прачнуўся я (здагадайцеся!) — правільна! — ад лёгкага булькатання... Гэта мой новы сябар вырашыў дагнаць мяне. Яго малюсенькая, але такая жывучая сіла клікала яго наперад! У новы, нязведаны свет, свет адкрыццяў і таямніц! Так мы і крочылі разам, думаючы кожны пра сваё.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусской литературе за 7 класс, для упражнения номер 9 расположенного на странице 34 к учебнику 2023 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусской литературе к упражнению №9 (с. 34), авторов: Лазарук (Міхаіл Арсеньевіч), Логінава (Таццяна Уладзіміраўна), Сухава (Галіна Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.