Номер 2, страница 64 - гдз по белорусской литературе 11 класс учебник Мельнікава, Ішчанка

Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета

Авторы: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук І. М., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Тарасава Т. М.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2021 - 2026

Цвет обложки: зелёный

ISBN: 978-985-594-793-7

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларуская літаратура перыяду 1960-х — пачатку 1990-х гадоў. Васiль Быкаў. Пытаннi i заданнi даследчага, творчага характару - номер 2, страница 64.

№2 (с. 64)
Условие. №2 (с. 64)
скриншот условия
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 64, номер 2, Условие

2. Раскажыце пра шлях Быкава-салдата. Як ваенныя ўражанні адлюстраваліся ў яго творчасці?

Решение. №2 (с. 64)
скриншот решения
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 64, номер 2, Решение Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 64, номер 2, Решение (продолжение 2)

2.Вялікая Айчынная вайна застала Васіля ва Украіне ў г. Шостка Сумскай вобласці, куды пасля заканчэння школы ён прыехаў паступаць у індустрыяльны інстытут. Так перадваенная нястача і вайна перапынілі шлях юнака да навукі. З першых дзён вайны 17гадовы В. Быкаў мабілізаваны на абарончыя работы. Быў байцом інжынернага батальёна, будаваў умацаванні, розныя ваенныя аб'екты ад Гомеля да Варонежа. Летам 1942 года яго прызвалі ў Чырвоную Армію і накіравалі ў Саратаўскае пяхотнае вучылішча. Вучыўся ён толькі адзін год, але гэта быў, па словах пісьменніка, год звышчалавечага напружання: «Дзесяцігадзінныя заняткі, земляныя работы і начныя дзяжурствы на абаронных заводах, якія люта бамбілі немцы. Нарэшце ўсё скончылася паспешлівым выпускам, пагонамі малодшага лейтэнанта і радаснай перспектывай фронту. Аднак на фронце ўсё аказалася куды болей цяжкім і складаным. У першым жа баі загінуў сябар, з якім я прыехаў з вучылішча, нямецкія танкі разграмілі наш полк. Да перамогі было далёка, ваяваць вучыліся трудна, часта на ўласных памылках і стратах... Быў два разы паранены, ляжаў у шпіталях, ваяваў у артылерыі і пяхоце, якую ніколі не перастану лічыць вялікай пакутніцай і гераіняй вайны адначасна. Аднаго толькі ўласна пера жытага хапіла б на многія кнігі...» Васіль Быкаў ваяваў на 2м і 3м Украінскіх франтах, спазнаў трагедыі, пакуты, подзвігі і здрады. Гэта выявілася пазней у вырашэнні пісьменнікам праблемы чалавека і абставін на вайне ў яго прозе. «У гэтай вайне, — напіша пазней аўтар, — мы не толькі перамаглі фашызм і адстаялі будучыню чалавецтва. У ёй мы яшчэ ўсвядомілі сваю сілу і зразумелі, на што самі здольныя. Гісторыі і самім сабе мы далі вялікі ўрок чалавечай годнасці».

Зімой 1944 года, у час разгрому фашысцкіх войск пад украінскім горадам Кірава-градам, батальён, у якім ваяваў малодшы лейтэнант В. Быкаў, быў разбіты варожымі танкамі. З прастрэленай нагой хлопец трапіў у санроту. Фашысцкія танкі накінуліся на тылы. Параненым байцам, хоць крыху здольным рухацца, давялося ратавацца самім, адстрэльвацца і адыходзіць праз міннае поле, рызыкуючы падарвацца. Гэтыя падзеі апісаны ў аповесці «Мёртвым не баліць».

Васіль Быкаў удзельнічаў у вызваленні Румыніі, Балгарыі, Венгрыі, Югаславіі, Аўстрыі. Стаў старшым лейтэнантам, камандзірам узвода палкавой, потым армейскай артылерыі. Яго салдацкі шлях адзначаны цяжкімі кровапралітнымі баямі. І ўсё ж ваенны лёс збярог В. Быкава дзеля жыцця, творчасці, Бацькаўшчыны. Сусветна вядомы кіргізскі пісьменнік Чынгіз Айтматаў трапна напісаў: «Лёс збярог нам Васіля Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, што юнакамі спазналі вайну і ўзмужнелі духам са зброяй у руках, для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыцця».

Ваенныя гады былі вырашальнымі ў грамадзянскім станаўленні асобы В. Быкава, фарміраванні светапоглядных, ідэйных і маральных перакананняў. Франтавы вопыт празаіка, яго асабістыя мужнасць, сумленнасць, стойкасць сталі падмуркам усяго мастацка-эстэтычнага свету яго твораў. В. Быкаў пісаў: «Жорсткая, бязлітасная памяць абавязвае нас, былых салдат, быць праўдзівымі і сумленнымі да канца свайго жыцця. Яна абавязвае нас расказваць сённяшняму пакаленню ўсю праўду пра вайну, якой бы страшнай і трагічнай ні была гэтая праўда. Гэта наш грамадзянскі і пісьменніцкі абавязак перад мёртвымі і жывымі». У той час, калі пра вайну было прынята пісаць героіка-рамантычным і ўзнёслым тонам, майстар слова, кіруючыся «праўдай адзінай», паказаў у сваіх творах, што на вайне было ўсё: гераізм, трагізм, баязлівасць, подласць.

Решение 2. №2 (с. 64)

2. Васіль Быкаў быў прызваны ў армію летам 1942 года, ва ўзросце васемнаццаці гадоў. Пасля заканчэння Саратаўскага пяхотнага вучылішча атрымаў званне малодшага лейтэнанта. Ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах, камандаваў стралковым узводам. Удзельнічаў у баях за вызваленне Украіны, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі.

Падчас вайны быў двойчы паранены. У пачатку 1944 года падчас Кіраваградскай аперацыі атрымаў цяжкае раненне, і яго памылкова занеслі ў спісы загінулых. Гэты эпізод уласнай біяграфіі лёг у аснову аповесці «Мёртвым не баліць». Свой баявы шлях Васіль Быкаў скончыў у Аўстрыі.

Ваенныя ўражанні сталі вызначальнымі для ўсёй творчасці Васіля Быкава. Ён з'яўляецца адным з найбольш яскравых прадстаўнікоў так званай «лейтэнанцкай прозы», якая паказвала «акопную праўду» вайны — суровую, без параднага глянцу і ідэалагічных прыўкрас. Асабісты фронтавы вопыт дазволіў пісьменніку ствараць надзвычай праўдзівыя і псіхалагічна глыбокія творы.

Цэнтральнай тэмай у яго творчасці стаў не апісанне маштабных баявых дзеянняў, а маральны выбар чалавека ў экстрэмальных, нечалавечых умовах вайны. Быкаў даследаваў унутраны свет сваіх герояў, пастаўленых перад выбарам паміж жыццём і смерцю, гераізмам і здрадай, чалавечнасцю і жорсткасцю. Гэта праблема маральнага выбару знаходзіцца ў цэнтры яго самых вядомых аповесцей: «Сотнікаў», «Абеліск», «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Пайсці і не вярнуцца».

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусской литературе за 11 класс, для упражнения номер 2 расположенного на странице 64 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусской литературе к упражнению №2 (с. 64), авторов: Мельнікава (Зоя Пятроўна), Ішчанка (Галіна Мікалаеўна), Мішчанчук (Ірына Мікалаеўна), Садко (Л М), Смаль (В М), Кавалюк (А С), Сенькавец (У А), Тарасава (Т М), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.