Номер 4, страница 80 - гдз по белорусской литературе 11 класс учебник Мельнікава, Ішчанка

Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета

Авторы: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук І. М., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Тарасава Т. М.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2021 - 2026

Цвет обложки: зелёный

ISBN: 978-985-594-793-7

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларуская літаратура перыяду 1960-х — пачатку 1990-х гадоў. «Знак бяды» - номер 4, страница 80.

№4 (с. 80)
Условие. №4 (с. 80)
скриншот условия
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 80, номер 4, Условие

4. Паразважайце над прычынамі здрадніцтва паліцаяў. Як у творы выяўляюцца сувязі паміж ваенным часам і даваенным жыццём?

Решение. №4 (с. 80)
скриншот решения
Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 80, номер 4, Решение Белорусская литература (Беларуская літаратура), 11 класс Учебник, авторы: Мельнікава Зоя Пятроўна, Ішчанка Галіна Мікалаеўна, Мішчанчук Ірына Мікалаеўна, Садко Л М, Смаль В М, Кавалюк А С, Сенькавец У А, Тарасава Т М, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2021, зелёного цвета, страница 80, номер 4, Решение (продолжение 2)

4.Асабліва лютуе Зміцер Гуж, сын селяніна Івана Гужова, якога ў гады калектывізацыі несправядліва раскулачылі. Яшчэ з тых гадоў ён затаіў вялікую крыўду і нянавісць да савецкай улады і яе прыхільнікаў. Калі прынялі рашэнне аб раскулачванні іх сям'і, ён падаўся ў банду. А ў час вайны, дачакаўшыся свайго моманту, хоча адпомсціць усім былым актывістам і аднавяскоўцам за несправядлівыя адносіны да бацькі. Разам з такімі ж здраднікамі, Патапам Каландзёнкам і Антосем Недасекам, ён з'яўляецца на хутары Багацькаў, паводзіць сябе нахабна, вымагаючы выпіўку і «закусь». Паліцаяў баяцца вяскоўцы, бо здраднікі нядаўна расстралялі «захожага чырвонаармейца», павесілі двух камуністаў, адзін з іх быў дырэктарам школы. Гуж камандаваў расправамі над местачковымі яўрэямі, рабаваў і дзяліў іх нажытак паміж паліцаямі, даваў інструкцыі іншым карнікам. Людзі памятаюць, што Зміцер Гуж быў з маленства ліхі, падлеткам абіраў сады, крыўдзіў меншых, разбойнічаў. Ён з дзіцячых гадоў узненавідзеў зямлю і працу на ёй («А начарта яна мне? Я яе з дзецкіх лет зненавідзеў. Пляваў я на зямлю»). У калектывізацыю ён некуды ўцёк ад раскулачвання, а ў вайну з'явіўся з вінтоўкай у руках, каб помсціць за мінулае. Гуж пагражае Сцепанідзе расправай за тое, што была калгаснай актывісткай, тлумачыць прычыны свайго здрадніцтва: «Ну... ты ў мяне дажджэшся! <...> Я не забудуся, з чыёй ласкі на чужой зямлі гора мыкаў. Я цяпер чаго сюды прыбіўся? <...> Думаеш, немцам служыць? Чхаў я на немцаў. Мне трэба расчытацца з некаторымі. З калхоз- нічкамі... Што тут раскашавалі, як мой бацька на Салаўках канаў». Помслівы, бязлітасны, амаральны паліцай цешыцца ўладай над людзьмі, якую далі яму акупанты, не баючыся ні людскога, ні боскага суда: «Я ўсю жысць быў падначалены, малы чалавек. Усяго бойся. А цяпер у мяне ўласць! Поўная. Я ж цяпер для вас вышэй, чым сельсавет. Вышэй, чым райкам. <...> Я ж магу любога... стрэльнуць. <...> А магу і наградзіць...» Сцепаніда памятала руплівага, працавітага старэйшага брата паліцая, яго сумленнага, нават набожнага бацьку, яна не ведае, адкуль у Зміцера столькі нянавісці і лютасці да людзей. Ёй горка, што і зараз, як і ў калгасныя часы, зноў свае здзекуюцца са сваіх.

Паліцаі Каландзёнак і Недасека такія ж небяспечныя, як і Гуж. Патап Каландзёнак, па аўтарскай характарыстыцы, «ні мужчына, ні баба». Гэта няшчасны, у многім абдзелены прыродай чалавек, злосны па натуры, які ў час вайны адчуў, што прыйшла яго пара. Да вайны ён жыў з хворай маці ў будынку пры сельсавеце, выконваў розныя даручэнні прадстаўнікоў мясцовай улады.

Решение 2. №4 (с. 80)

4. Прычыны здрадніцтва паліцаяў у творы шматгранныя і глыбока псіхалагічныя. Галоўнымі матывамі становяцца страх за ўласнае жыццё, эгаізм і жаданне атрымаць лепшыя ўмовы існавання, а таксама маральная слабасць і адсутнасць цвёрдых перакананняў. Для некаторых апраўданнем здрады служылі даваенныя крыўды на савецкую ўладу.

Сувязь паміж ваенным часам і даваенным жыццём выяўляецца праз ідэю, што вайна — гэта выпрабаванне, якое толькі выяўляе сапраўдную сутнасць чалавека, сфарміраваную раней. Выбар паміж гераізмам і здрадай з'яўляецца вынікам усяго папярэдняга жыцця персанажа, яго маральных якасцей і прынцыпаў. Аўтар паказвае, што ўчынкі герояў на вайне не выпадковыя, а заканамерна вынікаюць з іх даваеннага вопыту і характару.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусской литературе за 11 класс, для упражнения номер 4 расположенного на странице 80 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.БАЙ вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусской литературе к упражнению №4 (с. 80), авторов: Мельнікава (Зоя Пятроўна), Ішчанка (Галіна Мікалаеўна), Мішчанчук (Ірына Мікалаеўна), Садко (Л М), Смаль (В М), Кавалюк (А С), Сенькавец (У А), Тарасава (Т М), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.